Крыштаф Зяновіч (ваявода менскі)
Выгляд
| Крыштаф Зяновіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Герб «Дэспат» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Уладзіслаў Юзафат Сапега | ||||||
| Пераемнік | Крыштаф Станіслаў Завіша | ||||||
|
|
|||||||
| Смерць | 6 чэрвеня 1717 | ||||||
| Род | Зяновічы | ||||||
| Бацька | Станіслаў Зяновіч[1] | ||||||
| Маці | Амалія Альжбета фон Герберштэйн | ||||||
| Жонка | Тэрэза з Коцелаў[d][2][1], Ядвіга Брыгіда са Швыкоўскіх[d][3][1] і Сюзана з Пшаздзецкіх[d][4][1] | ||||||
| Дзеці | Тэрэза, Амелія | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
Крыштаф Зяновіч (? — 6 чэрвеня 1717) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Ашмянскі земскі маршалак з 1687 і староста з 1701, вялікі пісар літоўскі (1703—1709), ваявода менскі (з 1709).
Палкоўнік войска Вялікага Княства Літоўскага. Удзельнік Алькеніцкай бітвы 1700.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]З шляхецкага роду Дэспат-Зяновічаў герба «Дэспат», сын Станіслава і Амаліі Альжбеты фон Герберштэйн.
Быў двойчы жанаты: з Тэрэзай Коцел (сястра троцкага ваяводы Міхала Казіміра Коцела), а потым з Брыгідай Швыкоўскай.
Меў дачок Тэрэзу, жонку ашмянскага войскага Караля Сулістроўскага, і Амелію, якая выйшла замуж спачатку за мсціслаўскага старосту Аляксандра Валовіча, а потым за Міхала Хлусовіча.
Зноскі
- ↑ а б в г Stan. Ptaszycki Z dziejów starego rodu // „Charitas”. Księga zbiorowa — Petersburg: 1894. — С. 503–509.
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 239. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 239, 299. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8
- ↑ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Wielkiego Księstwa Litewskiego: Województwo wileńskie 1690 r. / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1989. — С. 135. — ISBN 83-01-08170-8
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Насевіч В. Зяновічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 661. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.