Козьма-Дзям’янаўскі спуск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Козьма-Дзям’янаўскі спуск
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Цэнтральны
Гістарычны раён Цёмныя Крамы
Пакрыццё плітка
Рух пешаходны
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Minsk Metro Second Line logo.svg  Няміга
Ранейшыя назвы Козьма-Дзям’янаўская вуліца
вуліца Францішка Скарыны
вуліца Дзям’яна Беднага
на Картах Google

Ко́зьма-Дзям’я́наўскі спуск — спуск на пешаходнай зоне ў Мінску ад Свята-Духава сабора да вуліцы Максіма Багдановіча, злучае Верхні і Нізкі Рынак. Названы ў гонар колішняй Козьма-Дзям’янаўскай вуліцы, якая фармавала вакол сябе гістарычную мясцовасць Цёмныя Крамы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Высокі Рынак і Козьма-Дзям’янаўская вуліца на плане 1857 г.

Назва вуліцы ўтварылася ад старадаўняга Казьмадзям’янаўскага праваслаўнага манастыра, які знаходзіўся на ўсходняй ускраіне старажытнага Менска і быў адным са збудаванняў, што мелі абарончае значэнне. Козьма-Дзям’янаўская вуліца была адной з найстаражытнейшых вуліц Менска. Яна пачыналася ад Нізкага Рынка і сканчалася побач з касцёлам Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі каталіцкага ордэна бернардзінак (цяперашні праваслаўны кафедральны Сабор Святога Духа).

Мураваны архітэктурны ансамбль Козьма-Дзям’янаўскай вуліцы цалкам сфармаваўся яшчэ ў XVIII ст.[1] Забудова складалася з двух- і трохпавярховых дамоў, на першых паверхах якіх месціліся невялікія крамы. Некаторыя будынкі мелі ўласныя назвы, гэтак у архіўных дакументах згадваецца «аддадзены ў 1829 годзе Эканоміяй Архірэйскага дома ў арэнднае ўтрыманне мяшчаніну Румеру дом, вядомы як Гіндзейская камяніца»[2] . У выхадныя і святы тут і на блізкіх вулачках разгортваўся людны гандаль.

У канцы XIX ст. у адным з двароў на Козьма-Дзям’янаўскай месцілася невялікая абутковая фабрыка, створаная на базе майстэрні.

Ад 1926 года вуліца насіла імя беларускага першадрукара Францішка Скарыны[3], аднак у сувязі з пачаткам палітыкі русіфікацыі і масавых сталінскіх рэпрэсій у 1933 годзе яе перайменавалі ў гонар расійскага пралетарскага паэта Дзям’яна Беднага. У тыя часы, акрамя крам, на вуліцы знаходзіўся шэраг устаноў: Менская і Беларуская канторы «Саюзутыль», склад вопраткі Гарпрамгандлю, садавінагародніная база Мінпрамгандлю.

Да Другой Сусветнай вайны мясцовасць яшчэ захоўвала сваё гістарычнае аблічча, але ў выніку бамбардзіроўкі была амаль цалкам зруйнавана.

У наш час на гэтым месцы замест аднаўлення старадаўняй Козьма-Дзям’янаўскай вуліцы стварылі спрэчную паводле сваіх функцыянальна-планіровачных і архітэктурных якасцяў структуру з пляцовак і прыступак, якая прэтэндуе на асацыяцыі са старой забудовай.[2] У 2018 годзе спуску ў пешаходнай зоне ад Свята-Духава кафедральнага сабора да вуліцы Максіма Багдановіча была нададзеная назва Козьма-Дзям’янаўскі спуск[4].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Казьмадзям’янаўская вуліца // Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі — Мінск: Харвест, 2007 С. 19
  2. 2,0 2,1 Юрий Жутяев. «Темные крамы» Козмодемьяновской улицы // Вечерний Минск № 77 (11338), 9.04.2007
  3. Вячеслав Бондаренко. Между двумя мировыми войнами на Мінск стары і новы
  4. Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г.Мінска № 49/3/28. Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт (29 траўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2018. Праверана 13 лістапада 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]