Касцёл Святога Казіміра (Лагойск)
| Каталіцкі храм | |
| Касцёл Святога Казіміра | |
|---|---|
| Касцёл Святога Казіміра ў Лагойску | |
| 54°12′12″ пн. ш. 27°51′10″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Лагойск |
| Канфесія | Каталіцызм |
| Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| Дэканат | Вілейскі |
| Будаўніцтва | 1999 |
| Стан | дзейнічае |
Касцёл Святога Казіміра — рымска-каталіцкі храм у Лагойску. Знаходзіцца ў цэнтры горада, на левым беразе ракі Гайна, каля падмуркаў знішчанага бальшавікамі Касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Казіміра.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Лагойская рымска-каталіцкая парафія існуе з 1609 года. У часы савецкага панавання мураваны касцёл (1793) закрылі і зруйнавалі.
Адраджэнне парафіі адбылося ў 1991 годзе. Паводле праекта мінскага архітэктара М. Калечыца пачалося будаўніцтва новага касцёла, якое завяршылася ў 1999 годзе.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Архітэктурная стылістыка храма — сучасная перапрацоўка сярэднявечнай готыкі. Накрыты стромкім 2-схільным дахам прамавугольны ў плане будынак фланкіруюць крылы трансепта. Да фасада асіметрычна далучаецца 4-гранная вежа-званіца. Плоскасныя фасады падзяляюцца ў 2 ярусы аркавымі 2-граннымі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках. Над прамавугольным уваходным парталам і алтарнай сцяной крыжовыя аконныя праёмы. Залю перакрывае корабавае скляпенне[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Касцёл Святога Казіміра // к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 190.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Лагойск — парафія Св. Казіміра. Catholic.by (1 студзеня 2011).
