Уолтэр Хоўарс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Уолтэр Нормен Хоўарс
англ.: Sir Walter Norman Haworth
Norman Haworth.jpg
Дата нараджэння

19 сакавіка 1883(1883-03-19)

Месца нараджэння
Дата смерці

19 сакавіка 1950(1950-03-19) (67 гадоў)

Месца смерці
Грамадзянства
Вялікабрытанія
Навуковая сфера
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік
Узнагароды і прэміі:
Commons-logo.svg Уолтэр Нормен Хоўарс на Вікісховішчы

Уолтэр Хоўарс (19 сакавіка 1883, Чорлу19 сакавіка 1950, Бірмінгем) — англійскі хімік-арганік і біяхімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1928).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гётынгенскі ўніверсітэт (доктар філасофіі, 1910), у 1911 годзе доктар навук Манчэстэрскага ўніверсітэта. З 1912 г. прафесар універсітэта Сент-Андрус, з 1920 года — Армстранг-каледжа ў Ньюкасле, у 1925—1948 гадах — Бірмінгемскага ўніверсітэта.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы па хіміі вугляводаў. Вызначыў будову і вывучыў уласцівасці многіх цукроў (мальтозы, лактозы, крухмалу, цэлюлозы і інш.) Удасканаліў наменклатуру цукроў. Адным з першых (1933) ажыццявіў сінтэз аскарбінавай кіслаты (вітамін С). Аўтар тэрміна канфармацыя. У гады Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у распрацоўках, звязаных з прымяненнем атамнай энергіі.

Нобелеўская прэмія[правіць | правіць зыходнік]

Падчас працы ў Бірмінгемскім універсітэце атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі (1937, сумесна з П. Карэрам).