Пярно

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Перна)
Вёска
Пярно
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
0 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212883066
Пярно на карце Беларусі ±
Пярно (Беларусь)
Пярно
Пярно (Віцебская вобласць)
Пярно

Пярно́[1] (трансліт.: Piarno, руск.: Перно) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Суражскага сельсавета. За 43 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 49 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск, на аўтадарозе Віцебск — Веліж.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1770 годзе вёска Пярно ў складзе маёнтка Брыгітполле Віцебскага ваяводства ВКЛ, маёмасць Гуркі. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай далучана ў 1772 годзе да Расійскай імперыі ў складзе Суражскага павета. 12 снежня 1796 года Суражскі павет скасаваны, Пярно ў складзе Веліжскага павета, з 1802 года зноў у Суражскім павеце Віцебскай губерні. У пачатку XIX стагоддзі ўласнасць Восіпа Багдановіча і яго жонкі Эміліі. Каля вёскі праходзіў Санкт-Пецярбургскі паштовы тракт, карчма на тракце прыносіла 170 рублёў гадавога даходу.

Згодна з інвентаром 1846 года ўласнасць Рафаіла Багдановіча. У 1848 годзе была адкрыта дарога на Санкт-Пецярбург праз Гарадок. Дарога праз Сураж страціла сваё значэнне, а ў 1866 годзе ў Віцебск была пракладзена і чыгунка. Пасля скасавання ў 1866 годзе Суражскага павета, вёска Пярно ў Казакоўскай воласці Веліжскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе вёска з’яўлялася цэнтрам Пярноўскай сельскай грамады.

Пасля вяртання ў склад БССР Пярно з 20 жніўня 1924 года ў Марчанкоўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі. 20 лютага 1938 года была ўтворана Віцебская вобласць, у якую ўвайшоў Суражскі раён. У сакавіку 1942 года вёска была цалкам разбурана і было забіта 18 сялян. Вывезена на працу ў Германію 30 чалавек. На фронце загінула 4 сялян, у партызанах — 3 чалавекі. 16 ліпеня 1954 года цэнтр Марчанкоўскага сельсавета быў перанесены ў в. Балашы і сельсавет пачаў называцца Балашоўскім. Пасля скасавання Суражскага раёна 20 лютага 1960 года, Балашоўскі сельсавет у складзе Віцебскага раёна. З 1962 года ў Лёзненскім раёне, з 1965 года зноў у Віцебскім раёне. 22 снежня 1960 года Балашоўскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя была перададзена Суражскаму пассавету.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 4 двары, 47 жыхароў (1785)
  • 6 двароў, 90 жыхароў (1846)
  • 11 двор, 48 мужчын, 17 жанчын (1905)
  • 11 двароў, 95 жыхароў (1909)
  • 12 двароў, 68 жыхароў (1926)
  • 20 двароў, 96 жыхароў (1941)
  • 14 двароў, 38 жыхароў (1969)
  • 5 двароў, 7 жыхароў (2000)
  • 0 жыхароў (2018)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Пе́рна

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]