Перайсці да зместу

Лукіў (Ковэльскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Лукіў (Турыйскі раён))
Пасёлак гарадскога тыпу
Лукіў
укр.: Луків
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Царква св. Параскевы
Царква св. Параскевы
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1537
Першая згадка
ПГТ з
Плошча
6,93 км²
Вышыня цэнтра
199 м
Насельніцтва
3100 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3363
Паштовы індэкс
44810
КААТУУ
0725555400
Афіцыйны сайт
Лукіў на карце Украіны ±
Лукіў (Ковэльскі раён) (Украіна)
Лукіў (Ковэльскі раён)
Лукіў (Ковэльскі раён) (Валынская вобласць)
Лукіў (Ковэльскі раён)

Лукаў ці Лукіў[1] (укр.: Луків) — пасёлак гарадскога тыпу ў Турыйскім раёне Валынскай вобласці Украіны. Уваходзіць у Спіс гістарычных населеных месцаў Украіны.

Мястэчка размешчана на тэрыторыі фізіка-геаграфічнага краю «Валынскае Палессе» ў хвойна-шыракалістнай фізіка-геаграфічнай зоне змешаных лясоў, якую таксама называюць Украінскім Палессем і якая з'яўляецца вільготнай і ўмерана цёплай.

Размешчана на поўначы Турыйскага раёна, які знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Валынскай вобласці на паўночным захадзе Украіны. Мястэчка знаходзіцца на адлегласці каля 40 км ад мяжы з Польшчай і прыкладна за 46 км ад мяжы з Беларуссю.

Да міжнароднай аўтамагістралі E373 Варшава - Люблін - Ковель - Сарны - Кіеў ад мястэчка 2 км. Чыгуначныя перавозкі ажыццяўляюцца праз станцыю Мацеіў, адлегласць да якой складае 2 км.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]
  • агульнаадукацыйная сярэдняя школа
  • дзіцячы садок
  • дом культуры
  • 2 бібліятэкі
  • бальніца
  • супрацьсухотная бальніца
  • аддзяленне сувязі
  • 22 прыватных гандлёвых ўстановы

У 1537 годзе мястэчка ўпершыню згадана ў пісьмовых крыніцах як сяло Лукава-Мацееў. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе - у складзе Ковельскага павета Валынскай губерні Расійскай імперыі. У 1870 годзе ў мястэчку Мацееў налічвалася 240 дамоў і 1035 жыхароў. У 1940 годзе населены пункт атрымаў статус пасёлка гарадскога тыпу і быў перайменаваны ў Мацееў (укр.: Мацеїв). Падчас Другой сусветнай вайны з 27 чэрвеня 1941 да 18 ліпеня 1944 г. мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1946 годзе мястэчка было перайменавана ў Лукаў (укр.: Луків).

У 1974 годзе тут дзейнічалі камбінат будаўнічых матэрыялаў, фабрыка культурна-бытавых вырабаў, птушкаінкубатарная станцыя, ільнонасенняводчая станцыя, вучэльня механізацыі сельскай гаспадаркі. У 1980 годзе тут дзейнічалі камбінат будаўнічых матэрыялаў, сыраробны цэх Ковельскага маслазавода, участак Турыйскай фабрыкі культурна-бытавых тавараў, птушкаінкубатарная станцыя, камбінат бытавых прадпрыемстваў, дом быту, сельскагаспадарчае прафесійна-тэхнічнае вучылішча, сярэдняя школа, дзве бальніцы, дом культуры і дзве бібліятэкі. У студзені 1989 года колькасць насельніцтва мястэчка складала 3418 чалавек.

Зноскі