Канстанцін Паўлавіч Севярынец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кастусь Севярынец
Імя пры нараджэнні Канстанцін Паўлавіч Севярынец
Род дзейнасці паэт, журналіст
Дата нараджэння 4 верасня 1952(1952-09-04) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Бацька Павел Пятровіч Севярынец
Маці Марыя Аляксееўна Аніськова
Жонка Таццяна
Дзеці Павел, Ганна, Дар'я
Альма-матар

Канстанці́н Па́ўлавіч Севяры́нец (Кастусь Севярынец) (4 верасня 1952, в. Унорыца, Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці) — беларускі журналіст, паэт, публіцыст, перакладчык, аўтар паэтычных кніжак для дзяцей.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Унорыцкую пачатковую школу, васьмігодку ў в. Глыбаве, сярэднюю школу ў г. Таўраге (Літва). Вучыўся на рускім аддзяленні філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, спецыяльнасць — настаўнік рускай мовы і літаратуры.

у 1972—74 гадах праходзіў службу ў адной з артылерыйскіх брыгад Маскоўскай ваеннай акругі. Падчас службы быў узнагароджаны медалём «За отвагу на пожаре»[1].

У 1976 годзе працаваў дырэктарам у Пагасцянскай васьмігодкі пад Оршай[2].

З 1979 года працуе ў журналістыцы. Працаваў карэспандэнтам БЕЛТА—ТАСС па Віцебскай вобласці, у рэспубліканскіх газетах «Советская Белоруссия», «Семь дней», райгазеце «Ленінскі прызыў», шматтыражцы «Красный Октябрь», віцебскай абласной газеце «Народнае слова», часопісе «Служба спасения 01», на Беларускім радыё. Піша вершы для дзяцей. У якасці віцебскага ўласкара піша крымінальныя нарысы для мінскай «Детективной газеты»[3].

Дэбютаваў на старонках «Знамя юности» і «Сельской газеты». Нізкі вершаў і перакладаў, як на беларускай, так і на рускай мовах, у розныя гады друкавалі «Учительская газета», «Советская Белоруссия», «Чырвоная змена», «Наша ніва», перыядычныя выданні раённай і абласной прэсы. Са сваімі творамі друкаваўся ў часопісах «Нёман», «Беларусь», «Вожатый», «FloriДа», альманаху «Па камянях як па зорах», штогодніку «Далягляды», кнізе-даследаванні «З глыбінь жыватворных». У 2008 годзе — лаўрэат прэміі «Лепшыя радкі "Фларыды"»[4] рускамоўнага часопіса «FloriДа» (Майамі, ЗША) за шэраг паэтычных публікацый. Пераможца міжнароднага конкурса радыё «Свабода» на найлепшы пераклад тэкста песні «Fairitaile» (бел.: Rfprf), з якой Аляксандр Рыбак перамог на «Еўрабачанні-2009»[5].

Суаўтар першай беларускай азбукі для iPod «Буквар: Родная азбука»[6][7].

Перакладае з сербскай і харвацкай моваў[8]. У сааўтарстве з Іванам Чаротам перакладаў для беларускіх часопісаў, альманахаў і анталогій творы паэтаў з былой Югаславіі. Пераклаў на беларускую мову творы З. Джуканавіча, Д. Тадзіянавіча, С. Янковіча, Г. Крклеца, класікаў Й. Йованавіча-Змая і Д. Максімовіч. Пераклады друкаваліся ў альманаху «Далягляды», часопісах «Нёман», «Беларусь», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва».

Аўтар пяці зборнікаў крымінальных нарысаў (у серыі «Библиотечка детективной газеты»), зборніка абранай лірыкі «Пока дышу», кніжкі дзіцячых вершаў «Там, где радуга живёт».

Водгукі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурны крытык прафесар Іван Штэйнер характарызуючы паэзію Кастуся Севярынеца, піша: «У нечым пераклікаючыся з выслоўем Андрэя Вазнясенскага "Стихи не пишутся – случаются, как утро или же закат…", Севярынец сцвярджае ўласнае: "Вдруг захлестнет меня стихотворенье и невзначай взойдет из-под пера…". Канстанцін Севярынец – перш за ўсё лірык, які ўласнымі вачыма глядзіць на гэты свет і адкрывае ў ім прыгажосць, якую яшчэ не заўважылі людзі, і імкнецца падзяліцца гэтым адкрыццём з усімі на чароўнай зямлі»[1].

Галоўны рэдактар часопіса «FloriДа» (ЗША) Аляксандр Росін[ru]піша пра паэзію Севярынеца: «Усё пераплецена ў гэтым свеце. Я ўчытваюся ў радкі Кастуся Севярынца, а пазнаю штосьці новае пра сябе. У гэтым хітрасць сапраўднай паэзіі. І прыдуманы Маркесам горад Маконда, і сапраўдны горад Таруса, у якім дагэтуль лунае дух Паўстоўскага, Забалоцкага, Цвятаевай, Бродскага, і маленькая палеская вёсачка Унорыца, дзе прайшлі дзіцячыя гады Кастуся. – для мяне, чытача, звёны аднаго ланцуга»[9].

Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец выказаўся пра кнігу Кастуся Севярынеца «Шабаш негодяев»: «асаблівасці пісьмовай манеры зносін Кастуся Севярынца з чытачом ва ўменні знайсці размаўлялую дэталь і, адштурхнуўшыся ад яе, пазначыць характар, вызначыць тып да поўнай пазнавальнасці. Нарысы, сабраныя ў гэтай кніжцы, напісаны па гарачых слядах падзей. Але пры цалкам вытлумачальнай рэзкасці малюнка на маментальных здымках такога плану, у іх выразна праступае пазіцыя аўтара: «даказаць ад адваротнага», што праўдзівую каштоўнасць у чалавечых узаемаадносінах складаюць хрысціянскія запаведзі, а не выродлівая філасофія персанажаў з «Шабашу негодяев»…»[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «З глыбінь жыватворных» (1990 г.), напару з Мікалаем Ляснічым
  • «Пока дышу» (1997 г.), зборнік выбранай лірыкі
  • «Там, где радуга живёт» (2007 г.), кніга дзіцячых вершаў
  • «Шабаш негодяев»
  • «Пока цветёт сирень» (2012 г.), лірыка

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Іван Штэйнер Мои корни – в деревеньке Унорица. Праверана 24 ліпеня 2015.
  2. Кастусь Севярынец. Govorim.by. Праверана 18 снежня 2012.
  3. Кастусь Севярынец: «Калі Паша з дзяўчынай пабярэцца, то будзе ёй добрым памочнікам!..». газ. Народная Воля (8 лютага 2011). Праверана 24 ліпеня 2015.
  4. Кастусь Северинец. час. «Флорида». Праверана 24 ліпеня 2015.
  5. «Казка» па-беларуску. Свободные новости плюс. Праверана 24 ліпеня 2015.
  6. Вершы Кастусь Севярынец: Свая азбука. Мова нанова (26 красавіка 2014). Праверана 24 ліпеня 2015.
  7. Ася Паплаўская Беларуская азбука для дзетак. Вучыце з планшэта!. БелаПАН (17 ліпеня 2013). Праверана 24 ліпеня 2015.
  8. 13 км — мой шчасьлівы чортаў тузін // ARCHE : час.. — Т. 2007. — № 3 (54).
  9. Росін А. М. Экспресс «Кастусь Северинец » (руск.) . Праверана 24 ліпеня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]