Перайсці да зместу

Марына Васілеўна Золатава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марына Васілеўна Золатава
Род дзейнасці журналістка
Дата нараджэння 6 лістапада 1977(1977-11-06) (48 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар

Марына Золатава (нар. 6 лістапада 1977[1], Мінск, БССР, СССР[2]) — беларуская журналістка і палітычная зняволеная. Галоўны рэдактар УП «Надзейныя праграмы» (TUT.BY).

Скончыла філалагічны факультэт БДУ па балгарскай філалогіі, аспірантуру Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук. Працавала ў дзяржаўным Інстытуце праблем навукі, а таксама ў інфармацыйным агенцтве БелаПАН[2].

З 2004 года галоўны рэдактар партала TUT.BY, які тады быў навінавым агрэгатарам. Золатава стала першай, хто на партале прафесійна заняўся менавіта навінамі. Вядзе стужку на сайце[2].

У чэрвені 2011 года, калі востра стаяла пытанне аб закрыцці незалежных газет «Наша Ніва» і «Народная Воля», на прэс-канферэнцыі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі выступіла ў абарону гэтых выданняў[2].

7 жніўня 2018 года Марына Золатава была затрыманая разам з больш чым дзясяткаў журналістаў, якіх падазравалі ў праглядзе нататак дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА па закрытай платнай падпісцы. Двое сутак яна правяла ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. Журналістаў і рэдакцыі падтрымалі Еўрасаюз, Савет Еўропы, ЗША, а таксама міжнародныя праваабарончыя арганізацыі[3].

Першапачаткова галоўнага рэдактара TUT.BY падазравалі адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 349 (Несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі, зроблены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды) і ч. 2 арт. 425 КК (Бяздзейнасць службовай асобы). Але абвінавачванне было прад’яўлена па апошняй. Яна стала адзінай з 15 журналістаў і рэдактараў некалькіх СМІ, якія праходзілі па справе, чыя справа дайшло да суда і ў дачыненні да каго следства не спыніла крымінальны пераслед[3].

Марыну Золатаву абвінавацілі паводле часткі 2 артыкулу 425 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі («Бяздзейнасць службовай асобы») з-за атрымання доступу да платнай стужцы навін Беларускага тэлеграфнага агенцтва без аплочанай падпіскі. Суд Заводскага раёна Мінска (суддзя — Аляксандр Петраш) 4 сакавіка 2019 года прызнаў Золатаву вінаватай і прысудзіў да штрафу ў памеры 300 базавых велічыняў (7 650 рублёў). Суддзя таксама пастанавіў спагнаць з Золатавай 6 тысяч рублёў на карысць БелТА за паслугі адвакатаў[3].

У заключным слове яна заявіла[3]:

" Гэты працэс адбіўся не столькі на рэпутацыі Tut.by, колькі на рэпутацыі ўсіх яго ўдзельнікаў, уключна з рэпутацыяй дзяржаўных СМІ. А Беларусь зноў з’явілася ў загалоўках замежных медыя як дзяржава, дзе падаўляецца свабода слова. Медыясупольнасць унутры краіны аказалася расколатай, паміж дзяржаўнымі і недзяржаўнымі СМІ вырасла сцяна. Гэта сведчыць пра тое, што той, хто прыдумаў гэты працэс, не вельмі сабе ўяўляў магчымыя наступствы. "

Палітычны пераслед (з 2021)

[правіць | правіць зыходнік]

У рамках крымінальнай справы разам з іншымі супрацоўнікамі TUT.BY была арыштавана 18 мая 2021 года паводле абвінавачванняў у саўдзеле ў нясплаце падаткаў[4][5]. 25 мая 2021 года дзевять арганізацый (Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр і іншыя) выступілі з сумеснай заяваю і прызналі яе палітычный зняволенай[5]. 14 верасня 2021 года шэфства над палітвязнем узяў Алоіс Райнер, дэпутат Бундэстагу[6].

17 сакавіка 2023 года Мінскі гарадскі суд прысудзіў Марыну Золатаву да 12 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму[7]. 13 снежня 2025 года вызвалена і вывезена з Беларусі[8].

Удава заснавальніка TUT.BY Юрыя Зісера Юлія Чарняўская назвала Марыну Золатаву «матуляю „TUT.BY“»[9].

Замужам, мае дачку Надзею і сына Фёдара[2].

Зноскі

  1. Марина Золотова — Политзаключённые в Беларуси. Праваабарончы цэнтр «Вясна». Праверана 2 кастрычніка 2021.
  2. а б в г д Панковец, Змитер. Пять фактов о главном редакторе TUT.by Марине Золотовой. Она задержана на трое суток (руск.). Наша Ніва (7 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2021. Праверана 2 кастрычніка 2021.
  3. а б в г Галоўнага рэдактара Tut.by аштрафавалі на 7650 рублёў, але не забаранілі займаць пасаду . Наша Ніва. Праверана 1 лістапада 2021.
  4. Григорська, Ніна. Справа TUT.BY: головній редакторці видання загрожує до 7 років в’язниці (укр.). НВ  (укр.) (31 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2021. Праверана 2 кастрычніка 2021.
  5. а б Заява аб прызнанні 15 затрыманых па справе TUT.BY палітычнымі зняволенымі . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (25 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2021. Праверана 25 мая 2021.
  6. Members of Parliament from Finland, Ireland and Germany adopt political prisoners Yuliya Kashaverava, Pavel Mazko and Maryna Zolatava (англ.). Libereco – Partnership for Human Rights (14 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2021. Праверана 24 верасня 2021.
  7. tass.ru
  8. На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні. Наша Ніва. Праверана 15 снежня 2025.
  9. Инанец, Снежана. «Копил на квартиру — вложил в TUT.BY». Вдова Юрия Зиссера — о любви, смерти, «нормализации» и семье (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (5 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2020. Праверана 24 снежня 2020.
  10. Человек года по версии «Нашей Нивы» — Марина Золотова (руск.). Наша Ніва (22 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2021. Праверана 24 снежня 2020.
  11. Марина Золотова стала лауреатом премии «Гонар журналістыкі» имени Алеся Липая (руск.)(недаступная спасылка). Naviny.by (9 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2020. Праверана 24 снежня 2020.