Юбілейны медаль «30 год органам фінансавых расследаванняў Беларусі»
Юбілейны медаль «30 год органам фінансавых расследаванняў Беларусі» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Тып | юбілейны медаль[d] | ||
Каму ўручаецца |
1. работнікі і цывільны персанал органаў фінансавых расследаванняў КДК Беларусі 2. іншыя асобы |
||
Кім уручаецца | Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь | ||
Падставы ўзнагароджання | У гонар органаў фінансавых расследаванняў | ||
Дата заснавання | 6 ліпеня 2022 | ||
Статус | уручаецца |
Юбілейны медаль «30 год органам фінансавых расследаванняў Беларусі» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 6 ліпеня 2022 года[1].
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне
[правіць | правіць зыходнік]Юбілейным медалём узнагароджваюцца работнікі і цывільны персанал органаў фінансавых расследаванняў КДК за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў у рабоце, а таксама іншых асоб за значны ўклад у развіццё дзейнасці па абароне дзяржаўных інтарэсаў ад проціпраўных замахаў у эканамічнай сферы.
Апісанне медаля
[правіць | правіць зыходнік]На правым баку медаля ў цэнтры размешчана пазалочаная выява геральдычнага знака — эмблемы органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, у верхняй частцы знаходзіцца надпіс «Айчына Гонар Прафесіяналізм», унізе — стужка з лічбамі «1992-2022».
На адваротным баку размешчаны надпіс «30 год органам фінансавых расследаванняў Беларусі», а па акружнасці — вянок з лаўровага і дубовага лісця[1].