Жуліу Сезар Суарыс Эспіндула

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Жуліу Сезар
Júlio César FC Internazionale.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Жуліу Сезар Суарыс Эспіндула
Нарадзіўся 3 верасня 1979(1979-09-03) (38 гадоў)
Дукі-ды-Кашыяс, Бразілія
Грамадзянства Сцяг Бразіліі Бразілія
Рост 188 см
Вага 88 кг
Пазіцыя Брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Партугаліі Бенфіка
Нумар 12
Кар’ера
Моладзевыя клубы
Сцяг Бразіліі Фламенгу
Клубная кар’ера*
1997 — 2005 Сцяг Бразіліі Фламенгу 130 (-141)
2005 — 2012 Сцяг Італіі Інтэр 228 (-203)
2005   Сцяг Італіі К'ева 0 (0)
2012 — 2014 Сцяг Англіі КПР 25 (-44)
2014   Сцяг Канады Таронта 7 (0)
2014 — Сцяг Партугаліі Бенфіка
Нацыянальная зборная**
2004 — 2014 Сцяг Бразіліі Бразілія 87 (-70)
Міжнародныя медалі
Кубкі канфедэрацый
Золата ПАР 2009
Золата Бразілія 2013
Кубкі Амерыкі
Золата Перу 2004

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 10 верасня 2014.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 верасня 2014.

Жуліу Сезар Суарыс Эспіндула[1] або Жуліа Сезар (парт.: Júlio César Soares Espíndola; 3 верасня 1979, Дукі-ды-Кашыяс, Бразілія) — бразільскі футбаліст, брамнік партугальскага клуба «Бенфіка». Добра вядомы дзякуючы працяглых выступаў за італьянскі клуб «Інтэр».

У 2009 годзе Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі абрала Жуліу Сезара трэцім брамнікам свету пасля Ікера Касільяса і Джанлуіджы Буфона[2].

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Жуліу Сезар, які нарадзіўся ў штаце Рыа-дэ-Жанэйра, пачаў сваю спартыўную кар'еру ў клубе «Гражан Каўнтры Клуб», дзе ён правёў сваё дзяцінства. Пасля гэтага ён на працягу 6 гадоў гуляў за «Фламенгу» з Рыа-дэ-Жанэйра.

У 2004 годзе Жуліу Сезар падпісаў кантракт з «Інтэрам», але з-за перавышэння ліміту легіянераў у клубе не трапіў у заяўку і быў аддадзены ў арэнду ў «К'ева», за які аднак не згуляў ніводнай гульні. У жніўні 2005 года ігрок вярнуўся ў «Інтэр» і падпісаў з ім трохгадовы кантракт. На пазіцыі асноўнага брамніка клубу ён змяніў Франчэска Тольда.

У жніўні 2012 года Жуліу Сезар падпісаў чатырохгадовы кантракт з англійскі клубам «Куінз Парк Рэйнджэрс»[3]. За англійскі клуб дэбютаваў 15 верасня ў гульне супраць супраць «Чэлсі», якая скончылася нулявой нічыёй. Ён стаў першым брамнікам каманды, выцесніўшы брамника нацыянальнай зборнай Англіі, Роберта Грына, як сеў на лаўку запасных.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Жуліу Сезар з'явіўся ў заяўцы зборнай Бразіліі ў 2003 годзе, не правёўшы ніводнай гульні ў Кубку Канфедэрацый 2003, а дэбютаваў у зборнай 8 ліпеня 2004 года. Ён стаў пераможцам Кубку Амерыкі 2004.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

«Фламенгу»:

«Інтэрнацыянале»:

«Бенфіка»:

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Бразілія:

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты з бразільскай актрысай і мадэлькай Сюзанай Вагнер, разам з якой выхоўвае дваіх дзяцей.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]