Полацкае Евангелле
| ||
Полацкае Евангелле. XII — XIII стагоддзе | ||
Матэрыял | пергамент | |
---|---|---|
Тэхніка | рукапіс | |
Расійская нацыянальная бібліятэка, фрагмент - Расійская дзяржаўная бібліятэка, Санкт-Пецярбург, Масква | ||
![]() |
Полацкае Евангелле — помнік пісьмова-кніжнай культуры, рукапіснае Евангелле-апракас, створанае ў канцы XII — пачатку XIII стагоддзя[1]. Захавалася 172 аркушы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1f/%D0%9F%D0%B5%D1%80%D1%88%D0%B0%D1%8F_%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D0%B0_%D0%9F%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%95%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B3%D0%B5%D0%BB%D0%BB%D1%8F.jpg/250px-%D0%9F%D0%B5%D1%80%D1%88%D0%B0%D1%8F_%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D0%B0_%D0%9F%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%95%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B3%D0%B5%D0%BB%D0%BB%D1%8F.jpg)
Евангелле створана, напэўна, у Полацку. Паводле падання, перапісала яго Еўфрасіння Полацкая, што аднак малаверагодна.
Магчыма, Евангелле выкарыстоўвалі як напрастольнае ў полацкім Траецкім манастыры, а пасля захопу горада ў Лівонскую вайну маскоўскім царом Іванам IV яно было і звестак пра яго месцазнаходжанне да XIX ст. няма.
У 1852 годзе 170 захаваных аркушаў разам з некаторымі іншымі рарытэтамі са збораў Міхаіла Пагодзіна набыла Імператарская публічная бібліятэка (цяпер Расійская нацыянальная бібліятэка, Санкт-Пецярбург), дзе яны захоўваюцца і цяпер. Яшчэ два аркушы, якія захоўваліся ў збіральніка даўніны Вукола Ундольскага, трапілі ў бібліятэку Румянцаўскага музея і цяпер захоўваюцца ў Аддзеле рукапісаў Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў Маскве.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c8/%D0%A0%D0%B0%D0%B7%D0%B2%D0%B0%D1%80%D0%BE%D1%82_%D0%9F%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%95%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B3%D0%B5%D0%BB%D0%BB%D1%8F_2.jpg/250px-%D0%A0%D0%B0%D0%B7%D0%B2%D0%B0%D1%80%D0%BE%D1%82_%D0%9F%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%95%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B3%D0%B5%D0%BB%D0%BB%D1%8F_2.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/de/%D0%A0%D0%B0%D0%B7%D0%B2%D0%B0%D1%80%D0%BE%D1%82_%D0%9F%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%95%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B3%D0%B5%D0%BB%D0%BB%D1%8F_3.jpg/250px-%D0%A0%D0%B0%D0%B7%D0%B2%D0%B0%D1%80%D0%BE%D1%82_%D0%9F%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%95%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B3%D0%B5%D0%BB%D0%BB%D1%8F_3.jpg)
Рукапіс напісаны на пергаменце уставам, почыркам двух пісцоў, у два слупкі. Арнамент ініцыялаў адносяць да старавізантыйскага тыпу. Мова рукапісу мае рысы ўласцівыя мясцоваму крывіцкаму дыялекту. Разметка лінеек здзейснена вострым пісалам. Дзіркі ў пергаменце (частая з’ява ў вырабленых скурах, месцы ўкусаў аваднёў) акуратна заштопаныя.
Рукапіс змяшчае 2 застаўкі (ілюстрацыі), якія, аднак, блага захаваліся праз ужыванне серабра, якое з часам акісляецца. Ужыванне срэбра не характэрна для славянска-візантыйскіх рукапісаў, аднак шырока практыкавалася ў Германіі.
Вельмі цікавыя маргіналіі на палях, датаваныя XIII—XIV ст., напісаныя тагачаснай беларускай мовай[2].
Полацкае Евангелле — найранейшы са створаных на тэрыторыі Беларусі рукапісаў, захаваны ў такім аб'ёме (170 аркушаў). Старэйшае Тураўскае Евангелле мае толькі 11 аркушаў.
Выданне
[правіць | правіць зыходнік]Доўгі час рукапіс быў недасяжны і не выдаваўся. У 2010 годзе скончылася рэстаўрацыя Евангелля, якая каштавала 42 тысячы еўра. У 2012 годзе, 4 снежня ў Мінску пачаўся друк факсімільнага выдання[2], якое пабачыла свет у 2013 годзе разам з матэрыяламі навуковых даследаванняў і ўзноўленым тэкстам помніка.
Зноскі
- ↑ Суша А. Полацкае Евангелле як сімвал беларускай культуры // Святое Евангелие [из града Полоцка]: исторический и лингвистический комментарий, воспроизведенный текст. — Минск, 2012. — С. IX—XII.
- ↑ а б Распачатае друкаванне факсыміле Полацкага Евангелля канца XII — пачатку XIII ст. . Культура. Наша Ніва (5 снежня 2012).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- К.А. Адкрыцці Полацкага Евангелля. 170 лістоў пра XII стагоддзе // Культура. — 13-19.02.2010. — № 7 (927).