Перайсці да зместу

Прастрэл шыракалісты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Курчаннік)
Прастрэл шыракалісты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anemone patens L.

Сінонімы
гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18799
EOL  49901356
IPNI  30094592-2
TPL  ???

Прастрэл шыракалісты, Сон раскрыты[3][4], Сон-трава, Сон звычайны[5] (Anemone patens, Pulsatilla patens ці Pulsatilla latifolia[6]) — від кветкавых раслін з роду Кураслеп, сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Паводле The Plant List на 2013 год, від адносіцца да роду кураслеп, адпаведна мае назву: Anemone patens L.[7].

Сон раскрыты, друмель[8], сон, сон-трава, сончык[3][9][10], булдоўнік, казінае масла, курчаннік, пралеска, саксоннік[11].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
2 — Pulsatilla patens

Расліна 7-15 см вышынёй. Карэнішча магутнае, вертыкальнае, цёмна-карычневае, шматгаловае.

Каранёвае лісце на доўгіх, не густа валасістых хвосціках, у абрысе круглява-сэрцападобныя, дланепадобна-трохрассечаныя з ромбавымі глыбока-двух-трохраздзельнымі сегментамі і з клінаватымі, дзвюх-чатырохнадрэзанымі ці зубчастымі дзелькамі з вострымі, часта некалькі выгнутымі лопасцямі, у маладосці, асабліва ўнізе валасістымі, якія пазней робяцца голымі, з’яўляюцца пасля цвіцення і адміраюць восенню.

Сцёблы стромкія, апранутыя густымі, адтапыранымі, мяккімі валасінкамі.

Лісточкі пакрывала стромкія, падзеленыя на вузкалінейныя долі, моцна валасістыя. Кветканосы прамыя; кветкі стромкія, спачатку шыроказваночкавыя, пазней зоркава раскрытыя; калякветнік просты, шасцілісточкавы, з лісточкамі 3-4 см даўжынёй, вузка яйкападобна-завостранымі, простымі, сіне-фіялетавымі, звонку валасістымі; тычынкі шматлікія, у шмат разоў карацей лісточкаў калякветніка, жоўтыя, з іх вонкавыя ператвораныя ў стамінодзіі (нектарнікі); песцікаў шмат, з доўгім пухнатым слупком 3-5 см даўжынёй. Цвіце ў красавіку — маі. Формула кветкі: [12].

Плодзікі даўгаватыя, як і слупкі моцна валасістыя.

Злева направа: бутоны, квітнеючая расліна, кветка
Паштовая марка Беларусі, 2002

Паўночная Еўропа: Фінляндыя (поўдзень), Швецыя (усход); Цэнтральная Еўропа: Чэхія, Германія, Венгрыя, Польшча, Славакія; Паўднёвая Еўропа: Румынія; тэрыторыя былога СССР: Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Еўрапейская частка Расіі, Украіна, Казахстан, Заходняя Сібір, Усходняя Сібір (поўдзень), Далёкі Усход; Азія: Кітай, Манголія; Паўночная Амерыка: Канада (захад Паўночна-Заходняй Тэрыторыі, Юкан, захад Антарыа, Альберта, Брытанская Калумбія, Манітоба, Саскачэван), ЗША (поўнач Ілінойса, Аёва, Мінесота, Небраска , Паўночная Дакота, Паўднёвая Дакота, Вісконсін, Каларада, Айдаха, Мантана, Вашынгтон, Ваёмінг, Нью-Мехіка, Тэхас, поўнач Юты[13].

Расце на дзярнова-падзолістай глебе ў хваёвых, хваёва-дубовых, хваёва-бярозавых лясах верасовага, бруснічнага, арляковага, імшыстага і травянога тыпаў, на верасовых пустках, баравінных схілах і ў хмызняках[14].

На Палессі і ў лесастэпе Украіны сустракаецца ў хваёвых і мяшаных лясах.

Хімічны склад

[правіць | правіць зыходнік]

У свежай траве змяшчаецца протаанеманін, у сухой — біцыклічны лактан (анеманін), сапаніны[14].

Вельмі дэкаратыўная расліна як пры цвіценні, так і ў пладах. Культывуецца ў кветніках (разам з іншымі відамі прастрэлу). Расліна мае лекавыя і фарбавальныя ўласцівасці.

Прэпараты расліны ўжываюць як заспакаяльны і снатворны сродак[14].

У народнай медыцыне сон-трава ўжываецца ад многіх хвароб. Водны экстракт травы прастрэлу аказвае моцнае бактэрыцыднае і фунгіцыднае дзеянне і выкарыстоўваецца вонкава для найхуткага гаення ран і пры грыбковых захворваннях скуры. Адвар травы п’юць у малых дозах пры кашлю і жаночых захворваннях. Настойка травы на гарэлцы ўжываецца ў якасці расцірання пры рэўматызме. Свежую траву вараць у рускай печцы без вады і сокам, які выдзяляецца, лечаць апёкі[14].

  • Anemone hirsutissima MacMill.
  • Anemone intermedia G.Don
  • Anemone longipetala Schleich. ex Steud.
  • Anemone ludoviciana Nutt.
  • Anemone nuttalliana DC.
  • Anemone nuttallii Nutt.
  • Anemone patens var. hirsutissima (Britton) Hitchc.
  • Anemone patens var. nuttalliana (DC.) A.Gray
  • Anemone patens var. rosea Cockerell
  • Anemone patens f. stevensonis B.Boivin
  • Anemone patens var. wolfgangiana (Besser) Koch
  • Anemone pulsatilla var. patens (L.) Finet & Gagnep.
  • Anemone wolfgangiana Besser
  • Pulsatilla bauhinii Tausch ex Pritz.
  • Pulsatilla kioviensis Wissjul.
  • Pulsatilla nuttalliana (DC.) Spreng.
  • Pulsatilla patens (L.) Mill.
  • Pulsatilla patens f. albiflora X.F.Zhao ex Y.Z.Zhao
  • Pulsatilla patens subsp. hirsutissima Zämelis
  • Pulsatilla patens var. kioviensis (Wissjul.) Tzvelev
  • Pulsatilla patens var. wolfgangiana (Besser) Trautv. & C.A.Mey.
  • Pulsatilla pseudopatens Schur
  • Pulsatilla teklae Zämelis
  • Pulsatilla wolfgangiana (Besser) Rupr.[7]

Занесены ў Чырвоныя кнігі Беларусі[15], Казахстана, Латвіі, Літвы, Украіны  (укр.), Эстоніі, вялікага ліку суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, шэрагу абласцей Украіны[16][17].

Ва Украіне ахоўваюць у прыродным запаведніку  (руск.) «Медаборы  (руск.)», Нацыянальных прыродных парках «Падольскія Тоўтры  (руск.)», «Дзяснянска-Старагуцкім  (руск.)», рэгіянальных ландшафтных парках  (руск.) «Міжрэчанскім  (руск.)», «Днястроўскі каньён», шматлікіх заказніках і помніках прыроды.

Колькасць памяншаецца з прычыны чалавечай дзейнасці (узворванне стэпаў, терасаванне схілаў, выпас жывёлы, зрыванне на букеты і г. д.).

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. — 2 350 экз. - у крыніцы пад назвай Pulsatilla potens
  4. Сон раскрыты
  5. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Pulsatilla patens
  6. Прострел раскрытый (сон-трава) — Сон расчынены — Pulsatilla patens Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
  7. а б Anemone patens L.(недаступная спасылка). The Plant List. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2019. Праверана 17 мая 2014.
  8. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  9. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  10. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  11. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  12. Экофлора Украины = Екофлора України (укр.) / Відпов. редактор Я. П. Дідух. — Київ: Фітосоціоцентр, 2004. — Т. 2. — 480 с.
  13. Паводле дадзеных GRIN. Гл. раздзел «Спасылкі»
  14. а б в г Белов Н. В. Календула, алтей, чистотел и другие народные лекарственные растения в большой энциклопедии траволечения. — М., Мн.: АСТ, Харвест, 2005. — С. 226—227. — 464 с. — ISBN 5-17-031-498-1.
  15. В Красную книгу Беларуси внесено 19 новых видов дикорастущих растений Архівавана 12 студзеня 2012. (руск.)
  16. Прастрэл шыракалісты: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 3 жніўня 2014)
  17. Червона книга Донецької області: Рослинний світ Архівавана 25 верасня 2013.
Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
IV катэгорыя (NT)