Юбілейны медаль «20 год органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь»
Выгляд
Юбілейны медаль «20 год органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Беларусь | ||
Тып | Медаль | ||
Кім уручаецца | Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь | ||
Дата заснавання | 20 ліпеня 2018 | ||
Статус | уручаецца | ||
Старэйшая | юбілейны медаль «100 год органам пагранічнай службы Беларусі» |
Юбіле́йны меда́ль «20 год о́рганам і падраздзяле́нням па надзвыча́йных сітуа́цыях Рэспу́блікі Белару́сь» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 20 ліпеня 2018 г.
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне
[правіць | правіць зыходнік]Медаль прысуджаецца ў гонар органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца:
- работнікі і грамадзянскі персанал органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў;
- ветэраны органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, іншыя асобы, у тым ліку замежных дзяржаў, за значны ўклад у развіццё і ўдасканальванне дзейнасці ў сферах абароны насельніцтва і тэрыторый Рэспублікі Беларусь ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, забеспячэння пажарнай, прамысловай, ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, грамадзянскай абароны, у арганізацыю ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і іншых арганізацый з органамі і падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях.
Нашэнне
[правіць | правіць зыходнік]Юбілейны медаль носіцца на левым боку грудзей форменнага або цывільнага адзення і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля юбілейнага медаля «100 год органам пагранічнай службы Беларусі».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 289 «Аб устанаўленні юбілейнага медаля» . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь.