Перайсці да зместу

Касцёл Святога Казіміра (Ліпнішкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Касцёл Святога Казіміра
54°00′28″ пн. ш. 25°36′13″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Архітэктурны стыль неаготыка
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святога Казіміра — помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Ліпнішкі (Іўеўскі раён). Пабудаваны ў 1890 г. з цэглы і граніту.

Ліпнішкі вядомыя з XVI ст. як мястэчка Ашмянскага павета ВКЛ, вялікакняжацкая маёмасць. Парафіяльны касцёл быў заснаваны тут у 1510 годзе па фундацыі караля Жыгімонта I Старога. Першапачаткова святыня была асвечана, магчыма, пад тытулам св. Ганны (культ св. Казіміра быў зацверджаны ў 1521 годзе). Апошняя драўляная святыня была пабудавана ў 1804 на сродкі князя Аляксандра Безбародкі, тагачаснага ўладальніка мястэчка (ён у 1812 прадаў Ліпнішкі Пуслоўскім, ад якіх яны перайшлі да Вольскіх), і асвечана пад тытулам св. Казіміра, але амаль праз стагоддзе, у 1890 годзе, знішчана пажарам. Пры парафіі дзейнічала школа.

Драўляны касцёл стаяў на ўсходнім баку рынкавай плошчы мястэчка, пасля на гэтым месцы збудавалі прыдарожную капліцу ў стылі неакласіцызму. Гэта была двух’ярусная, цагляная і атынкаваная пабудова, квадратная ў сячэнні, пад чатырохсхільным дахам з цікавым, накшталт манстрацыі, крыжам. Другі ярус скразны, прарэзаны аркавымі праёмамі, тут усталявана паліхромная фігура Хрыста, які нясе крыж. А пад новы і ўжо мураваны касцёл адвялі пляц на захад ад плошчы, пры дарозе на Тракелі.

Галоўны ўваход з брамай, пач. XX ст.

Будаўніцтва каменнага касцёла пачалося паводле праекта губернскага архітэктара Полазава, які быў зацверджаны 2 снежня 1892 года. Верагодна, калі ўзвялі сцены, было вырашана змяніць праект — павялічылася вежа-званіца і быў павышаны двухсхільны дах. У 1900 намаганнямі парафіян над Ліпнішкамі ўзнёсся велічны і стромкі неагатычны спічак новага касцёла. У 1927 годзе віленскі арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі кансэкраваў касцёл пад гістарычным тытулам св. Казіміра, што пацвярджае дата 1900—1927 на прэсбітэрыі.

Тэрыторыя касцёла на пачатку ХХ ст. абнесена бутавай агароджай, галоўны ўваход пазначаны трохпралётнай брамай, увенчанай чатырма пінаклямі.

З даўняга часу да ліпнішскай парафіі была прыпісана капліца ў Зыгмунцішках, перад II Сусветнай вайной колькасць парафіян перавышала 8000. У 1936 годзе старажытная капліца ў Зыгмунцішках была разабрана і перанесена на парафіяльныя могілкі ў Ліпнішкі.

У савецкі час касцёл св. Казіміра дзейнічаў бесперапынна, але ў 1951 годзе ўлады канфіскавалі будынак плябаніі. Пробашч быў вымушаны пасяліцца над сакрыстыяй. У 1970-я гады касцёл быў залічаны да помнікаў архітэктуры. Таксама ў спіс помнікаў архітэктуры трапіла і прыдарожная капліца на плошчы. А вось могілкавая капліца была занядбана, але адносна добра захавалася.

З 1976 парафію абслугоўваюць капуцыны. У 1991 генерал ордэна даў згоду на заснаванне ў Ліпнішках манаскага дома, разлічанага на трох манахаў. Дом пабудаваны плябанію яшчэ ў канцы 1980-х.

Цяпер да ліпнішскай парафіі належаць капліцы ў Камянчанах і Цэнтральнай. Таксама айцы капуцыны, якія апекуюцца парафіяй, абслугоўваюць Князюкоўцы і Некрашы (Іўеўскі раён).

Выгляд з боку апсіды

Прамавугольны ў плане будынак з трохграннай апсідай і квадратным у плане бабінцам, над якім узвышаецца высокая двух’ярусная вежа (васьмярык на чацверыку), завершаная спічастым шатром з люкарнамі. Па баках асноўнага аб’ёму сіметрычна прыбудаваныя невялікія сакрысціі, якія звонку нагадваюць крылы трансепту. Сцены абліцаваныя гранітам, умацаваныя плоскімі контрфорсамі. Праёмы стральчатыя. Галоўны ўваход акцэнтаваны парталам.

Інтэр’ер
Хоры з арганам

Унутры будынак касцёла падзелены на тры нефы васьмю калонамі і перакрыты крыжастымі спічастымі скляпеннямі на падпружных арках, якія ўпрыгожаны архітэктанічнымі размалёўкамі. Унутраную прастору ўпрыгожваюць тры драўляныя неагатычныя алтары. Галоўны, тытульны алтар — св. Казіміра, левы бакавы — Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса (наверсе ў ім змешчаны абраз св. Ганны) і правы — Маці Божай Шкаплернай (з абразом Маці Божай Добрай Рады наверсе).

Сцены атынкаваныя і раскрапаваныя падвойнымі пілястрамі. Скляпенні крыжовыя. Над уваходам — хоры з арганам.

Капліца на могілках

[правіць | правіць зыходнік]
Капліца на могілках

Святыня выглядае як характэрнае для ХIХ ст. збудаванне — прамавугольны ў плане зруб з трохграннай алтарнай часткай накрыты двухсхільным дахам з вальмамі над алтаром. Унутры над уваходам размешчаны хоры на двух калонах-балясках. Могілкі абнесены бутавай агароджай (часткова выкарыстаны старыя надмагіллі) з цікавай трохпралётнай брамай. У 1996 годзе тэрыторыя могілак пашырана.

Аднапавярховы з мансардай дом з сілікатнай цэглы, які амаль апошнім стаіць пры выездзе на Тракелі. У алтары хатняй капліцы змешчаны абраз св. Юзафа.