Адрыяну Карэя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Адрыяну
DK-Beshiktash (1).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Адрыяну Карэя Клару
Мянушка Моту-Адрыяну
Нарадзіўся 26 кастрычніка 1984(1984-10-26)[1][2][…] (38 гадоў)
Грамадзянства Flag of Brazil.svg Бразілія
Flag of Spain.svg Іспанія
Рост 172 см
Вага 67 кг
Пазіцыя левы абаронца
левы паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Бразілія Атлетыку Паранаэнсі
Нумар 21
Маладзёжныя клубы
1997—2002 Бразілія Карытыба
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2004 Бразілія Карытыба 81 (2)
2005—2010 Іспанія Севілья 157 (11)
2010—2016 Іспанія Барселона 114 (9)
2016—2019 Турцыя Бешыкташ 78 (3)
2019— Бразілія Атлетыку Паранаэнсі
Нацыянальная зборная[* 2]
2003 Бразілія Бразілія (да 20) 4 (0)
2003—2013 Бразілія Бразілія 18 (0)
Узнагароды і медалі
Кубкі Амерыкі
Золата Перу 2004
Залатыя кубкі КАНКАКАФ
Срэбра ЗША/Мексіка 2003
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 ліпеня 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 31 ліпеня 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адрыя́ну Карэ́я Кла́ру[4] або Адрыяна Карэя (парт.: Adriano Correia Claro; нар. 26 кастрычніка 1984, Курытыба, Бразілія) — бразільскі футбаліст, абаронца клуба «Атлетыку Паранаэнсі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі. Адрыяну з’яўляецца адным з нешматлікіх ігракоў у прафесійным футболе, якія здольныя згуляць у якасці абаронцы ці паўабаронцы па абодва бакі поля.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Сваю прафесійную кар’еру Адрыяну пачаў у клубе з роднага горада «Карытыба», дэбютаваўшы ў складзе яшчэ не маючы 18 гадоў. У студзені 2005 года ён далучыўся да іспанскага клуба «Севілья», падпісаўшы кантракт на 4,5 гады[5]. Дэбютаваў у Ла Лізе ў хатнім матчы супраць «Барселоны», дзе андалузійцы атрымалі паражэнне з лікам 0:4. У наступных сезонах Адрыяну займаў розныя пазіцыі з роўным поспехам. Разам з клубам атрымаў шэраг трафеяў.

16 ліпеня 2010 года Адрыяну падпісаў кантракт з «Барселонай» па сістэме «4+1». Каталонскі клуб выклаў за іграка 9,5 млн еўра. Кантракт іграка змясціў пункт выкупу іграка ў памеры не менш за 90 млн еўра. У новым клубе Карэя атрымаў кашулю з нумарам 21, якая да таго належала ўкраінскаму абаронцу Дзмітрыю Чыгрынскаму. Дэбютаваў Адрыяну ў перадсезонным таварыскім матчы супраць клуба «Валерэнга», выйшаўшы на замену ў другім тайме, 14 жніўня ён упершыню з’явіўся ў афіцыйным матчы ў гульні на Суперкубак Іспаніі, дзе каталонцы саступілі былому клуба Адрыяну «Севільі» з лікам 1:3.

У ліпені 2016 года перайшоў у турэцкі «Бешыкташ»[6]. Пакінуў каманду пасля сезона 2018/19, і ў ліпені 2019 года вярнуўся ў Бразілію, стаўшы іграком «Атлетыку Паранаэнсі».

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

13 ліпеня 2003 года ва ўзросце 18 гадоў Адрыяну дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі. У складзе зборнай быў удзельнікам розыгрышу Залатога кубка КАНКАКАФ 2003 у ЗША і Мексіцы, дзе разам з камандай заваяваў сярэбраныя медалі, розыгрышу Кубка Амерыкі 2004 у Перу, а таксама Кубка Амерыкі 2011 у Аргенціне.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

«Карытыба»:

«Севілья»:

«Барселона»:

«Бешыкташ»

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Зборная Бразіліі:

Зноскі

  1. Adriano // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Adriano Correia Claro // Enciclopèdia de l'esport catalàGrup Enciclopèdia, 2012.
  3. ADRIANO correia claro // Argentine Soccer Database
  4. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  5. Sevilla capture Correia. UEFA.com
  6. «Бешикташ» объявил о покупке Адриано. by.tribuna.com

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]