Маладзечанскі завод металаканструкцый

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Маладзечанскі завод металаканструкцый»
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 29 снежня 1968
Размяшчэнне Маладзечна (Мінская вобласць, Беларусь)
Ключавыя постаці Алег Меснік
Галіна Прамысловасць будаўнічых матэрыялаў
Прадукцыя Агароджа, вежа, сэндвіч-панэль, электразварная труба, цяпліца, швелер
Абарот 128,173 млрд рублёў[1] (2015; $7,994 млн)[2]
Аперацыйны прыбытак -85,750 млрд руб. (2015; -$5,348 млн)
Чысты прыбытак -85,774 млрд руб. (2015; -$5,349 млн)
Дэвіз Вашыя праекты ў рэчаіснасць
Матчына кампанія Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь
Сайт mzmk.by

«Маладзечанскі завод металаканструкцый» (МЗМК) — найбольшы ў Еўропе завод будаўнічых матэрыялаў з металу, заснаваны ў снежні 1968 г. у Маладзечне (Мінская вобласць, Беларусь)[3]. На 2015 г. прадпрыемства мела звыш 560 прылад абсталявання магутнасцю звыш 30 тыс. тон металаканструкцый за год. Асноўным абсталяваннем былі: пракатны стан магутнасцю звыш 110 тыс. тон за год для выпуску гнутазварных профіляў квадратнага і прамавугольнага сячэння, электразварных труб і гнутых швелераў; пракатная лінія магутнасцю звыш 40 тыс. тон за год для вырабу стальных ліставых гнутых профіляў з трапецыяпадобнымі гофрамі з ацынкавана-афарбаванай сталі (профнасціл); аўтаматычная лінія вытворчасці трохслойных сценавых і дахавых сэндвіч-панэляў з напаўняльнікам з мінеральнай ваты. У 2012 г. вытворчасць завода перавысіла спажыванне будаўнічых металаканструкцый у Беларусі[4].

З 2000 г. завод быў асноўным пастаўніком металаканструкцый для шэрагу буйных будынкаў:

Зноскі

  1. "Справаздача аб дзейнасці ААТ за 2015 год" [руская]. Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. 2016. Праверана 14 жніўня 2016.
  2. "Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2015 год (16 034,24 за долар)". Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. 2016. Праверана 14 жніўня 2016.
  3. Маладзечанскі завод металаканструкцый (Мінская вобласць). Нацыянальная бібліятэка Беларусі (25 красавіка 2015). Праверана 14 жніўня 2016.
  4. а б Іван Бараноўскі. Металаканструкцыі з Маладзечна: надзейнасць і бяспека // Звязда : газета. — 21 сакавіка 2012. — № 53 (27168). — С. 4-5. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)