Юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кантролю Беларусі»
Юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кантролю Беларусі» | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Тып | Медаль |
Каму ўручаецца |
1. работнікі органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю, у тым ліку грамадзянскі персанал органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў работы; 2. іншыя асобы, у тым ліку замежных дзяржаў, за значны ўклад у развіццё і ўдасканальванне дзейнасці па абароне інтарэсаў дзяржавы ад супрацьпраўных замахаў у эканамічнай сферы, забеспячэнне эканамічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. |
Падставы ўзнагароджання | У гонар работнікаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. |
Статус | уручаецца |
Статыстыка | |
Дата заснавання | 2 ліпеня 2019 |
Юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кантролю Беларусі» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 2 ліпеня 2019 года ўказам № 255.
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне[правіць | правіць зыходнік]
Медаль будзе вырабляцца з металу серабрыстага колеру з выявай залацістага барочнага шчыта, Дзяржаўнага герба Беларусі і адпаведнага юбілейнага надпісу на правым баку, лаўровага вянка — на адваротным баку.
Узнагароду будуць прысуджаць работнікам Камітэта дзяржаўнага кантролю, у тым ліку грамадзянскаму персаналу органаў фінансавых расследаванняў, за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў работы. Медаля таксама могуць быць удастоены і іншыя асобы, у тым ліку іншаземцы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці па абароне інтарэсаў дзяржавы ад проціпраўных замахаў у эканамічнай сферы, забеспячэнне эканамічнай бяспекі краіны[1].