Перайсці да зместу

Музей біблейскіх краін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Музей біблейскіх краін у Іерусаліме.

Музей біблейскіх краін (іўр.: מוזיאון ארצות המקרא, англ.: Bible Lands Museum) — музей у Іерусаліме (Ізраіль), які даследуе культуру народаў, згаданых у Танаху, у тым ліку старажытных егіпцян, хананеяў, філістымлян, арамейцаў, хетаў, эламітаў, фінікійцаў і персаў. Мэтай музея з'яўляецца прадстаўленне культуры гэтых народаў у гістарычным кантэксце[1]. Музей размешчаны ў музейным комплексе раёна Гіват Рам[2], паміж Музеем Ізраіля, Нацыянальным цэнтрам археалогіі Ізраіля і Музеем навукі імя Блюмфільда.

Музей быў заснаваны Элі Бароўскім у 1992 годзе для размяшчэння сваёй асабістай калекцыі. Падчас візіту ў Іерусалім у 1981 годзе ён пазнаёміўся ў гатэлі з жанчынай па імі Бацья Вайс, якая прапанавала яму перавезці калекцыю ў Ізраіль і не ствараць для яе музей у Таронта, як гэта было запланавана першапачаткова. Дзякуючы пратэкцыі Бацьі Вайс Бароўскі быў прадстаўлены мэру Іерусаліма Тэдзі Колеку, пры падтрымцы якога ў Ізраілі быў пабудаваны Музей біблейскіх краін.

У цэнтральнай галерэі музея прадстаўлены сотні артэфактаў: старажытныя дакументы, ідалы, манеты, статуэткі, зброя, кераміка і пячаткі з усяго старажытнага Блізкага Усходу. Многія тэмы суправаджаюцца падрабязнымі анатацыямі, напрыклад: «Паходжанне алфавіта», «Бальзамаванне», «Падарожжа Аўраама». У музеі таксама выстаўлены макеты старажытных паселішчаў у Іерусаліме, Зікураце ва Уры і пірамід Гізы. Паколькі мэтай экспазіцыі з'яўляецца адлюстраванне гісторыі старажытных блізкаўсходніх цывілізацый, куратары і супрацоўнікі музея надаюць вялікую ўвагу адпаведным біблейскім паэтычным тэкстам. Так напрыклад, над галерэяй старажытных анаталійскіх гарлачоў размешчана адзін з паэтычных радкоў Бібліі: «Вось, выйшла Рэбэка, і збанок яе на плячы ў яе, і сышла да крыніцы і зачарпнула» (Кніга Быцця 24:45).

Цэнтральная галерэя

[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтральная галерэя складаецца з 21 раздзела. Раздзелы пранумараваны ў храналагічным парадку.

  1. Ад першабытнага перыяду да перыяду паселішчаў
  2. Наступныя цывілізацыі
  3. Знакавая камунікацыя
  4. Перыяд з'яўлення моўных адрозненняў, стварэнне пісьма
  5. Перадпатрыярхальны свет
  6. Шумерскі храм
  7. Старажытнае царства Егіпта
  8. Кніга Быцця 14, вайна
  9. Перыяд патрыярхаў
  10. Калі Ізраіль «знаходзіўся ў Егіпце»
  11. Народы мора
  12. Прыбыццё іранскіх вершнікаў
  13. Камяні Арама
  14. Ізраіль сярод народаў
  15. Асірыя — «жазло майго гневу»
  16. Веліч Персіі
  17. Эліністычныя дамініёны
  18. Рым і Іўдзея
  19. Рымскі і копцкі Егіпет
  20. Сасанідская Месапатамія — мясціна Вавілонскага Талмуда

Зноскі

  1. «Bringing civilizations together», by Michael Green, Jerusalem Post , May 29, 2008
  2. Jewish Pride: Prime Minister's Son Wins Bible Contest
  • דוד קרויאנקר. «ירושלים — מבט ארכיטקטוני, כתר הוצאה לאור», 1996