Канстанцін Севярынец
Кастусь Севярынец | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Канстанцін Паўлавіч Севярынец |
Род дзейнасці | паэт, журналіст |
Дата нараджэння | 4 верасня 1952 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 кастрычніка 2021 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Беларусь |
Бацька | Павел Пятровіч Севярынец |
Маці | Марыя Аляксееўна Аніськова |
Жонка | Таццяна |
Дзеці | Павел, Ганна, Дар'я |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Канстанці́н Па́ўлавіч Севяры́нец (Кастусь Севярынец) (4 верасня 1952, в. Унорыца, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць — 1 кастрычніка 2021) — беларускі журналіст, паэт публіцыст, перакладчык, аўтар паэтычных кніжак для дзяцей.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Унорыцкую пачатковую школу, васьмігодку ў в. Глыбаве, сярэднюю школу ў г. Таўраге (Літва). Вучыўся на рускім аддзяленні філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, спецыяльнасць — настаўнік рускай мовы і літаратуры. У 1972—1974 гадах праходзіў службу ў адной з артылерыйскіх брыгад Маскоўскай ваеннай акругі. Падчас службы быў узнагароджаны медалём «За отвагу на пожаре»[1]. У 1976 годзе працаваў дырэктарам у Пагасцянскай васьмігодкі пад Оршай[2].
З 1979 года працаваў у журналістыцы. Працаваў карэспандэнтам БЕЛТА—ТАСС па Віцебскай вобласці, у рэспубліканскіх газетах «Советская Белоруссия», «7 дней », райгазеце «Ленінскі прызыў», шматтыражцы «Красный Октябрь», віцебскай абласной газеце «Народнае слова», часопісе «Служба спасения 01», на Беларускім радыё. Пісаў вершы для дзяцей. У якасці віцебскага ўласнага карэспандэнта пісаў крымінальныя нарысы для мінскай «Детективной газеты»[3].
Памёр 1 кастрычніка 2021 года пасля працяглай хваробы COVID-19[4].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў на старонках «Знамя юности» і «Сельской газеты». Нізкі вершаў і перакладаў, як на беларускай, так і на рускай мовах, у розныя гады друкавалі «Настаўніцкая газета», «Советская Белоруссия», «Чырвоная змена», «Наша ніва», перыядычныя выданні раённай і абласной прэсы. Са сваімі творамі друкаваўся ў часопісах «Нёман», «Беларусь», «Вожатый», «FloriДа», альманаху «Па камянях як па зорах», штогодніку «Далягляды», кнізе-даследаванні «З глыбінь жыватворных». У 2008 годзе — лаўрэат прэміі «Лепшыя радкі „Фларыды“»[5] рускамоўнага часопіса «FloriДа» (Маямі, ЗША) за шэраг паэтычных публікацый. Пераможца міжнароднага конкурса радыё «Свабода» на найлепшы пераклад тэксту песні «Fairitaile» (бел.: Казка), з якой Аляксандр Рыбак перамог на «Еўрабачанні-2009»[6]. Суаўтар першай беларускай азбукі для iPod «Буквар: Родная азбука»[7][8].
Перакладаў з сербскай і харвацкай моў[9]. У сааўтарстве з Іванам Чаротам перакладаў для беларускіх часопісаў, альманахаў і анталогій творы паэтаў з былой Югаславіі. Пераклаў на беларускую мову творы З. Джуканавіча, Д. Тадзіянавіча, С. Янковіча, Г. Крклеца, класікаў Й. Йованавіча-Змая і Д. Максімовіч. Пераклады друкаваліся ў альманаху «Далягляды», часопісах «Нёман», «Беларусь», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва».
Аўтар пяці зборнікаў крымінальных нарысаў (у серыі «Библиотечка детективной газеты»), зборніка абранай лірыкі «Пока дышу», кніжкі дзіцячых вершаў «Там, где радуга живёт».
Водгукі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратурны крытык прафесар Іван Штэйнер характарызуючы паэзію Кастуся Севярынца, піша: «У нечым пераклікаючыся з выслоўем Андрэя Вазнясенскага „Стихи не пишутся — случаются, как утро или же закат…“, Севярынец сцвярджае ўласнае: „Вдруг захлестнет меня стихотворенье и невзначай взойдет из-под пера…“. Канстанцін Севярынец — перш за ўсё лірык, які ўласнымі вачыма глядзіць на гэты свет і адкрывае ў ім прыгажосць, якую яшчэ не заўважылі людзі, і імкнецца падзяліцца гэтым адкрыццём з усімі на чароўнай зямлі»[1].
Галоўны рэдактар часопіса «FloriДа» (ЗША) Аляксандр Росін піша пра паэзію Севярынца: «Усё пераплецена ў гэтым свеце. Я ўчытваюся ў радкі Кастуся Севярынца, а пазнаю штосьці новае пра сябе. У гэтым хітрасць сапраўднай паэзіі. І прыдуманы Маркесам горад Маконда, і сапраўдны горад Таруса, у якім дагэтуль лунае дух Паўстоўскага, Забалоцкага, Цвятаевай, Бродскага, і маленькая палеская вёсачка Унорыца, дзе прайшлі дзіцячыя гады Кастуся. — для мяне, чытача, звёны аднаго ланцуга»[10].
Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец выказаўся пра кнігу Кастуся Севярынца «Шабаш негодяев»: «асаблівасці пісьмовай манеры зносін Кастуся Севярынца з чытачом ва ўменні знайсці размаўлялую дэталь і, адштурхнуўшыся ад яе, пазначыць характар, вызначыць тып да поўнай пазнавальнасці. Нарысы, сабраныя ў гэтай кніжцы, напісаны па гарачых слядах падзей. Але пры цалкам вытлумачальнай рэзкасці малюнка на маментальных здымках такога плану, у іх выразна праступае пазіцыя аўтара: „даказаць ад адваротнага“, што праўдзівую каштоўнасць у чалавечых узаемаадносінах складаюць хрысціянскія запаведзі, а не выродлівая філасофія персанажаў з „Шабашу негодяев“…»[1].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «З глыбінь жыватворных» (1990 г.), напару з Мікалаем Ляснічым
- «Пока дышу» (1997 г.), зборнік выбранай лірыкі
- «Там, где радуга живёт» (2007 г.), кніга дзіцячых вершаў
- «Шабаш негодяев»
- «Пока цветёт сирень» (2012 г.), лірыка
Зноскі
- ↑ а б в Іван Штэйнер. Мои корни – в деревеньке Унорица . Праверана 24 ліпеня 2015.
- ↑ Кастусь Севярынец . Govorim.by. Праверана 18 снежня 2012.
- ↑ Кастусь Севярынец: «Калі Паша з дзяўчынай пабярэцца, то будзе ёй добрым памочнікам!..»(недаступная спасылка). газ. Народная Воля (8 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2011. Праверана 24 ліпеня 2015.
- ↑ Памёр журналіст і паэт Кастусь Севярынец, пад яго голас Віцебшчына абуджалася ў 1990-я
- ↑ Кастусь Северинец . час. «Флорида». Праверана 24 ліпеня 2015.
- ↑ «Казка» па-беларуску(недаступная спасылка). Свободные новости плюс. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 24 ліпеня 2015.
- ↑ Вершы Кастусь Севярынец: Свая азбука . Мова нанова (26 красавіка 2014). Праверана 24 ліпеня 2015.
- ↑ Ася Паплаўская. Беларуская азбука для дзетак. Вучыце з планшэта! . БелаПАН (17 ліпеня 2013). Праверана 24 ліпеня 2015.
- ↑ 13 км — мой шчасьлівы чортаў тузін // ARCHE : час.. — Т. 2007. — № 3 (54). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- ↑ Росін А. М.. Экспресс «Кастусь Северинец » (руск.). Праверана 24 ліпеня 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Лирика Кастуся Северинца (руск.)(недаступная спасылка). газ. Народная Воля (26 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2016. Праверана 24 ліпеня 2015.
- Асобы
- Нарадзіліся 4 верасня
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Рэчыцкім раёне
- Памерлі 1 кастрычніка
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Віцебску
- Супрацоўнікі і аўтары газеты «Советская Белоруссия»
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу на пажары»
- Журналісты паводле алфавіта
- Журналісты Беларусі
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19
- Публіцысты Беларусі