Павел Васілевіч Кірыльчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Павел Кірыльчык)
Футбол
Павел Кірыльчык
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Павел Васілевіч Кірыльчык
Нарадзіўся 4 студзеня 1981(1981-01-04)[1][2][…] (43 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 187 см
Вага 82 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Тарпеда (Масква)
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1999—2002 Беларусь Тарпеда-МАЗ (Мінск) 38 (2)
2003 Расія Нафтахімік (Ніжнякамск) 31 (1)
2004—2005 Украіна Крыўбас (Крывы Рог) 42 (0)
2006—2007 Украіна Чарнаморац (Адэса) 19 (1)
2007—2008 Украіна Карпаты (Львоў) 23 (2)
2008—2010 Украіна Ільічовец (Марыупаль) 43 (1)
2010 Беларусь Мінск 13 (1)
2011 Казахстан Кайрат (Алматы) 21 (0)
2012—2014 Беларусь Гомель 76 (2)
2015—2016 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 38 (2)
2016—2018 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 34 (0)
2018 Беларусь Дняпро (Магілёў) 7 (0)
2019—2020 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 42 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002—2004 Беларусь Беларусь (да 21) 12 (1)
2005—2006 Беларусь Беларусь 4 (0)
Трэнерская кар’ера
2020 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) в. а.
2021—2022 Беларусь Арсенал (Дзяржынск)
2024— Расія Тарпеда (Масква) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2011
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Павел Кірыльчык (нар. 4 студзеня 1981, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе ў трэнерскім штабе расійскага клуба «Тарпеда» з Масквы.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў мінскім «Тарпеда-МАЗ», пасля доўгі час гуляў ва Украіне. У 2010 годзе перайшоў у клуб «Мінск», з якім выйграў бронзу чэмпіянату 2010. Потым год гуляў за казахстанскі «Кайрат».

У студзені 2012 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Гомелем». У сезоне 2012 з’яўляўся на полі нерэгулярна, але стаў адзіным іграком асноўнага складу, які застаўся ў клубе на наступны сезон. Сезон 2013 распачынаў як цэнтральны абаронца, але потым стаў выкарыстоўвацца як апорны паўабаронца. У ліпені 2013 года, пасля зыходу з «Гомеля» Сяргея Канцавога, стаў капітанам каманды.

У пачатку сезона 2014 быў пазбаўлены капітанства, а ў канцы красавіка 2014 года галоўны трэнер Аляксей Мяркулаў увогуле перавёў Кірыльчыка ў дубліруючы склад. Пасля прызначэння ў маі 2014 года галоўным трэнерам Уладзіміра Гольмака вярнуўся ў аснову і замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У снежні 2014 года пакінуў гомельскі клуб па заканчэнні кантракта[3].

У лютым 2015 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам», які па выніках сезона 2014 вярнуўся ў Вышэйшую лігу[4]. У складзе «Граніта» стаў асноўным апорным паўабаронцам. У ліпені 2016 года з-за фінансавых праблем «Граніта» разарваў кантракт з клубам і неўзабаве папоўніў склад «Іслачы»[5]. Спачатку гуляў у аснове «Іслачы», але ў верасні атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з клубам[6]. У красавіку і маі 2017 года адсутнічаў з-за траўмы, пазней замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.

У ліпені 2018 года пакінуў «Іслач»[7] і неўзабаве стаў іграком магілёўскага «Дняпра»[8]. Спачатку трывала гуляў у аснове магіляўчан, пазней з-за траўмы страціў месца ў складзе. У снежні 2018 года пакінуў магілёўскі клуб[9].

У студзені 2019 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[10], дзе замацаваўся ў складзе, стаў капітанам каманды, а таксама гуляючым трэнерам.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Згуляў у некалькіх матчах за моладзевую і нацыянальную зборныя на працягу 2002—2006.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2020 года, пасля адстаўкі Сяргея Ясковіча, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера «Арсенала» да канца сезона[11]. Тады ж спыніў выступы ў якасці футбаліста. У сезоне 2021 ужо стаў паўнамоцным галоўным трэнерам каманды і вывеў яе ў Вышэйшую лігу, аднак па выніках сезона 2022 «Арсенал» вярнуўся ў Першую лігу. У снежні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў дзяржынскі клуб[12].

З лета 2023 года стаў працаваць трэнерам у расійскай юнацкай школе «Майстар-Сатурн» з Маскоўскай вобласці[13], дзе працаваў да снежня 2023 года. У студзені 2024 года ўвайшоў у трэнерскі штаб маскоўскага «Тарпеда»[14].

У жніўні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[15].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Pavel Kirilchik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pavel Kirylchyk // FBref.com
  3. Футбол. Николай Романюк и Павел Кирильчик покидают "Гомель" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (4 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2015.
  4. Дмитрий Климович и Павел Кирильчик стали игроками "Гранита" (руск.). football.by (12 лютага 2015). Праверана 26 студзеня 2024.
  5. Павел Кирильчик подписал контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (20 ліпеня 2016). Праверана 26 студзеня 2024.
  6. Павел Кирильчик еще на сезон продлил контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (28 студзеня 2017). Праверана 26 студзеня 2024.
  7. Осипенко, Близнюк и Кирильчик покинули "Ислочь" (руск.). football.by (11 ліпеня 2018). Праверана 26 студзеня 2024.
  8. Павел Кирильчик продолжит карьеру в "Днепре" (руск.). football.by (20 ліпеня 2018). Праверана 26 студзеня 2024.
  9. 11 футболистов покинули "Днепр" (руск.). football.by (4 снежня 2018). Праверана 26 студзеня 2024.
  10. В Беларуси появится новый футбольный клуб – «Арсенал» из Дзержинска. С командой уже тренируются Вячеслав Глеб и Осипенко (руск.). by.tribuna.com.
  11. Яскович покинул пост главного тренера "Арсенала" (руск.). football.by (8 верасня 2020). Праверана 26 студзеня 2024.
  12. Футбол. Павел Кирильчик покинул пост главного тренера дзержинского "Арсенала" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (2 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2022. Праверана 3 студзеня 2023.
  13. В "Сатурне" пополнение белорусской тренерской диаспоры (руск.). football.by (24 ліпеня 2023). Праверана 26 студзеня 2024.
  14. Павел Кирильчик вошел в тренерский штаб московского "Торпедо" (руск.). football.by (17 студзеня 2024). Праверана 26 студзеня 2024.
  15. Радьков, Челядинский, Горовцов и еще 16 тренеров стали обладателями лицензий PRO (руск.). football.by (14 жніўня 2023). Праверана 26 студзеня 2024.