Віктор Леандру Бажы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Віктор
Victor 2012 02.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Віктор Леандру Бажы
Нарадзіўся 21 студзеня 1983(1983-01-21)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства Flag of Brazil.svg Бразілія
Рост 193 см
Вага 84 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1997 Бразілія Сан-Паўлу
1998—2000 Бразілія Паўліста
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2007 Бразілія Паўліста 250 (-132)
2002   Бразілія Ітуану 0 (0)
2008—2012 Бразілія Грэміу 133 (-98)
2012—2021 Бразілія Атлетыку Мінейру 246 (-284)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2014 Сцяг Бразіліі Бразілія 6 (-1)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Золата ПАР 2009
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 ліпеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 студзеня 2016
Commons-logo.svg Віктор Леандру Бажы на Вікісховішчы

Вікто́р Леа́ндру Бажы́[3] (парт.: Victor Leandro Bagy; нар. 21 студзеня 1983, Санту-Анастасіу, Сан-Паўлу) — бразільскі футбаліст, брамнік.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Віктор з’яўляецца выхаванцам школ «Сан-Паўлу» і «Паўлісты», у галоўным складзе якой дэбютаваў у 2001 годзе. У 2005 годзе разам са свой камандай заваяваў Кубак Бразіліі — гэта перамога была цікавая тым, што сама «Паўліста» на той момант выступала ў Серыі B і ў гэтым статусе прадставіла Бразілію ў Кубку Лібертадорэс 2006 года. Поспехі брамніка не засталіся незаўважанымі ў грандаў бразільскага футбола і, нарэшце, у канцы 2007 года Віктор перайшоў у «Грэміу».

У складзе «трохкаляровых» Віктор выйграў толькі адзін сур’ёзны трафей, стаўшы чэмпіёнам штата Рыу-Гранды-ду-Сул у 2010 годзе, але сама гульня брамніка атрымала прызнанне як у заўзятараў і спецыялістаў, так і трэнераў зборнай Бразіліі. У 2009 годзе Віктор увайшоў у сімвалічную зборную чэмпіянату Бразіліі, атрымаўшы Сярэбраны мяч паводле версіі выдання Placar. У 2008 і 2009 гадах ён прызнаваўся найлепшым брамнікам Бразіліі паводле версіі Globo і КБФ.

21 мая 2009 года ён быў упершыню ўвайшоў у зборную для ўдзелу ў адборачных матчах да чэмпіянату свету. У чэрвені ён увайшоў у нацыянальную зборную для ўдзелу ў Кубку канфедэрацый. Дэбютаваў за зборную 10 жніўня 2010 года ў матчы супраць зборнай ЗША.

З сярэдзіны 2012 года Віктор стаў выступаць за «Атлетыку Мінейру». У наступным годзе дапамог «пеўнічкам» упершыню ў гісторыі дайсці да фіналу Кубка Лібертадорэс. Завяршыў кар’еру ў лютым 2021 года.

Тытулы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Victor // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Víctor Leandro Bagy // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]