Перайсці да зместу

Уільям Фрэнсіс Джыёк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уільям Фрэнсіс Джыёк
Дата нараджэння 12 мая 1895(1895-05-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 сакавіка 1982(1982-03-28)[1][3][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, інжынер
Навуковая сфера фізічная хімія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік George Ernest Gibson[d]
Член у
Узнагароды

Уільям Фрэнсіс Джыёк (англ.: William Francis Giauque; 12 мая 1895, Ніагара-Фолс, Канада — 28 сакавіка 1982, Берклі, штат Каліфорнія) — амерыканскі фізіка-хімік, член Акадэміі мастацтваў і навук ЗША і Нацыянальнай АН.

У 1920 годзе скончыў хімічны каледж Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі, з 1934 года прафесар хіміі там жа.

Асноўныя працы

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: даследаванне і эксперымент, праверка 3-га пачатку тэрмадынамікі, вымярэнне энтрапіі і іншых тэрмадынамічных уласцівасцей рэчываў пры звышнізкіх тэмпературах, у прыватнасці кандэнсаваных газаў. Сумесна з Х.Джонстанам даказаў існаванне ізатопаў кіслароду 17O і 18O. Сумесна з Д.Мак-Дугалам распрацаваў метад адыябатычнага размагнічвання для атрымання тэмператур ніжэй 1К і спосаб вымярэння звышнізкіх тэмператур.

Нобелеўская прэмія

[правіць | правіць зыходнік]

Нобелеўская прэмія па хіміі (1949) «за ўклад у хімічную тэрмадынаміку, асабліва ў тую яе галіну, якая вывучае паводзіны рэчываў пры экстрэмальна нізкіх тэмпературах».

Зноскі

  1. а б William Francis Giauque // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. William Francis Giauque // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. William F. Giauque // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
  4. Джиок Уильям Фрэнсис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. а б NNDB — 2002.