Навукова-даследчы інстытут электронных вылічальных машын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
НДІЭВМ
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 15 лістапада 1958
Заснавальнікі Савет Міністраў БССР
Размяшчэнне Мінск
Ключавыя постаці Алег Сцепчанкоў, Анатоль Альховік[1]
Галіна прамысловасць
Прадукцыя кадавальнік і счытвальнік бескантактных картак, камп’ютар, карта пашырэння, крыніца электрасілкавання, мацярынская плата, сістэмны блок, транзістарны ўзмацняльнік, турнікет, флэшнакапляльнік
Паслугі мадэрнізацыя ўзбраення
Абарот 7,011 млн руб[2] (2018 г.; $3,436‬ млн)
Аперацыйны прыбытак 0,967 млн руб (2018 г.; $0,474 млн)
Чысты прыбытак 0,712 млн руб (2018 г.; $0,349‬ млн)
Аўдытар «БелАўдытАльянс» (Мінск)[3]
Матчына кампанія «Агат - сістэмы кіравання»[4]
Даччыныя кампаніі База адпачынку «Вішнеўскае» (в. Беражныя, Мядзельскі раён), «Міжнародны дзелавы альянс»
Сайт niievm.by/by

«Навуко́ва-дасле́дчы інстыту́т электро́нных выліча́льных машы́н» (НДІЭВМ) — дзяржаўнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў лістападзе 1958 года ў якасці Спецыяльнага канструктарскага бюро пры Мінскім заводзе ЭВМ. Размяшчаецца ў будынку (архіт. Ю. Грыгор’еў, А. Ладкін) па адрасе вул. Максіма Багдановіча, 155.

Будынак Навукова-даследчага інстытута электронных вылічальных машын

На 2019 год прадпрыемства вырабляла: 1) камп’ютары з абаронай звестак ад недазволенага доступу (НДД) і ўцечкі праз пабочнае электрамагнітнае выпраменьванне і навядзенне (ПЭМВН), 2) сродкі прамысловай аўтаматыкі, 3) абсталяванне для аплаты праезду. Таксама «НДІ ЭВМ» ажыццяўляла мадэрнізацыю і рамонт узбраення[5].

Вырабы[правіць | правіць зыходнік]

На 2019 год ААТ «НДІ ЭВМ» выпускала:

  • 3 віды ноўтбукаў — «ВМ2015», «ВМ2015-M1» і «ВМ2015.М2» (М3);
  • 4 віды планшэтаў — «ВМ2305», «ВМ2306.М», «ВМ2307» і «ВМ2307.М1»;
  • 5 відаў сістэмных блокаў — «ВМ2411.М1» для самахода, «ВМ2417.М1» для самахода і карабля, «ВМ3301» і «ВМ3302» для забаўляльнай сеткі «Сірыус-06М» у салоне пасажырскага самалёта, «ВМ3307» для беспілотніка;
  • 2 віды персанальных камп’ютараў — «ВМ2412» з 2 экранамі і «ВМ2422»;
  • панэльны камп’ютар «ВМ2431»;
  • 9 электронных прылад — аўтамат кадзіравання бескантактных смарт-картак  (укр.) («АК-БСК») з галандскім чыпамі «Міфарэ» (Эйндховен) для УП «Мінскі метрапалітэн», канвертар інтэрфейсу «ВМТ-010» для злучэння прылад сувязі з камп’ютарам, перанасны прыбор кантролю бескантактных смарт-картак «ПК-БСК-03» для праверкі праязных білетаў, прылада запісу і счытвання з БСК («ПЗС-БСК» або счытвальнік БСК), абаронены флэшнакапляльнік  (укр.) «ВМН850», мацярынская плата «НСА ВМК600», радыёлакацыйны адаптэр (РЛА), модуль мультыплекснага канала інфармацыйнага абмену (МКІА) для падключэння камп’ютара да экрана, аўтаматызаванае працоўнае месца ініцыялізацыі (АПМ-І) праз БСК з чыпам «Міфарэ»;
  • 3 віды турнікетаў — «Трыпод» для пропуску на прадпрыемства, «ПКА-К» для выхаду са станцыі метро, «АКП-2014» (аўтаматычны кантрольны пункт) для пропуску ў метро пры аплаце праезду;
  • 5 відаў крыніц электрасілкавання — разумна-ўзаемадзейная на 620 вольт-ампер, 3-канальная магутнасцю 145, 160 і 250 ват для персанальнага камп’ютара, шафа пераўтварэння частаты на 100 кілават «ШПЧ-100» для яе змянення з 50 да 400 гэрц, «ШПЧ-18» на 18 кілават, убудаваная бесперабойная на 30 ват;
  • 12 відаў малашумлівых высокачашчынных транзістарных узмацняльнікаў (МВТУ) — «МВТУ01.М1» для радыёлакацыйнай станцыі (РЛС) «П-37» сантыметровага дыяпазону, «МВТУ02.М1» для радыёвышынямера «ПРВ-13»  (руск.), «МВТУ04» для РЛС «5Н64» на зенітным ракетным комплексе «С-300», «МВТУ05» для РЛС «19Ж6»  (руск.) дэцыметровага дыяпазону, «МВТУ07» для РЛС «5Н66М» на ЗРК «С-300», «МВТУ19» для РЛС П-19  (руск.) «Дунай» дэцыметровага дыяпазону, «МВТУ45» для «1РЛ220М» і «1РЛ237» на ЗРК «С-300», «МВТУ67А» для ЗРК «Аса», «МВТУ75Г» для ЗРК «Аса», «Куб» і МР-123, «МВТУ88Е.М1» і «МВТУ96» для ЗРК «Бук», «МВТУ98А» для станцыі навядзення «9С32»  (руск.) на ЗРК «С-300»[6].

Таксама «НДІ ЭВМ» мадэрнізаваў: станцыі радыёразведкі «Кальчуга», камандна-штабныя машыны (КШБ) «Бяроза» і радыёвышынямеры П-16 «Надзейнасць»[6].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

ЭВМ «Мінск-22» (Чэхія, 2018 г.)

15 лістапада 1958 года Савет Міністраў Беларускай ССР зацвердзіў Пастанову № 749-55СС аб стварэнні Спецыяльнага канструктарскага бюро (СКБ) пры Мінскім заводзе электронных вылічальных машын (ЭВМ). У верасні 1960 года СКБ выпрабавала 1-ю лямпавую ЭВМ «Мінск-1», якую выпускалі да 1964 года. Мінскі завод ЭВМ вырабіў 230 машын «Мінск-1», у тым ліку мадыфікацыі «Мінск-11» у 1961 годзе і «Мінск-12», «Мінск-14» і «Мінск-16» у 1962 годзе. У 1962 годзе стварылі сямейства 1-й паўправадніковай ЭВМ у СССР — «Мінск-2». На яе аснове распрацавалі «Мінск-22», «Мінск-222», «Мінск-22М», «Мінск-26» і «Мінск-27». У 1964 годзе СКБ пераўтварылі ў самастойную навукова-даследчую ўстанову. У 1966 годзе стварылі 1-ю ў СССР машыну са знакавай логікай і пераменнай даўжынёй слова і каманды — «Мінск-23». У 1968 годзе распрацавалі «Мінск-32» для інжынернай справы, які выпускалі да 1975 года і які стаў найбольш распаўсюджанай ЭВМ у СССР. Агулам выпусцілі 2889 ЭВМ «Мінск-32». У 1970 годзе яе распрацоўшчыкаў, у тым ліку дырэктара Георгія Лапату і галоўнага інжынера Віктара Пржыялкоўскага, узнагародзілі Дзяржаўнай прэміяй СССР. У 1969 годзе СКБ пераўтварылі ў Мінскую філію Навукова-даследчага цэнтра электронна-вылічальнай тэхнікі ў Маскве (РСФСР)[7].

У верасні 1971 года ў СКБ распрацавалі 1-ю мадэль Адзінай сістэмы ЭВМ  (руск.) — «АС-1020», што мела поўную праграмную сумяшчальнасць з амерыканскім камп’ютарам IBM «Сістэма/360»  (англ.). У 1972 годзе СКБ атрымала назву «Навукова-даследчы інстытут электронных вылічальных машын» («НДІ ЭВМ»). Да канца выпуску ў 1975 годзе на заводах Беларускай ССР і Балгарыі вырабілі 800 машын «АС-1020». У 1975 годзе ў «НДІ ЭВМ» стварылі «АС-1022», што мела 4-кратна большую магутнасць за «АС-1020». Да 1982 года заводы Беларускай ССР выпусцілі каля 4000 ЭВМ «АС-1022». У 1977 годзе распрацавалі «АС-1035», які выпускалі да 1986 года. Агулам вырабілі звыш 2100 Э.ВМ «АС-1035». У 1983 годзе стварылі «АС-1036», што была ўдвая магутнейшай за «АС-1035». Да 1989 года выпусцілі 1866 «АС-1036». За 1971—1984 гады «НДІ ЭВМ» выпусціў звыш 9000 ЭВМ, якія склалі камп’ютараў у СССР. За 1984—1991 гады вырабілі звыш 150 000 ЭВМ 30 мадэляў, якія былі сумяшчальнымі з амерыканскімі персанальнымі камп’ютарамі «Інтэл» (Санта-Клара, штат Каліфорнія) і былі найбольш масавымі ў СССР[7].

У 1996 годзе «НДІ ЭВМ» стаў дзяржаўным прадпрыемствам. На 2003 год «НДІ ЭВМ» уключаў: даследчую вытворчасць; 2 асяродкі — 1) камп’ютарнай бяспекі і сертыфікацыі сродкаў вылічальнай тэхнікі, 2) стандартызацыі і менеджменту якасці; 5 навуковых аддзяленняў, з іх 2 вытворчых — 1) інжынернае, 2) мікраэлектронікі; 2 даследчыя — 1) матэматычнае, 2) электроннае; і адно тэхнічнае — ЭВМ, ПЭВМ і вылічальных комплексаў. Асноўнымі кірункамі дзейнасці было стварэнне: звышкамп’ютараў з кластарнай арганізацыяй, ахаваных і персанальных камп’ютараў, прыкладнога і сістэмнага праграмнага забеспячэння, прылад апрацоўкі звестак, кантролю доступу і шматузроўневай аховы, сродкаў аховы звестак і праектавання. На прадпрыемстве стварылі знешнія прылады і прылады дыягностыкі, перанасныя касавыя апараты. На 2003 год распрацавалі: аўтаматызаваную сістэму памежнага кантролю «АСПК-Дазор»; першы шэраг звышкамп’ютараў «Скіф»; 3 пакаленні пасажырскай аўтаматыкі для Мінскага метрапалітэна; аўтамабільныя, перанасныя і настольныя камп’ютары; ахаваныя камп’ютары для таемных звестак[7]. 30 снежня 2003 года быў заснаваны Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь, якому ад Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь перадалі УП «НДІ ЭВМ». 16 студзеня 2009 года Мінскі гарвыканкам уключыў «НДІ ЭВМ» у якасці адкрытага акцыянернага таварыства ў Адзіны дзяржаўны рэгістар юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрыемальнікаў за № 100219724. 21 верасня 2011 года Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь паставіла на ўлік за № 31 холдынг «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання», у склад якога ўвайшоў «НДІ ЭВМ»[8].

Кіраўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя інжынеры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. "Кантакты". ААТ «НДІ ЭВМ». 2019. Праверана 25 ліпеня 2019.
  2. "Гадавая справаздача ААТ «НДІ ЭВМ» за 2018 год" [руская]. Сайт раскрыцця звестак эмітэнтаў каштоўных папераў Беларусі. 3 красавіка 2019. Праверана 25 ліпеня 2019.
  3. "Аўдытарскія высновы па бухгалтарскай справаздачнасці ААТ «НДІ ЭВМ» за 2018 год" (PDF) [руская]. Сайт раскрыцця звестак эмітэнтаў каштоўных папераў Беларусі. 3 красавіка 2019. Праверана 25 ліпеня 2019.
  4. "Холдынг «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання»". ААТ «Агат — сістэмы кіравання». 2019. Праверана 25 ліпеня 2019.
  5. «Навукова-даследчы інстытут электронных вылічальных машын» ААТ(недаступная спасылка). Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь (18 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2019. Праверана 25 ліпеня 2019.
  6. а б Прадукцыя(недаступная спасылка). ААТ «НДІ ЭВМ» (18 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2019. Праверана 25 ліпеня 2019.
  7. а б в У.Ф. Бычанкоў, Уладзімір Вітэр, Генадзь Смірноў. Электронных вылічальных машын НДІ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  8. Гісторыя прадпрыемства(недаступная спасылка). ААТ «НДІ ЭВМ» (18 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2019. Праверана 25 ліпеня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]