Мікіта Юр’евіч Дземчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мікіта Дземчанка)
Футбол
Мікіта Дземчанка
Поўнае імя Мікіта Юр’евіч Дземчанка
Нарадзіўся 6 верасня 2002(2002-09-06)[1] (21 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 175 см
Вага 60 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Мінск)
Нумар 88
Клубная кар’ера[* 1]
2018— Беларусь Дынама (Мінск) 37 (1)
2020   Беларусь Смалявічы 12 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2019 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
2022— Беларусь Беларусь (да 21) 10 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 21 чэрвеня 2023

Мікіта Дземчанка (нар. 6 верасня 2002, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Дынама» і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскага «Дынама», з 2018 года пачаў выступаць за дубль. У 2019 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды дынамаўцаў, дэбютаваў у асноўным складзе 26 чэрвеня 2019 года ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (2:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. 11 ліпеня 2019 года выйшаў у стартавым складзе каманды ў матчы Лігі Еўропы з латвійскай «Ліепаяй» (1:1). У далейшым працягваў гуляць за дубль.

У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[2]. 10 ліпеня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Іслачы» (3:1). У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смалявічы»[3].

У пачатку 2021 года трэніраваўся разам з рэзервовай камандай «Дынама», праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», аднак у выніку пачаў сезон 2021 у складзе дубля дынамаўцаў, у далейшым зрэдку з’яўляўся ў асноўнай камандзе. У 2022 годзе стаў часцей прыцягвацца да асновы, у тым ліку нярэдка выхадзіў у стартавым складзе.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

26 лютага 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2023 супраць Кіпра (1:0) і быў заменены ў другім тайме.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 дубль Дынама Беларусь 12 0
2019 дубль Дынама Беларусь 19 6
2020 (1) дубль Дынама Беларусь 13 6
2020 (2) Д1 Смалявічы Беларусь 12 0
2021 Д1 Дынама Беларусь 3 1
2022 Д1 Дынама Беларусь 20 0
2023 Д1 Дынама Беларусь 14 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]