Лусіу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Лусіу
Lúcio - Inter Mailand (1).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Лусімар Ферэйра да Сілва
Нарадзіўся 8 мая 1978(1978-05-08)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Бразіліі Бразілія
Рост 187 см
Вага 82 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Бразіліі Бразільенсі
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1996 Сцяг Бразіліі Планалтына
1997 Сцяг Бразіліі Гуара
Клубная кар’ера*
1998 — 2000 Сцяг Бразіліі Інтэрнасьянал (Порту-Алегры) 49 (5)
2000 — 2004 Сцяг Германіі Баер 04 (Леверкузен) 92 (15)
2004 — 2009 Сцяг Германіі Баварыя (Мюнхен) 144 (7)
2009 — 2012 Сцяг Італіі Інтэрнацыянале (Мілан) 96 (3)
2012 Сцяг Італіі Ювентус (Турын) 1 (0)
2013 Сцяг Бразіліі Сан-Паўлу 10 (1)
2014 — 2015 Сцяг Бразіліі Палмейрас (Сан-Паўлу) 25 (2)
2015 — 2016 Сцяг Індыі Гоа 19 (0)
2018 Сцяг Бразіліі Гама 7 (0)
2018 — Сцяг Бразіліі Бразільенсі 9 (1)
Нацыянальная зборная**
2000 — 2011 Сцяг Бразіліі Бразілія 105 (4)
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Карэя/Японія 2002
Кубкі канфедэрацый
Золата Германія 2005
Золата ПАР 2009

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 верасня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Лусіма́р Ферэйра да Сілва (парт.: Lucimar Ferreira da Silva; нар. 8 мая 1978, горад Бразілія), больш вядомы пад імем Лу́сіу[2] або Лу́сіа (парт.: Lúcio) — бразільскі футбаліст, цэнтральны абаронца клуба «Бразільенсі». Чэмпіён свету 2002 у складзе зборнай Бразіліі.

Абараняў колеры бразільскага «Інтернасьянала». У 2000 годзе перабраўся ў леверкузенскі «Баер». У 2002 годзе стаў чэмпіёнам свету ў складзе бразільскай зборнай. Летам 2004 года разам з Міхаэлем Балакам і Зэ Раберта пераехаў у мюнхенскую «Баварыю». У 2009 годзе перайшоў у італьянскі «Інтэр». Дзіўным чынам гуляў на высокім узроўні без спадаў больш за 10 гадоў: быў асноўным гульцом на чэмпіянатах свету 2002, 2006 і 2010 гадоў, а таксама капітанам зборнай Бразіліі.

У 2013—2015 гадах выступаў у Бразіліі. 7 чэрвеня 2015 года падпісаў кантракт з індыйскім клубам «Гоа»[3], у якім выступаў 1,5 гады. У пачатку 2018 года стаў іграком клуба «Гама», за які выступаў у чэмпіянаце Федэральнай акругі Бразіліі. У красавіку 2018 года перабраўся ў «Бразільенсі», у складзе якога стаў гуляць у Серыі D.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.

Зноскі

  1. Lúcio // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  3. Лусио перешел в индийский «Гоа» (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]