Мікалай Георгіевіч Сіняк
Мікалай Георгіевіч Сіняк | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 верасня 1972 (52 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Беларусь |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | эканоміка, кіраванне |
Месца працы | Універсітэт кіравання «ТІСБІ» |
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук і доктар філасофіі |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Мікалай Георгіевіч Сіняк (нар. 11 верасня 1972 года ў Слоніме) — беларускі навуковец, педагог, кандыдат эканамічных навук, дацэнт, віцэ-прэзідэнт Універсітэта кіравання «ТІСБІ» (Казань, Расія)
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў з адзнакай Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт ў 1995 годзе па спецыяльнасці «Машыны і абсталяванне ляснога комплексу». У 1998 годзе скончыў аспірантуру гэтага ж універсітэта па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай». Пазней таксама навучаўся ў дактарантуры БДТУ. У 2001 годзе прайшоў перападрыхтоўку па спецыяльнасці «Англійская мова» ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце.
Дысертацыю на саісканне навуковай ступені кандыдата эканамічных навук па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай» абараніў у 1998 годзе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Тэма дысертацыі: «Метады абгрунтавання вытворчай праграмы мэблевага прадпрыемства». У 2005 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь прысвоіла яму навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці «Эканоміка», а ў 2019 годзе аформіла яму нацыянальны дыплом доктара філасофіі ў галіне эканомікі.
Працаваў на прадпрыемствах у сферы дрэваапрацоўкі і машынабудавання ў Слоніме і Мінску. З 1998 па 2017 год працаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце ў Мінску, у тым ліку ў 2008-2009 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемствах хіміка-ляснога комплексу, а з 2009 па 2017 гады займаў пасаду загадчыка кафедры арганізацыі вытворчасці і эканомікі нерухомай маёмасці гэтай ВНУ. З 2017 года — прафесар, а з кастрычніка 2018 года — дэкан факультэта прыкладной тэорыі інфармацыі, машыннага інтэлекту і робататэхнікі ва Універсітэце інфармацыйных навук і тэхналогій імя Святога Апостала Паўла ў Охрыдзе (Македонія). Таксама з'яўляўся навуковым супрацоўнікам факультэта сацыяльна-эканамічных адносін Трэнчынскага ўніверсітэта Аляксандра Дубчака (Славакія), віцэ-прэзідэнтам па міжнароднаму развіццю Універсітэта UMEF у Жэневе (Швейцарыя), а таксама запрошаным прафесарам Заходне-саксонскай вышэйшай школы ў горадзе Цвікау (Германія).
У перыяд з 2020 па 2023 год займаў пасаду рэктара Міжнароднага інстытута кіравання і прадпрымальніцтва ў Мінску.
З восені 2023 года з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам Універсітэта кіравання «ТІСБІ» (Казань, Расія).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя навуковыя інтарэсы засяроджваюцца ў сферы лічбавай эканомікі, "разумнага" ўстойлівага развіцця, менеджменту, эканомікі прадпрыемстваў, эканомікі нерухомай маёмасці, яе ацэнкі і кіравання. Даследуе таксама пытанні эканомікі лясной гаспадаркі і развіцця лесапрамысловага комплексу, інавацыйнага і ўстойлівага развіцця прадпрыемстваў і галін эканомікі, займаецца эканоміка-матэматычным мадэляваннем і рашэннем актуальных задач па эканоміцы і кіраванні для мэтаў устойлівага развіцця, вывучае праблемы павышэння эфектыўнасці выкарыстання і ўключэння дзяржаўнай уласнасці ў эканамічную дзейнасць, пытанні рэструктурызацыі прадпрыемстваў і інш.
Аўтар больш 200 навуковых публікацый, у тым ліку дзясятка манаграфій і двух дзясяткаў вучэбных і вучэбна-медатычных выданняў. Падрыхтаваў аднаго кандыдата навук. Арганізатар і сябар арганізацыйных і праграмных камітэтаў шэрагу міжнародных навуковых і навукова-практычных канферэнцый ў Беларусі і за мяжой. Сябар рэдакцыйных калегій шэрагу айчынных і міжнародных навуковых часопісаў.
Грамадская актыўнасць
[правіць | правіць зыходнік]Спецыяльны прадстаўнік Генеральнага сакратарыята Арганізацыі еўразійскага эканамічнага супрацоўніцтва (EECO) па пытанням нерухомасці ў краінах Еўрапейскага саюза (з 2018 года). Старшыня камітэта па навуцы і адукацыі EECO. Сябар Вышэйшага савета еўразійскага рынку нерухомасці, Нямецкага таварыства даследчыкаў нерухомай уласнасці, Еўрапейскага таварыства нерухомасці і інш. З'яўляецца нацыянальным сертыфікаваным экспертам у сферы прыватна-дзяржаўнага партнёрства.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- База дадзеных «Навукоўцы Беларусі»
- Біяграфія на сайце БДТУ Архівавана 18 верасня 2021.