Медаль «За выратаванае жыццё»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 14:08, 17 лютага 2021, аўтар Belarus2578 (размовы | уклад) (→‎Апісанне: Арфаграфія (http://slounik.org/search?dict=nazounik2013&search=%D0%B1%D0%BE%D0%BA&x=0&y=0). з дапамогай AWB)
Медаль «За выратаванае жыццё»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна  Беларусь
Тып медаль
Каму ўручаецца грамадзянам за ратаванне людзей на вадзе, у час стыхійных бедстваў, пажараў, аварый, катастроф і іншых надзвычайных абставін, звязаных з рызыкай для жыцця.
Дата заснавання 28 красавіка 2015
Статус уручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Першае 24 лістапада 2016
Колькасць 15
Памеры 33 міліметр
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «За адвагу»
Малодшая Медаль «За адзнаку ў воінскай службе»

Медаль «За выратаванае жыццё» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь.

Апісанне

Медаль мае форму круга дыяметрам 33 мм. На вонкавым боку медаля ў абрамленні вянка з лаўровага і дубовага лісця размешчаны рэльефны відарыс ратавальніка з дзіцем на руках, справа паўкругам у два радкі — надпіс «ЗА ВЫРАТАВАНАЕ ЖЫЦЦЁ».

Медаль пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з пяцiвугольнай калодкай, абцягнутай муаравай стужкай сіняга колеру шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі размешчана падоўжаная жоўтая палоска шырынёй 1 мм, злева і справа ад яе — па дзве палоскі зялёнага і чырвонага колеру шырынёй 1 мм і па адной палосцы белага колеру шырынёй 3,5 мм.

Медаль вырабляецца з тампаку з серабрэннем[1].

Некаторыя з узнагароджаных[2]

2016

2017

2018

2019

Зноскі