Тэадор Сведберг
Тэадор Сведберг (шведск.: Theodor Svedberg; 30 жніўня 1884, Вальбу — 26 лютага 1971, Копарберг) — шведскі фізіка-хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 1926 годзе за яго працу па дысперсным сістэмам.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1907 годзе скончыў Упсальскі ўніверсітэт і працаваў там жа (з 1921 года прафесар). З 1949 года дырэктар інстытута ядзернай хіміі (Інстытут Г. Вернера) у г. Упсала.
Аўтар навуковых прац пераважна па калоіднай хіміі, электрафарэзе, фізікахіміі бялкоў.
Эксперыментальна пацвердзіў (1906) распрацаваную А. Эйнштэйнам і М. Смалухоўскім тэорыю броўнаўскага руху. даказаў рэальнасць існавання малекул.
Прапанаваў метад ультрацэнтрыфугавання для выдалення калоідных часціц з раствораў (1919), у т.л. для седыментацыі бялкоў.
Стварыў першую аналітычную ультрыцэнтрыфугу, якая забяспечвала паскарэнне 5×10³×g (1923).
Вызначыў малекулярную масу і форму малекул бялкоў (1926).
Член Шведскай АН (1912), замежны член АН СССР (1966).
Быў жанаты з Андрэа Андрэен (1888—1972), дзеячкай міжнароднага жаночага дэмакратычнага руху, лаўрэаткай Міжнароднай Сталінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1953).
Навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Die Existenz der Moleküle, Lpz., 1912
- Colloid chemistry, N. Y., 1924
Зноскі
- ↑ The Svedberg // Нацыянальны музей Швецыі — 1792. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Theodor (The) Svedberg // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/575982/Theodor-HE-Svedberg
- ↑ The Svedberg // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ а б The Academic Family Tree — 2005.
- ↑ NNDB — 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сведберг Тэадор // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 248. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Тэадор Сведберг на Вікісховішчы |
---|
- Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта (англ.)
- Профіль Теадора Сведберга на афіцыйным сайце РАН
- Нарадзіліся 30 жніўня
- Нарадзіліся ў 1884 годзе
- Нарадзіліся ў Швецыі
- Памерлі 25 лютага
- Памерлі ў 1971 годзе
- Памерлі ў Швецыі
- Выкладчыкі Упсальскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Леапальдзіны
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены АН СССР
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены РАН
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Гётынгенскай акадэміі навук
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Узнагароджаныя медалём Франкліна
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Памерлі 26 лютага
- Памерлі ў Копарбергу
- Замежныя члены АН СССР