Медаль «За выратаванае жыццё»
Медаль «За выратаванае жыццё» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна |
![]() |
||
Тып | медаль | ||
Каму ўручаецца | грамадзянам за ратаванне людзей на вадзе, у час стыхійных бедстваў, пажараў, аварый, катастроф і іншых надзвычайных абставін, звязаных з рызыкай для жыцця. | ||
Дата заснавання | 28 красавіка 2015 | ||
Статус | уручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Першае | 24 лістапада 2016 | ||
Колькасць | 15 | ||
Памеры | 33 міліметр | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Медаль «За адвагу» | ||
Малодшая | Медаль «За адзнаку ў воінскай службе» |
Медаль «За выратаванае жыццё» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Медаль мае форму круга дыяметрам 33 мм. На вонкавым боку медаля ў абрамленні вянка з лаўровага і дубовага лісця размешчаны рэльефны відарыс ратавальніка з дзіцем на руках, справа паўкругам у два радкі — надпіс «ЗА ВЫРАТАВАНАЕ ЖЫЦЦЁ».
Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай муаравай стужкай сіняга колеру шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі размешчана падоўжаная жоўтая палоска шырынёй 1 мм, злева і справа ад яе — па дзве палоскі зялёнага і чырвонага колеру шырынёй 1 мм і па адной палосцы белага колеру шырынёй 3,5 мм.
Медаль вырабляецца з тампаку з серабрэннем[1].
Некаторыя з узнагароджаных[2][правіць | правіць зыходнік]
2016[правіць | правіць зыходнік]
- Эдуард Уладзіміравіч Дзейкун (24 лістапада 2016)
- Валерый Аляксандравіч Пажыган (24 лістапада 2016)
2017[правіць | правіць зыходнік]
- Дзяніс Мікалаевіч Раманчук (9 сакавіка 2017)
- Сяргей Аляксандравіч Драздоўскі (20 чэрвеня 2017)
- Аляксандр Віктаравіч Барсукоў (27 чэрвеня 2017)
2018[правіць | правіць зыходнік]
- Сяргей Сяргеевіч Вакульчык (3 сакавіка 2018)
- Леанард Іванавіч Гружэўскі (4 верасня 2018)
- Віталій Сяргеевіч Цітоў (4 верасня 2018)
- Уладзімір Яўгеньевіч Дваежонаў (26 лістапада 2018)
2019[правіць | правіць зыходнік]
- Уладзімір Мікалаевіч Клімовіч (5 сакавіка 2019)
- Максім Эдуардавіч Новікаў (5 сакавіка 2019)
- Раман Аляксандравіч Катужанец (24 ліпеня 2019)
- Андрэй Станіслававіч Панамарэнка (24 ліпеня 2019)
- Барыс Аляксандравіч Півеня (24 ліпеня 2019)
- Антон Ігаравіч Семякін (21 лістапада 2019)
Зноскі
- ↑ Медаль «ЗА ВЫРАТАВАНАЕ ЖЫЦЦЁ»
- ↑ Статыстыка ўзнагароджанняў Архівавана 16 лістапада 2020.