Юбілейны медаль «80 год Пракуратуры Рэспублікі Беларусь»
Выгляд
| Юбілейны медаль «80 год Пракуратуры Рэспублікі Беларусь» | |||
|---|---|---|---|
|
|
|||
| Краіна | Беларусь | ||
| Тып | Медаль | ||
| Каму ўручаецца | не ўручаецца | ||
| Дата заснавання | 9 красавіка 2002 | ||
| Статус | юбілейны медаль | ||
Юбіле́йны меда́ль «80 год Пракурату́ры Рэспу́блікі Белару́сь» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь.
Медаль заснаваны Указам Прэзідэнта № 202 ад 9 красавіка 2002 года[1] да 80-й гадавіны Пракуратуры Беларускай ССР (26 чэрвеня 1922 года трэцяя сесія ЦВК БССР, для ажыццяўлення нагляду за выкананнем законаў і ў інтарэсах барацьбы са злачыннасцю, прыняла Палажэнне аб пракурорскім наглядзе і заснавала ў складзе Народнага Камісарыята Юстыцыі Дзяржаўную пракуратуру) .
Прадстаўленне да ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Права на ўзнагароджанне мелі:
- Супрацоўнікі Пракуратуры за ўзорнае выконванне службовых абавязкаў;
- Ветэраны органаў Пракуратуры, службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, а таксама іншых дзяржаў, якія ўнеслі значны ўклад ва ўзмацненне законнасці ў Рэспубліцы Беларусь.