Музычны завулак (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Музычны завулак
Мінск
Фатаграфія
Завулак у бок вул. Герцэна. Справа дом № 1
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Цэнтральны
Гістарычны раён Верхні Горад
Працягласць 190 м
Ранейшыя назвы Петрапаўлаўскі завулак, Музыканцкі завулак
Commons-logo.svg Музычны завулак на Вікісховішчы

Музы́чны заву́лак (ранейшыя назвы — Петрапаўлаўскі завулак, з 1882 года Музыканцкі завулак[1]) — завулак у Верхнім Горадзе, у Цэнтральным раёне горада Мінска. Праходзіць ад вуліцы Герцэна да Зыбіцкай. Нумарацыя дамоў вядзецца ад вуліцы Герцэна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сучасны Музычны завулак з’яўляецца адным з самых старажытных у Мінску. Трасіроўка яго пачала фарміравацца яшчэ ў ХІІ-ХІІІ стагоддзях і канчаткова аформілася ў другой палове XVIXVII стагоддзя. У XVIII — пачатку ХІХ стагоддзя ён меў назву Бернардзінскі завулак, а ў першай палове ХІХ стагоддзя ў гістарычных дакументах акрамя старой назвы сустракаюцца і іншыя — спачатку Семінарыйскі, а пазней — Петрапаўлаўскі завулак[2], ад Петрапаўлаўскага сабора, які з 1836 г. размяшчаўся на Саборнай плошчы. У 1882 годзе завулак атрымаў назву Музыканскі[1].

Да канца XVIII стагоддзя ўся забудова Бернардзінскага завулка была драўлянай. Першым мураваным будынкам тут стала афіцына доктара Ліаншона, пабудаваная ў канцы XVIII — пачатку ХІХ стагоддзя паводле праекта менскага губернскага архітэктара Фёдара (Тэадора) Крамера[2]. У пачатку ХІХ стагоддзя на супрацьлеглым баку завулка знаходзіўся зямельны пляц, які належаў двараніну Траяну Ключынскаму, які пабудаваў новы мураваны дом (цяпер вядомы як Дом масонаў). Дом Ключынскага, узведзены на ўзгорку, вылучаўся сярод невысокай жылой забудовы гэтага раёна і добра праглядаўся з розных кропак горада, адыгрываючы своеасаблівую ролю ў сілуэце гістарычнага цэнтра Мінска[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак вуліцы, дом № 1
Корпус дома № 1

Музычны завулак ідзе з паўднёвага захаду на паўночны ўсход ад вуліцы Герцэна да Зыбіцкай, размешчаны паміж вуліцамі Герцэна і Інтэрнацыянальнай, да якой паралельны. Працягласць завулка складае 190 метраў. Завулак завершаны лесвіцай, якая спускаецца да вуліцы Зыбіцкай.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Няцотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя дома № 1
Былы дом масонаў

Цотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Забудова цотнага боку завулка

Забудова цотнага боку завулка адносіцца да вуліцы Інтэрнацыянальнай.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]