Джэймс Калаган
Леанард Джэймс Калаган (англ.: Leonard James Callaghan; 27 сакавіка 1912, Портсмут, Вялікабрытанія — 26 сакавіка 2005) — брытанскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. 71-ы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі. Належаў да Лейбарысцкай партыі.
3 1945 член парламента. У 1951—64, 1970—74 адзін з кіраўнікоў парламенцкай фракцыі лейбарыстаў, член «ценявога кабінета» (1961—64, 1970—74). У 1964—67 міністр фінансаў, у 1967—70 — унутраных спраў, у 1974—76 — замежных спраў і па справах брытанскай Садружнасці, адначасова ў 1975—76 міністр па пытаннях развіцця заморскіх тэрыторый. У 1976—80 лідар Лейбарысцкай партыі, у 1976—79 прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі. У 1979—80 лідар апазіцыі.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118885057 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б James Callaghan // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джэймс Калаган
Катэгорыі:
- Прэм’ер-міністры Вялікабрытаніі
- Міністры замежных спраў Вялікабрытаніі
- Міністры ўнутраных спраў Вялікабрытаніі
- Канцлеры казначэйства Вялікабрытаніі
- Нарадзіліся 27 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Портсмуце (Англія)
- Памерлі 26 сакавіка
- Памерлі ў 2005 годзе
- Памерлі ва Усходнім Сусексе
- Лейбарысты Вялікабрытаніі
- Кавалеры ордэна Падвязкі
- Асобы
- Члены Фабіянскага таварыства
- Члены парламента Вялікабрытаніі
- Прафсаюзныя дзеячы Вялікабрытаніі