Ламія Аджы Башар
Ламія Аджы Башар | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | праваабаронца |
Дата нараджэння | 1998 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | езідызм[d] |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Ламія Аджы Башар (курд.: لمياء حجي بشار; нар. 1998) — іракская праваабаронца езідскага[заўв 1] паходжання. Была захопленая ІДІЛ і знаходзілася ў сексуальным рабстве. Пасля ўцёку прызнана ААН ганаровым паслом па барацьбе супраць рабства і атрымала шэраг міжнародных праваабарончых прэмій.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Раннія годы[правіць | правіць зыходнік]
У Іраку ў сям’і Башар засталіся будынак і фермерскае гаспадарства. Там яна хадзіла ў школу.
Рабства[правіць | правіць зыходнік]
У палоне яе білі і неаднаразова збівалі і гвалтавалі. Намагалася збегчы чатыры разы. Падчас апошняй спробы дзве яе спадарожніцы, 8-гадовая Алмас і 20-гадовая Кацярына, загінулі, падарваўшыся на міне, сама Башар атрымала раненні і страціла вока, аднак у яе атрымалася пакінуць тэрыторыю, кантраляваную тэрырарыстамі і ўз’яднацца з часткай сям’і на землях, кантраляваных курдамі ў сакавіку 2016 года[1].
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Частка сям’і здолела дабрацца да Германіі.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Прэмія Андрэя Сахарава за свабоду думкі ў 2016 годзе (разам з Надзяй Мурад)[2]
- Прэмія Вацлава Гавела ў галіне правоў чалавека (2016)