Размовы з удзельнікам:Хомелка/Куфэрак 2014.1

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Специально для создания категорий типа 7 мая.--Амба 20:11, 16 лютага 2011 (UTC)

  • Для сортировки - цифры 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, Буквы К, Л, С, например - 7 мая - |507.--Амба 20:14, 16 лютага 2011 (UTC)

пачатак.--Амба 16:57, 18 лютага 2011 (UTC)

Статистика патрулирования[правіць зыходнік]

Привет! Я выложил предварительные результаты здесь. Переведи, пожалуйста, оставшиеся кусочки с русского на белорусский, я потом допилю бота по аналогии. Claymore 14:51, 23 лютага 2011 (UTC)

Беларускі нацыянальны касцюм[правіць зыходнік]

Адаслаў Вам на эл. пошту тэкст, які, спдзяюся, можа быць карысны для паляпшэння арт. Беларускі нацыянальны касцюм. Пацвярдзіце, калі ласка, ці атрымалі --JerzyKundrat 08:34, 2 лютага 2012 (UTC)

Атрымала, дзякуй, буду глядзець у самым хуткім часе. Можа у Вас яшчэ і пра З. Верас у 1914-18 годзе нешта знойдзецца, а то я знайшла толькі раздробненныя кроплі, нават не магу прыдумаць, як іх у адно ўвязаць, не кажучы пра тое, як іх у артыкул дадаць.---Хамелка/ разм. 08:55, 2 лютага 2012 (UTC)
Успаміны Зоські Верас пра Максіма Багдановіча тут --JerzyKundrat 10:48, 2 лютага 2012 (UTC)
Зоська Верас і Фабіян Шантыр на старонках "Нашай нівы". П'есу "Людвіка і Фабіян", пра Фабіяна Шантыра і Зоську Верас напісаў Віталь Скалабан --JerzyKundrat 12:04, 2 лютага 2012 (UTC)

Змяненне шаблонаў[правіць зыходнік]

Добры вечар, Спадарыня! Звяртаюся з такім пытаннем: калі патрэбна змяніць шаблон (зрабіць яго больш мэтавым, адкінуўшы недарэчныя спасылкі, якія наўрад ці з'явяцца ў бліжэйшы час у беларускай Вікі, змены, з рацыянальнага пункту гледжання, цалкам абаснаваня), ці не будзе гэта расцэнена як акт вандалізму (шаблон стане зусім невялічкім па памеры) з усімі наступствамі?
Цi, лепей, падкажыце як стварыць новы шаблон. Дзякую!--Zmicier P. (размовы) 18:27, 31 жніўня 2012 (UTC)

Добры вечар. Зразумела, шаблон можна змяняць, для гэтага ён і зроблены, каб адпавядаць сэнсу артыкулаў, у якіх ён змешчаны, для адлюстравання той інфармацыі, якая з'яўляецца агульнай для гэтай групы. Галоўнае, каб Вамі пры гэтым кіравала не жаданне «адрозніцца ад рувікі», а жаданне палепшыць наш раздзел. Па-магчымасці памятайце пра івікі, таксама максімальна карыстайцеся дапаможнымі шаблонамі для шаблонаў: {{Навігацыйная табліца}}, {{Навігацыйная паласа}} і трымайцеся прыкладна аднаго стылю афармлення як мінімум для адной тэмы (музыка, рэкі, рэлігія і г. д.) - гэты радок толькі рэкамендацыя. Улічыце, я адмяніла Вашы праўкі выключна таму, што замяняць шаблон на унікальны код у кожным артыкуле - гэта неправільна, астатняе я нават не разглядала, так што і супярэчнасцяў у мяне тут няма.---Хамелка/ разм. 19:56, 31 жніўня 2012 (UTC)
  • =) Сярод іншага, што мною кіруе - жаданне "адрознівацца ад рувікі у лепшы бок". Дзякую за дапамогу, усё зразумеў, буду ствараць шаблоны.--Zmicier P. (размовы) 09:57, 1 верасня 2012 (UTC)

Запыт пра фота[правіць зыходнік]

Шаноўная ўдзельніца, зараз працую над артыкулам [Эдвард Адамавіч Вайніловіч]. І хацеў бы запытацца. Вось тут [1] ёсць фота Эдварда Вайніловіча ў яго маёнтку Савічы, які ён пакінуў у 1919 г. Ці можна загрузіць яго у команз (і пад якой ліцэнзіяй)? А таксама пра гэта фота [2], якое хацеў бы ўставіць у шаблон замест існуючага партрэтнага фота? Яно болей выразнае і прыгожае.--Pracar (размовы) 16:50, 8 верасня 2012 (UTC)

Фота 1 грузіце смела на склад пад ліцэнзіяй {{PD-old}}, а фота 2 загрузіце пад такой жа ліцэнзіяй, як і арыгінал, толькі пазначце ў назве "чорна-белае", і можа потым узаемаспаслацца паміж гэтымі файламі. Мне сепія больш падабаецца :)---Хамелка/ разм. 19:24, 8 верасня 2012 (UTC)

Павятовыя, губернскія маршалкі[правіць зыходнік]

яны ж "прадвадзіцелі дваранства" -- расійская фішка, з ВКЛ не звязаная. --Максім Л. (размовы) 11:04, 9 верасня 2012 (UTC)

Вольга, вітаю![правіць зыходнік]

Накіньце, калі ласачкі, якіх-небудзь артыкулаў па анатоміі для рэдагавання на маю старонку)

Горад Карталы[правіць зыходнік]

Горад Карталы. Новый герб, досмотрите?Longbowman (размовы) 11:41, 13 верасня 2012 (UTC)

  • Сп.Вольга, адмяніце, калі ласка, Вашу праўку ў гэтым артыкуле. У рускай Вікіпедыі ёсць зноска на КК РФ. А ў нас чаму нельга рабіць спасыл на КК РБ? Давайце тады з артыкула пра трамвай выдалім інфармацыю пра гарады Беларусі, дзе ёсць трамвайны рух. Акрамя беларускамоўнасці ў Вікіпедыі адлюстроўвацца прывязка да рэчаіснасці.--Rymchonak (размовы) 14:24, 17 верасня 2012 (UTC)

Пераносіце з Вікіпэдыі ў сховішча апісаньне і зь клясычным правапісам![правіць зыходнік]

Калі ласка папрасіў бы пераносячы у вікісховішча файлы з Вікіпэдыі дадаваць таксама апісаньне клясычным правапісам, а не адным школьным. Па другое - і АБАВЯЗКОВАЕ - пазначаць крыніцу правільна - калі гэта скан кнігі з маёй калекцыі - дык прашу гэта падаваць ці шыбаваць у бібліятэку і рабіць свае сканы. Я за арыгіналы плаціў грошы і не малыя. --Raviaka Ruslan (размовы) 17:55, 18 верасня 2012 (UTC)

Прывітанне і ад мяне.---Хамелка/ разм. 07:51, 19 верасня 2012 (UTC)
1) Калі спадару шкада грошай, не разумею, што ён увогуле робіць на Вікіпедыі, асноўная ідэя якой -- дармовая інфармацыя.
2) Навошта даваць апісанне класічным правапісам, калі спадарыня Хомелка працуе ў сучасным раздзеле? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:50, 3 кастрычніка 2012 (UTC)
Дзякуй за дапамогу, але не трэба "павышаць градус" размовы - гэта раз, і прычыны, чаму я не ставіла апісанне на тарашкевіцы зусім іншыя і зараз ужо не актуальныя - гэта два---Хамелка/ разм. 20:54, 3 кастрычніка 2012 (UTC)

Здравствуйте! Как продвигается Ваша работа по статье о Слюдянке? Присылаю Вам еще ударений: НостальжИ, рУдо, квАртал (не подумайте, что я не знаю орфоэпические нормы, просто у нас этот микрорайон именно так и именуют), Михал Иванович ХилкОв. С уважением, Egor Shustoff (размовы) 21:00, 22 верасня 2012 (UTC).

Здравствуйте. Как Вы можете видеть, продвигается со скрипом, потому что, к сожалению, часто внимание оттягивается на другое. Но я пытаюсь компенсировать это качеством перевода. И действительно стараюсь сделать так, чтобы было не стыдно за свою работу. Кстати, качество статьи меня продолжает восхищать, Вы очень большой молодец. А я пойду переведу ещё кусочек :).---Хамелка/ разм. 08:22, 23 верасня 2012 (UTC)

Паглядзіце, калі ласка, на адміністратарскія праўкі Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў [3], [4], [5] і г.д. --178.120.61.141 21:53, 15 кастрычніка 2012 (UTC)

Аднавіла---Хамелка/ разм. 12:38, 16 кастрычніка 2012 (UTC)
Шчыра дзякую. Вось яшчэ, калі ласка: [6], [7], [8], [9], [10], [11], [12], [13], [14], [15], [16], [17], [18], [19], [20], [21], [22], [23], [24], [25]. --178.120.61.141 15:47, 16 кастрычніка 2012 (UTC)
Адну адноўленую старонку [26] Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў ужо выдаліў. Дарэчы, як там з астатнім? --178.121.252.235 09:22, 19 кастрычніка 2012 (UTC)
Выдалены і астатнія, шаблоны пакінуты тут і тут, бо там крыніцы першапачаткова не былі пазначаны. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:54, 19 кастрычніка 2012 (UTC)
Мне б хацелася пачуць спадарыню Хомелку. --37.214.25.117 16:26, 20 кастрычніка 2012 (UTC)
Я ў вікіадпачынку.---Хамелка/ разм. 16:39, 20 кастрычніка 2012 (UTC)
Прабачце, адразу не заўважыў. Я тут запыт ужо паставіў, але з улікам абставінаў варта, напэўна, пачакаць да вашага выхаду з адпачынку каб вырашыць усё спакойна. --37.214.25.117 16:57, 20 кастрычніка 2012 (UTC)

Інстытут культуры Беларусі[правіць зыходнік]

Добры дзень. Зазірніце, калі ласка, на Форум. Хочацца каб у выпадку ўдалага супрацоўніцтва з калегамі не было праблем з ліцэнзаваннем і аўтарскім правам. --JerzyKundrat (размовы) 10:11, 23 кастрычніка 2012 (UTC)

Дапамажыце![правіць зыходнік]

Паважаная спадарыня Хамелка, у мяне проста няма словаў ад таго, што робіцца у нашай вікі. Спадар Чаховіч, якому відаць не спадабаўся ваш вынік, перайшоў усе дазволеныя і недазволеныя межы [27]. Вельмі прашу вас як сапраўды аб'ектыўную ўдзельніцу ўмяшацца і спыніць гэта. Усё што я прашу - дазволіць спакойна працаваць у выбраным мной накірунку. --Template Translated page (размовы) 10:37, 28 кастрычніка 2012 (UTC)

Я пакуль устрымаюся і паназіраю. Вы гуляеце ў гульню "мама не дазволіла, пайду да таты". А падобнае апісанне правак (кіруючыся ВП:Правьте смело на падставе выніку сп. Хамелкі, не аспрэчанага належным чынам, аднаўляю неправамоцна выдаленае) парушае маю карму. Бо, па-першае, "ВП:Правьте смело" у нашым раздзеле дакладна няма, а па-другое, спасылацца на вынік "сп. Хамелкі" не вельмі карэктна, бо гэта супрацьпастаўляе мяне з маім выпадкам супольнасці. Тут я выступала як афіцыйная асоба, адміністратар і нават свой асабісты позірк я напісала асобна, ніжэй. Так што хопіць расчыняць канфлікты, спрабуйце дамовіцца. Вы падумайце над тым, што Вы, здаецца, і карыснае зрабіць хочаце, але такія метады выбіраеце, што пачынаецца бруд і лаянка. І калі раней я сумнявалася, што Вы заблакаваны Ляхновіч, то вось такая "тактыка" пачынае мяне пераконваць, што так яно і ёсць, бо Ляхновіч як раз такім і быў адметны.---Хамелка/ разм. 10:49, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
сп. Хамелка, нажаль, не апошняя інстанцыя. Я выказаў адразу незадаволенасць папярднім вынікам, указваючы на тое, што асноўная праблема канфлікту была праігнаравана ў ім. Прычынай перапрацоўкі выніка стаў ціск з боку сп. Template Translated page, які ўпарта не заўважаў мае довады і пазней патрабаваў адзначыць неэтычнасць маіх паводзін - усё гэта было ўлічана. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:50, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Прыехалі. Ну і якія доказы вы хочаце ад мяне? Я ўвогуле не разумею, што тут адбываецца і чаго ад мяне патрабуюць. Усё што я прашу, працягваць канструктыўную размову. Хіба нармальна, абражаць на старонках вікі? Хіба для гэтага існуе праект? Давайце дамаўляцца, я толькі за. Вось калі ласка для ўсіх жадаючых [28]. Так сапраўды, вы вможаце мяне забаніць у любы момант, але праблема ўсё адно застанецца нявырашанай. Іншы чалавек захоча выкарыстаць Шабон:Пераклад, бо той нідзе нічым не абмяжоўваецца і нават раіцца да ўжытку, і вы яго таксама забаніце? --Template Translated page (размовы) 11:01, 28 кастрычніка 2012 (UTC)

Прашу вас даць параду: калі ніхто не захоча працягваць канструктыўную размову, то што рабіць мне? У дадзены момант я маю час, каб расставіць Шаблон:Пераклад, але потым гэтага часу можа не быць. Скажыце калі ласка, колькі часу я павінен чакаць з гэтай працай? Ці магу я зрабіць яе зараз? --178.120.121.167 11:33, 28 кастрычніка 2012 (UTC)

Да дасягнення кансенсусу. Лепш нічога не рабіць, чым потым глядзець як выдаляюць ваш унёсак. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:36, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Скадыце калі ласка, колькі прыкладна часу гэта зойме? І як ён будзе дасягнуты, калі ніхто не вядзе размову? --178.120.121.167 11:38, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Чаму? Старонка запытаў да адміністратараў апошнім часам вельмі папулярна :) Да таго ж можаце ініцыяваць правядзенне галасавання па гэтаму пытанню. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:51, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Вы лічыце, што размова завершана і мае довады ня варты вашага адказу? --178.120.121.167 11:55, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Прашу вас даць свой адказ. Ці можа, вы хочаце сказаць, што ўжо не зацікаўлены ў выніку і адпаведна не будзеце прымаць удзел у ім, давяраючы гэта іншым удзельнікам? --Template Translated page (размовы) 12:42, 28 кастрычніка 2012 (UTC)

Пра вочы і копі[правіць зыходнік]

Вас часам у скайпе не забанілі? --Renessaince (размовы) 09:46, 8 лістапада 2012 (UTC)

Tadeusz Kościuszko[правіць зыходнік]

Hi, The discussion on Talk:Tadeusz Kościuszko [29] on the English version started again. Claims were brought up as if Belarusians didn't exist then and other similar stuff. If you are interested you are welcome to join. Danton's Jacobin (talk) 15:40, 12 November 2012 (UTC)

Чэшскі тыдзень[правіць зыходнік]

Далучайцеся да сумеснай працы над артыкуламі Чэшскага тыдня --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:23, 13 лістапада 2012 (UTC)


m:Talk:Wikivoyage/ru. Digr (размовы) 09:37, 17 лістапада 2012 (UTC)

Падкажыце, калі ласка, што вядома пра А. Смоліча як перакладчыка? --JerzyKundrat (размовы) 13:21, 30 лістапада 2012 (UTC)

Вітаю. Ёсць такая кніга - Сусветная гісторыя. Ч. 3. Гісторыя новых часоў. Пераклаў на бел. мову А. Смоліч. Бел. нав. тав-ва. Вільня. 1922. Прадмова да яе аўтарства А. Смоліча  :)---Хамелка/ разм. 16:18, 30 лістапада 2012 (UTC)
І яшчэ знайшлося А. Смоліч браў на сябе тэмы геаграфічныя, гістарычныя і пераклады з расейскай мовы...---Хамелка/ разм. 16:39, 30 лістапада 2012 (UTC)
Дзякую --JerzyKundrat (размовы) 08:27, 1 снежня 2012 (UTC)
Няма за што :)---Хамелка/ разм. 09:01, 2 снежня 2012 (UTC)

~

Удзельнік:Zbihniew[правіць зыходнік]

Шчыро дзякую! Zbihniew (размовы) 16:54, 6 студзеня 2013 (UTC)

Няма за што :)---Хамелка/ разм. 18:47, 6 студзеня 2013 (UTC)

Размова з карыстальнікам Belarus2578[правіць зыходнік]

Справа ў тым, што я карыстаюся толькі аўтарытэтнымі крыніцамі, таму праблем не ўзнікне.

Год таму дзесьці ў гэты жа час на хвалях Каляднага ўздыму я вырашыў палепшыць медраздзел Вікіпедыі, але я напаткаў жудасную праблему -- фарматаванне. Цяжка гэта для мяне... Ці ёсць нейкія інструкцыі па фарматаванню? Як мага больш простыя. Бо ў той раз я не вытрываў... Тыя інструкцыі былі складанейшыя за інструкцыі па правядзенні хірургічных аперацый.
І яшчэ: вельмі цяжка спрачацца наконт тэрміналогіі: у слоўніках НАН далёка не заўсёды ўсё так, як на практыцы і ў клінічных слоўніках. Ці можна дасягнуць політэрміналагічнасці ў артыкулах?
Давайце разам зробім беларускі медраздзел Вікіпедыі поўным і вартасным, каб забіць легенду пра выключна рускамоўных лекараў. :)--Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:57, 9 студзеня 2013 (UTC)

П.С. А як зрабіць такую прыгожую, як у Вас, староначку? :)

Давайце працаваць, я толькі за. Самы лепшы спосаб паглядзець, як нешта зроблена ў Вікіпедыі, гэта націснуць кнопку "правіць" і паглядзець, як яно зроблена :). Самае разумнае кіраўніцтва па вікіразметцы я чытала тут. Галоўнае - гэта як зрабіць тлусты, курсіўны стыль тэксту, абзац, націск, загаловак і паставіць подпіс. Астатняе нажыўное, па ходу справы пытайцеся. Наконт тэрміналогіі ў загаловак выносьце самую распаўсюджаную назву, а ў першым радку пішыце так

'Першая назва(зноска (калі відавочнае, то зноскі можна не даваць)), Другая назва, Трэцяя назва - гэта нешта клёвае :).

Пытанняў чакаю ў працэссе :). Калі захочаце, магу даць аську ці Скайп, каб было хутчэй.---Хамелка/ разм. 20:31, 9 студзеня 2013 (UTC)

Я ўмею абзацы рабіць, дарэчы. =) І тлустасць гарнітуры ў той раз я ўсё жа адолеў. Вялікі дзякуй за адказ! Калі што, буду звяртацца. З павагай, --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:40, 9 студзеня 2013 (UTC)
Заўважу яшчэ, што лічыцца неправільным выдаляць нешта з размоў, як у агульных на форуме, так і на асабістых старонках. Калі меркаванне змянілася, то яго можна закрэсліць, узяўшы ў тэгі <s></s>, а калі абмеркаванне стала надта вялікім, то частка выносіцца ў архіў. Гэта робіцца для таго, каб людзі, якія не паспелі да моманту, калі абмеркаванне спрабавалі (пачыкаць :)), не блыталіся.---Хамелка/ разм. 20:46, 9 студзеня 2013 (UTC)--Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:36, 10 студзеня 2013 (UTC)

Волечка, добры дзень! Прыміце, калі ласка, удзел у вырашэнні спрэчных пытанняў у артыкуле Mycobacterium leprae у размовах да яго. Дзякую. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:37, 10 студзеня 2013 (UTC)

Маю пытанне: будзе час, калі набярэцца даволі шмат артыкулаў, створаных уласна. Ці можаце Вы даслаць сюды спасылку на нейкі шаблон, па якім было б лёгка арыентавацца ў створаных артыкулах на маёй старонцы? Штосьці кшталу: "Артыкулы, створаныя карыстальнікам". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:49, 10 студзеня 2013 (UTC)

Скарыстайцеся шаблонам {{Навігацыйная табліца}}, прыклад афармлення {{Прэзідэнты Расіі}}---Хамелка/ разм. 21:52, 10 студзеня 2013 (UTC)
Дзякуй вялікі! Вельмі карысная рэч. Дарэчы, там, у прэзідэнтах Расіі, Аляксандр РуцкОЙ. Хіба гэта правільны канчатак для беларускай мовы? -_- --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:31, 10 студзеня 2013 (UTC)
Так правільна: Руцкой, Талстой, Трубяцкой---Хамелка/ разм. 22:33, 10 студзеня 2013 (UTC)
О_О Усё жыццё з памылкамі размаўляў... Але ж гэта тычыцца толькі прозвішчаў рускіх, так? Напрыклад, "горад" -- "гарадскі". А калі "Пётр Городской", то будзе "Пётр Гарадской".--Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:36, 10 студзеня 2013 (UTC)
стоп-стоп. Гарадскі - у значэнні "належыць гораду". Гарадскі парк, гарадскі галава. Калі прозвішча з рускай, то Гарадской, Трубяцкой і г. д.---Хамелка/ разм. 22:38, 10 студзеня 2013 (UTC)
Дык я пра тое і кажу: што гэта датычыцца выключна рускіх прозвішчаў. А "гарадскі" я для прыкладу напісаў: першы раз як прыметнік, другі раз як рускае прозвішча -- Гарадской. Пра адну і тую ж рэч з Вамі размаўляем))) Дзякуй яшчэ раз за шаблон! Атрымалася вельмі прыгожа, на мой погляд. =)--Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:08, 10 студзеня 2013 (UTC)
Рада была дапамагчы---Хамелка/ разм. 23:09, 10 студзеня 2013 (UTC)
Прабачце, таксама заўсёды лічыў як спадар Цярэшчанка. Ци не падкажаце, артыкул Максім Аляксеевіч Лісавы мае правільную назву (ён украінец, рус. Лисовой, укр. Лісовый)? --Artsiom91 (размовы) 23:11, 10 студзеня 2013 (UTC)
Вось нават і не ведаю, праўду кажучы, можа, паспрабаваць крыніцу беларускамоўную пашукаць. І паспрабуйце яшчэ ў сп. Рымчонка спытацца, ён тут лепей разбярэцца.---Хамелка/ разм. 23:14, 10 студзеня 2013 (UTC)

у гэтым артыкуле памылка ў таблічцы. Цярэшчанка.

Я пагляджу---Хамелка/ разм. 15:18, 11 студзеня 2013 (UTC)

Сёння праекту споўнілася 12 год. Віншую Вас як аднаго з самых актыўных і цярплівых яе карыстальнікаў у Нашым моўным раздзеле! --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:09, 15 студзеня 2013 (UTC)

Дзякую :)---Хамелка/ разм. 17:47, 15 студзеня 2013 (UTC)

Больш за -38880 артыкулаў, трэба змяніць масштаб! -- гэты надпіс з'явіўся ў таблічцы "спаборніцтва Вікіпедый". Што гэта значыць? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:35, 22 студзеня 2013 (UTC)


Вольга, вітаю! Скажыце, калі ласка, чаму гэта "Легабот" выдаліў усе інтэрвікі? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:45, 21 сакавіка 2013 (UTC)

Не выдаліў, а перанёс на сумежны праект Вікідата. Як можаце бачыць, калі чытаеш артыкул, то ў слупку злева ўсе івікі відаць.---Хамелка/ разм. 13:51, 21 сакавіка 2013 (UTC)

Эдвард Вайніловіч[правіць зыходнік]

Прасіў бы пакуль асабліва не карэктаваць артыкул пра Эдварда Вайніловіча, і асаблівая просьба не “сціскаць” аднастаронкаваныя спасылкі ў адзін радок, бо я маю намер поўнасцю распісаць усе раздзелы артыкула і зрабіць некаторыя новыя раздзелы. Зараз пішу абзацы ў сваім чарнавіку. Некаторыя рэчы шліфую. Пасля гэтага буду далучаць набор фатаграфій. Тое, што зараз пішу іншыя артыкулы (пра краёўцаў і інш.) – гэта таксама праца над артыкулам пра Вайніловіча: каб не пісаць некаторыя рэчы ў асноўным артыкуле пра яго. Пасля сам звярнуся да аднаго з вопытных удзельнікаў, каб дапамог з афармленнем. Таксама буду звяртацца за дапамогай, каб падказалі, куды залучаць выявы і як, бо пачытаў Вашае паведамленне 3 студзеня, што амерыканскі дэлінкер выдаляе сотні выяў. З усёй павагай.--Pracar (размовы) 11:52, 10 студзеня 2013 (UTC)

Ой, прашу прабачэння, што ўлезла. Тэкст я не змяняю (і не збіраюся), толькі крыху вікіфікую. А гэты радок я не зразумела асаблівая просьба не “сціскаць” аднастаронкаваныя спасылкі ў адзін радок, патлумачце, калі ласка.---Хамелка/ разм. 11:57, 10 студзеня 2013 (UTC)
Маё вітанне да спадарыні (бо забыў павітацца)! Выбачацца не трэба, бо кожны мае права карэктаваць любую старонку. А я нікога не інфармаваў, што маю намер дапісаць раздзелы. // Пад "сціканнем" спасылак я разумеў, калі спасылкі па адну старонку афармляюцца так: 3,0 3,1 3,2 3,3 Woyniłłowicz. Wspomnienia. С.9. Бо я яшчэ пішу артыкул і могуць дадавацца новыя спасылкі на тую ж старонку. Ладна будзе, калі ўсё будзе аднатыпна. Паглядзіце, калі ласка, як зроблена неаднатыпна з афармленнем спасылак, напрыклад, у артыкуле пра Чырвоны касцёл: частка спасылак сціснута, а частка не сціснута. Я прэтэнзій нікому не выказваю, зразумейце правільна. Зрабіў бы сам, але не валодаю пакуль такімі магчымасцямі. Толькі лічу, што трэба, каб усе было ў пэўным ужо парадку афармлення. (Хоць, можа, гэта не самае галоўнае). На мой погляд, трэба ўлічвасць вераемнасць, што любы артыкул не з'яўляецца завершаным і што ў яго могуць дадавацца звесткі. // Яшчэ не разумею, ці патрэбны ўвогуле такія грувасткія афармленні спасылак шаблонам, калі яны ў шаблоне пішуцца поўнасцю? А пасля доўга ўсё грузіцца і трэба ў полі артыкула з цяжкасцю шукаць, дзе той абзац, у якім трэба зрабіць дапаўненне. Можа проста пісаць спасылкі E. Woyniłłowicz. Wspomnienia. С.9., а ў спісе літаратуры ўжо прапісваць поўнасцю з годам выдання, агульнай колькасцю старонак і г.д. Які сэнс у тым, каб кожны раз у спасылцы чытаць назву друкарні ці агульную колькасць старонак замест таго, каб адразу ўбачыць тое, што трэба - нумар старонкі? З павагай.--Pracar (размовы) 12:33, 10 студзеня 2013 (UTC)
Можа Вы і правы наконт афармлення спасылак. Прабачаюся ж я выключна з вялікай павагі да Вашай цудоўнай працы :)---Хамелка/ разм. 12:35, 10 студзеня 2013 (UTC)

Мэрсі за камплеман) А як жа ўсё ж афармляць спасылкі?--Pracar (размовы) 12:46, 10 студзеня 2013 (UTC)

Не магу зараз сказаць, Максім_Л афармляў праз sfn неяк, можа так?---Хамелка/ разм. 12:57, 10 студзеня 2013 (UTC)
Паглядзіце, напрыклад як у Паўночная вайна, 1700-1721 аформлены зноскі на Пахлёбкіна і Тарле. Бо і праўда кожную зноску афармляць праз {{кніга}} або {{артыкул}} шмат аб'ёму займае. Таксама афармляў Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс, аб'ём удалося моцна скараціць і вялікія кавалкі коду не перашкаджаюць рэдактарскай працы. Не дужа заблытана з падшаблонам sfn, па-мойму. У {{кніга}} і {{артыкул}} ёсць параметры год і ref, у ref звычайна пішуць прозвішча аўтара. У sfn пішуць значэнні "ref", "год" і нумары старонак, зноскі ствараюцца аўтаматычна, аўтаматычна ж і на кучкі (3,0 3,1 3,2 3,3) разбіраюцца, калі ёсць некалькі зносак на адну старонку.
Наконт 3,0 3,1 3,2 3,3, не ведаю, ці праўда без гэтага зручней, але вырашэнне простае — карыстацца выключна тэгам <ref></ref> (не ужываючы <ref name=>). Т.б. у тэксце ставіць проста <ref>Пятровіч, 2012, С. 111.</ref> і толькі ў пераліку літаратуры пісаць Пятровіч В. В. Ці ёсць жыццё на Марсе. — Мн: Навука, 2012., а можна для большай яснасці [Пятровіч, 2012] Пятровіч В. В. Ці ёсць жыццё на Марсе. — Мн: Навука, 2012.. У такім выпадку, нават калі ў тэксце будзе дваццаць <ref>Пятровіч, 2012, С. 111.</ref> усё адно кожная зноска на 111 старонку будзе нумаравацца асобна. --Максім Л. (размовы) 20:15, 16 студзеня 2013 (UTC)

Прывітанне. Вырашыў, што ўсё ж лепей афармляць спасылкі на літаратуру ў артыкуле пра Вайніловіча скарочана, без шаблона "кніга". Не так грувастка і складана. Таму, з Вашай ласкі, зраблю адкаты Вашых правак афармлення спасылак у артыкуле пра Вайніловіча. Хачу паведаміць, што ў мяне ўся інфармацыя для таго, каб дапісаць артыкул пра Вайніловіча ёсць, але не чакайце, што хутка дапішу за дзень ці тыдзень. Працую над артыкулам (а яшчэ паралельна над іншымі (краёўцы і інш.)) у вольны час, якога мала. З павагай да Вас і падзякай для ўдзельніка Maksim L.--Pracar (размовы) 19:32, 17 студзеня 2013 (UTC)

Добра, давайце так і зробім.---Хамелка/ разм. 20:20, 17 студзеня 2013 (UTC)

Адміністратарская праца[правіць зыходнік]

Добры дзень! Скажыце, калі ласка, што яшчэ можна зрабіць у дадзеным кірунку?--Dzianis Niadbajla (размовы) 11:26, 12 студзеня 2013 (UTC)

{{Заданні для ўдзельнікаў}}, {{Заданні для адміністратараў}} :). Большасць заданняў ніякіх сцягаў не патрабуюць.---Хамелка/ разм. 11:35, 12 студзеня 2013 (UTC)

Кандыдаты ў добрыя артыкулы[правіць зыходнік]

Паважаная Вольга, якім чынам адбываецца абранне і праз якія шаблоны трэба правесці кандыдата?

Нешта радзел зусім завяў, абранняў не было ўжо больш месяца, а кандыдаты без руху ляжаць больш года…--Павел Петро (размовы) 13:47, 14 студзеня 2013 (UTC)

Абраць можа кожны не часцей разу на тыдзень. Шаблоны змяніць не праблема, яны не пад аховаю, але справа ў тым, што трэба, каб за кандыдатаў былі якія-ніякія галасы, плюс, каб гэтыя галасы давалі не з неба ўзяўшы, а хоць раз перагледзеў ад пачатку да канца артыкул. Я зараз не маю часу і сіл, каб вычытаць кандыдата, вось і завяла :(---Хамелка/ разм. 13:53, 14 студзеня 2013 (UTC)
Давайце ў гэтую пятніцу нададзім статус Старому замку, ён добра зроблены, і я да птн дачытаю?---Хамелка/ разм. 13:55, 14 студзеня 2013 (UTC)
Так атрымалася, што хвіліну таму я задаў падобныя і не толькі пытанні ў размовах да Mycobacterium leprae. Вас чакае Mycobacterium tuberculosis. =) Таблічку Вы абяцалі. =) --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:12, 14 студзеня 2013 (UTC)
У таблічку дадайце малюнак з афарбоўкай па Цылю-Нільсэну: чырвоныя палкі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:13, 14 студзеня 2013 (UTC)

Пытанні супрацы ў Вікіпедыі[правіць зыходнік]

Да мяне звярнуўся сёння звярнуўся калега, выказаўшы незадаволенасць тым, што ў нашай Вікіпедыі ёсць аднабаковыя артыкулы. Як прыклад ён прывёў Беларускі калабарацыянізм у Другой сусветнай вайне. Я перачытаў. Насамрэч мне падаецца, што крышачку не хапае апісання станоўчых падзей калабарантаў. Я маю на ўвазе ў першую чаргу культурны накірунак: беларускамоўныя школы і г.д. Можа знайсці аўтара і параіць яму дадаць тую інфармацыю? Што Вы думаеце на гэты конт? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:34, 14 студзеня 2013 (UTC)

Вы неправільна разумееце, як у Вікіпедыі арганізавана праца. Па-першае, няма маіх, Вашых і іншых "чыісьціх" артыкулаў, максімум артыкулы, пачынальнікам якіх была я, Вы ці нехта іншы. Па-другое, тут усё максімальна дабравольна. Ніхто нікому нічым не абавязаны. Нават адказваць на пытанні. Для прыкладу, я магу наогул на гэтай старонцы нікому ні на якія пытанні не адказваць, гэта правіламі не забаронена. І пакуль я нечым дрэнным не пачну займацца, ніхто мне нічога не зробіць. Не кажучы ўжо пра парады заняцца якой-небудзь справай.

Як вынік размовы, з такім-жа поспехам мы можам параіць дапрацаваць артыкул Вам ці Вашаму сябру, ці суседу. А яны могуць адказаць: "не маю жадання, часу, магчымасці" ці нават нічога не адаказаць. Вікіпедыя тым і добрая, што тут кожны проста робіць, што можа, не даючы іншым парад.---Хамелка/ разм. 16:51, 14 студзеня 2013 (UTC)

Sorry, I don't speak Belarusian. I only want to know where I can request articles. How I can't write, I want to request the creation of some articles. Please, tell me where I can do it. Thanks. --Travelour Размовы Электронная пошта 01:32, 16 студзеня 2013 (UTC)

You can to request articles on my talk page or on forum.---Хамелка/ разм. 07:44, 16 студзеня 2013 (UTC)

Сіне-зялёныя водарасці[правіць зыходнік]

Паколькі назва «цыанабактэрыі» выкарыстоўваецца ў мікрабіялагічнай літаратуры, а ў батанічнай часцей ужываецца назва «сіне-зялёныя водарасці» менавіта апошняя катэгорыя і мае быць аднесенва да надкатэгорыі Водарасці. Калі ласка, не выдаляйце катэгорыю са старонкі перанакіравання. --JerzyKundrat (размовы) 11:46, 26 студзеня 2013 (UTC)

Калі ласка, не выдаляйце пазнавальную і карысную інфармацыю. Спіс быў складзены мною паводле звестак з сайта Навагрудскага райвыканкама. Згадзіцеся, ён патрэбны тут для інфарматыўнасці, а не для Звязнасці. --JerzyKundrat (размовы) 12:14, 30 студзеня 2013 (UTC)

Некалькі справаў[правіць зыходнік]

Вітаю! Мая заява на добры артыкул для тэксту Змаганне польскай Самаабароны за Вільню, 1918–1919 ужо два месяцы вісіць бяз аніякіх галасоў за або супраць. Звяртаюся з просбай аднесціся да артыкулу. Мабыць калі пойдзе адзін голас, пойдуць і наступныя. Ёсць яшчэ другая справа. Мае знаёмыя журналісты думаюць, ці б зрабіць рэпартаж для тэлевізыі наконт белапрускай вікісупольнасці. Я бачыў Твае здымкі з сустрэчы вікіпедыстаў. Ці Ты магла б разпавесці некалькі словаў наконт Вашай актыўнасці? Я хацеў б іх пераканаць, што варта ім паехаць у Мінск і звязацца з Вамі. Bladyniec (размовы) 17:49, 13 лютага 2013 (UTC)

Голас аддала, гэта не раблема. Што тычыцца актыўнасці, то нічога асабліва цікавага з намі не здарылася. Пішам сабе артыкулы паціху, ды і ўсё, я не бачу асаблівага сэнсу, каб для гэтага інтэрв'ю ехаць у такія далі. Як варыянт, яны могуць даслаць мне любы спіс пытаняў, і я адкажу на іх як мага падрабязней.---Хамелка/ разм. 18:13, 13 лютага 2013 (UTC)

Дзень добры, сп.Хомелка. Ці можна Вас папрасіць зрабіць шаблон для артыкулу Адэнавірусы--Ellis Novak (размовы) 13:48, 17 лютага 2013 (UTC)?

Дзякуй.--Ellis Novak (размовы) 14:21, 17 лютага 2013 (UTC)
Няма за што, ужо шмат дапаможных шаблонаў для шаблона {{Таксон}} зроблена, так што часта дастаткова проста з рувікі перанесці картку і перакласці ў ёй тое, што на рускай мове, нічога астатняга не змяняючы :)---Хамелка/ разм. 14:24, 17 лютага 2013 (UTC)

Буква зю - ее можно перевести в белорусскую википедию? Просто я не совсем владею белорусским. С Уважением Vyacheslav84 (размовы) 13:08, 21 лютага 2013 (UTC)

Да, можно, но я сейчас за это не возьмусь по ряду причин. Напишите, может, на форуме.---Хамелка/ разм. 13:11, 21 лютага 2013 (UTC)
Хорошо, написал. Я конечно могу автоматическим переводчиком сделать, но я не уверен в качестве перевода (т.е. в этом случае кому-то придется поправить стилистику). Ну и вопрос конечно как отнесутся к машинному переводу. Vyacheslav84 (размовы) 06:35, 22 лютага 2013 (UTC)
Ой нет, с русского на белорусский, да ещё викифицированный текст нормально перевести точно не получится, и даже более-менее нормально не получится. Тем более, там вроде отзываются люди на просьбу о переводе.---Хамелка/ разм. 06:48, 22 лютага 2013 (UTC)

Сушыльная машына[правіць зыходнік]

Добры вечар, Хомелка! Я дадаў базавае апісанне ў артыкул Сушыльная машына: http://be.wikipedia.org/wiki/Удзельнік:Nesterow/Сушыльная_машына Калі ласка, перанясіце артыкул у асноўны раздзел. Я пакуль працую над рэштай. Спадзяюся, гэтым разам усё правільна зробіў. :))

Калі не будзе ніводнай сіняй спасылкі (з дат спасылкі не ўлічваюцца), то робат раніцай пройдзе і навесіць {{Тупіковы артыкул}}, а калі не будзе катэгорый, то і {{Няма катэгорый}}, і тут без крыўд, бо праца гэтая абсалютна аўтаматызавана і нават запускаецца без удзелу чалавека. Калі не здолееце, то я праз гадзінку сама дараблю і ўжо тады перанясу :).---Хамелка/ разм. 18:16, 24 лютага 2013 (UTC)
На робата я не ў крыўдзе :)) Зараз паспрабую выправіць. /nesterow (размовы) 18:22, 24 лютага 2013 (UTC)

Ух, быццам-бы выправіў хібы. Праверце, будзьце ласкавыя! /nesterow (размовы) 18:36, 24 лютага 2013 (UTC)

Усё, цудоўна, спадзяюся, што і вы атрымалі задавальненне :)---Хамелка/ разм. 18:43, 24 лютага 2013 (UTC)
Ну то дакладна! Дзякую за карцінку. :) /18:45, 24 лютага 2013 (UTC)

Вітаю Вас, спадарыня Хамелка! Мне робат адпісаў зранку, што сабж — сірата. Але быццам-бы на яго ёсць спасылкі з іншых моўных раздзелаў, а таксама з катэгорыі. Не падкажыце, як выправіць? /nesterow (размовы) 09:42, 26 лютага 2013 (UTC)

Гэта значыць, што ні ў адным артыкуле БелВіксы не напісана пра сушыльную машыну, а калі і напісана, то лінкам не аформлена (не вікіфікавана). Першае, што можна зрабіць, шукаць праз кнопку "Тэкст" ці ёсць дзе ў нас пра сушыльную машыну (сінонімы таксама) і, калі знойдзецца, вікіфікаваць. Калі не знойдзецца нічога, то можна пакінуць і сіратой, а можна, напрыклад, у нейкі тэматычна прыдатны артыкул упісаць сказ-абзац з вікіфікаванай сушыльнай машынай. --Максім Л. (размовы) 10:30, 26 лютага 2013 (UTC)
Паглядзеў, круглая сірата, відаць, давядзецца напісаць артыкул і пра пральную машыну, напрыклад :) --Максім Л. (размовы) 10:44, 26 лютага 2013 (UTC)
Гэта будзе наступным маім артыкулам сюды, так. /nesterow (размовы) 12:53, 28 лютага 2013 (UTC)
Усё так, я яшчэ раніцай глядзела, што зрабіць, напішу ў хуткім часе стабік Бытавая тэхніка, гэта не толькі пральную машыну зможа прывязаць, так што не хвалюйцеся, гэта не надоўга :)---Хамелка/ разм. 14:08, 26 лютага 2013 (UTC)
Дзякуй вялізманны! /nesterow (размовы) 12:54, 28 лютага 2013 (UTC)
Вам дзякуй за добрыя словы :)---Хамелка/ разм. 13:10, 28 лютага 2013 (UTC)

Хваля стаячая[правіць зыходнік]

Спадарыня Хамелка! Добры дзень! Я ўзяўся ствараць новы артыкул. Праблема ў мяне ўзнікла з тым, што катэгорыя Хвалевыя з'явы быццам бы існуе, але сам артыкул яе не распазнае, хоць плач. Тая самая гісторыя ў артыкуле Хваля. Калі паспрабаваць стварыць катэгорыю наноў, то яна перазапісваецца, але артыкулы ўсё адно яе не бачаць. Як быць?

Пан Несцераў, катэгорыі гэтай не было, было толькі два артыкула, дзе гэтая катэгорыя была ўпісана. Цяпер я яе стварыў. Вы проста не заўважылі адразу пад назвай надпіс на шэрым фоне: «Вы адкрывалі старонку, якая яшчэ не існуе… Зараз можна пачаць новую старонку…». --Максім Л. (размовы) 11:19, 22 мая 2013 (UTC)
Ды быццам-бы заўважаў. Але нешта не стыкавалася. Цяпер-жа бачу, што сінінькім падсвятляе. Дзякую паночку. =)) /Несцераў (размовы) 11:52, 22 мая 2013 (UTC)

Вітаю! Я бачыў, што Ты разблакавала артыкул пасля маёй просбы, але, нажаль, у мяне магчымасць зменаў не з'явілася. Магчыма таму, што ў мяне няма праваў рэдактара. Bladyniec (размовы) 08:28, 1 сакавіка 2013 (UTC)

Прывітанне, дзіўна. Права рэдагаваць павінна быць у ва ўсіх, хто залагініўся і мае рэгістрацыю больш за 5(?) дзён таму. Ты яўна пападаеш. Зараз пагляджу і разлагіню на большы ўзровень. Калі не запрацуе, пішы, буду думаць.---Хамелка/ разм. 08:37, 1 сакавіка 2013 (UTC)
Зразумела, гэта не твае правы, а мае крывыя рукі. Дрэнна захавала настаўленні. Цяпер павінна працаваць.---Хамелка/ разм. 08:39, 1 сакавіка 2013 (UTC)

Hi Хомелка!

(sorry - I don't speak Belarusian or Russian)

After I added a distribution map to the article you performed a clean-up and removed the map. Was my addition incorrect?

Thanks & greetings, Rbrausse (размовы) 15:25, 13 сакавіка 2013 (UTC)

This is only my mistake. I missed it when change template. Now I return map again. Thank you for distribution :)---Хамелка/ разм. 16:04, 13 сакавіка 2013 (UTC)
Thanks a lot! (first I feared that the map was incorrect: Really embarrassing after adding the file to many Wikipedias :)) Rbrausse (размовы) 20:16, 13 сакавіка 2013 (UTC)
But I was able to say thank you for useful work :)---Хамелка/ разм. 20:31, 13 сакавіка 2013 (UTC)

Добры дзень, падкажыце калі ласка, гэта ўсё-ткі Касачовакветныя, ці Спаржакветныя --JerzyKundrat (размовы) 09:50, 22 сакавіка 2013 (UTC)

Вось не ведаю, у маіх крыніцах максімум віды, але не вышэй. Ёсць думка, што трэба знайсці крыніцы і павыправіць усё, калі на адну з назваў крыніцы не знойдзецца.
Давайце змесцім Іліцыевыя як падсямейства ў Лімоннікавыя згодна з Вікивідамі, прынамсі ў дрэве катэгорый, ОК? --JerzyKundrat (размовы) 05:34, 26 сакавіка 2013 (UTC)
Ок.---Хамелка/ разм. 06:41, 26 сакавіка 2013 (UTC)

Леанід Ільіч[правіць зыходнік]

Сп.Вольга, а ў біяграфію Леаніда Ільіча дададзіцё той факт, што ён працаваў на Талачыншчыне? Нядоўга праўда. --Rymchonak (размовы) 13:22, 24 красавіка 2013 (UTC)
Ужо дададзена---Хамелка/ разм. 15:03, 24 красавіка 2013 (UTC)
Сп.Вольга, на якім месце зараз Беларуская Вікіпедыя па звязнасці? --Rymchonak (размовы) 06:25, 26 красавіка 2013 (UTC)
На 17-м---Хамелка/ разм. 09:48, 26 красавіка 2013 (UTC)
ОК. Тады буду далей чысціць. --Rymchonak (размовы) 09:49, 26 красавіка 2013 (UTC)
Поспехаў---Хамелка/ разм. 09:50, 26 красавіка 2013 (UTC)
Падкажыце, колькі трэба ізаляваных артыкулаў, каб мы зноў вярнуліся на 1-е? --Rymchonak (размовы) 09:52, 26 красавіка 2013 (UTC)
Баюся напужать, але думаецца, каля 2-х тысяч---Хамелка/ разм. 09:55, 26 красавіка 2013 (UTC)
Добры дзень, ці выйшлі мы на 1-е месца? Ці не можаце катэгарызаваць 300 артыкулаў? --Rymchonak (размовы) 06:21, 6 мая 2013 (UTC)
Пакуль 12-я :(. Што тычыцца катэгарызацыі і астатняй звязнасці, то я дапамагу часам наступных 2-х тыдняў, як змагу.---Хамелка/ разм. 06:56, 7 мая 2013 (UTC)

Выдаленне артыкула А. Фінькевіч[правіць зыходнік]

Добры дзень! Скажыце, калі ласка, а чаму Вы выдалілі гэты артыкул, калі яго выставілі на галасаванне да выдалення. Галасаванне яшчэ не скончылася, тым больш, што 2 з 3 удзельнікаўвыказаліся за тое, каб пакінуць артыкул.--Dzianis Niadbajla (размовы) 11:40, 19 мая 2013 (UTC)

Адказала там---Хамелка/ разм. 13:04, 19 мая 2013 (UTC)

Ваша меркаванне?[правіць зыходнік]

Спадарыня Хомелка, у мяне да вас два пытанні. Калі маеце час і магчымасць, калі ласка, выкажыце сваё меркаванне:

Прывітанне. Што тычыцца выдатных артыкулаў, то я, безумоўна, за. Адно толькі, што трэба спачатку неяк зноў паставіць на рэйкі рэгулярнае падвядзенне вынікаў па добрым. Я ў самым хуткім часе напішу інструкцыю па абранню, каб любы мог гэта зрабіць пры жаданні і будзем далей абіраць. Калі ДА будуць працаваць добра, то будзем думаць і пра выдатныя, магчыма абмежаваўшы колькасць абраных у адзінку часу (напр., ДА - раз на тыдзень, ВА - раз у месяц). А што тычыцца перакладу ахоўных статусаў, то калі не знаходзяцца аўтарытэтныя крыніцы назваў (і пакуль яны не знойдуцца), цяперашнія назвы мяне асабіста задавальняюць.---Хамелка/ разм. 11:40, 22 мая 2013 (UTC)
Добры дзень, спадарыня Хомелка. Як справы з інструкцыяй па абранню ДА? Калі трэба, магу памагчы з перакладам інструкцый і правіл з рускага, нямецкага і англійскага раздзелаў Вікіпедыі. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 16:14, 1 ліпеня 2013 (UTC)
Зараз зраблю.---Хамелка/ разм. 16:25, 1 ліпеня 2013 (UTC)
Зрабіла---Хамелка/ разм. 17:27, 1 ліпеня 2013 (UTC)
Дзякуй. Яшчэ адно пытанне (прабачце, што дакучаю Вам). Калі можна закрываць галасаванне і завяршаць працэдуру абрання? (Якія крытэрыі таго, што галасаванне прайшло паспяхова: колькасць галасоў, колькі часу артыкул павінен "вісець" на галасаванні, ці яшчэ што?) --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:05, 2 ліпеня 2013 (UTC)
Нічога страшнага. Асабіста я стараюся закрываць тое галасаванне, дзе больш за ўсё За, калі некалькі артыкулаў маюць аднолькавую колькасць галасоў, то выбіраю старэйшую прапанову. Плюс у галаве ўлічваю, калі артыкул «ну, не адпавядае пэўнаму стандарту якасці, а галасуюць проста таму што гэты артыкул павінен быць добрым у бевікі, бо гэта зубр, Мінск, бульба і т. п.», такія я да дапрацоўкі не імкнуся абіраць. Плюс я ніколі не абіраю тое, што не прачытала хоць раз ад пачатку да канца (а чытаць артыкулы спрабую знізу спісу). «Вісець» артыкулам не трэба. Калі ён класны, то нашто яго марынаваць.---Хамелка/ разм. 06:03, 3 ліпеня 2013 (UTC)
Завяршыў абранне артыкула "Вуліца Карла Маркса, Гродна". Спадзяюся, зрабіў усё як трэба. Адно што, значэнне лічыльніка на 1 меншае за колькасць ДА у табліцы. Так трэба? --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 17:14, 3 ліпеня 2013 (UTC)
Не, не трэба, недзе памылка---Хамелка/ разм. 17:28, 3 ліпеня 2013 (UTC)
Перагледзеў ДА. Знайшоў 54 ДА разам з адпаведнымі абмеркаваннямі. Выправіў памылку ў лічыльніку.--Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:05, 6 ліпеня 2013 (UTC)
Вось і добра---Хамелка/ разм. 15:06, 6 ліпеня 2013 (UTC)

Катэгорыя:Частухакветныя[правіць зыходнік]

Рус. частуха па-беларуску шальнік належыць да сямейства шальнікавыя, значыць парадак будзе Шальнікакветныя, але не Частухакветныя. Ці можна робатам памяняць адпаведныя катэгорыі? --JerzyKundrat (размовы) 10:31, 28 мая 2013 (UTC)

Можна, зраблю.---Хамелка/ разм. 11:31, 28 мая 2013 (UTC)

Дзякуй. Перачнакветныя або Перцавакветныя? Сямейства, дакладна, перцавыя. --JerzyKundrat (размовы) 11:39, 28 мая 2013 (UTC)

Зрабіла, але, здаецца, сустракала выпадкі, калі беларуская назва вышэйшага таксона давалася не па той расліне, па якой даецца назва ў рускай мове. Так што лепей вось так не перакладаць, а шукаць па лацінскай назве беларускамоўную ў крыніцах. Гэта можна лічыць і маім адказам па перцам, трэба не ствараць сваё, а знайсці крыніцу.---Хамелка/ разм. 11:41, 28 мая 2013 (UTC)
Ясна, што варта знайсці крыніцу. Але што рабіць, калі такой крыніцы няма? Даваць назвы катэгорыям з лацінскай мовы? --JerzyKundrat (размовы) 11:54, 28 мая 2013 (UTC)
Лацінскія назвы таксонаў вышэй за род (і нават сямейства) сустракаюцца і ў рувікі, тым больш няма чаго "саромецца" :)---Хамелка/ разм. 12:51, 28 мая 2013 (UTC)

У БЭ ніводнага чалавека з такім прозвішчам няма. --Rymchonak (размовы) 05:30, 18 ліпеня 2013 (UTC)

Дзякую. Думаю, што яны ўсё ж браты, але калі крыніцамі не пацвержана, то пісаць гэтага не будзем.---Хамелка/ разм. 06:59, 18 ліпеня 2013 (UTC)
Так, верагоднасць, што яны браты - вялікая. Магчыма, нейкую інфу мае Дзяржынскі гіст.-краязн.музей: 222720 Мінская вобл. г.Дзяржынск, вул. Ленінградская, д.6. Тэлефон/факс: 8-01716 5-52-57. Электронку іх не знайшоў. --Rymchonak (размовы) 07:18, 18 ліпеня 2013 (UTC)
комсомольцы Георгий Будай – брат Геннадия Будая [30] --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 08:12, 18 ліпеня 2013 (UTC)

Здравствуйте. Я использовала вашу статью и сделала на русском языке на ту же тематику: http://cyclowiki.org/wiki/Антон_Петрович_Боначич и нашла еще дополнительный материал. Вы можете использовать эту мою статью для внесения дополнительного материала в вашу белорусскую статью. Можете просто перевести на белорусский язык. Заодно посмотрите наш проект – вы можете еще найти статьи для перевода в Белорусский раздел. И вообще мне кажется очень целесообразным работать совместно. Спасибо. Lawrentia (размовы) 12:13, 26 ліпеня 2013 (UTC)

Спасибо огромное и вам. Я уже пользовалась плодами вашей прекрасной работы, когда писала статью о балете "Легенда об Уленшпигеле". С удовольствием продолжу сотрудничество в том же духе :).---Хамелка/ разм. 12:17, 26 ліпеня 2013 (UTC)
    • Конечно. Зачем заново искать те же источники и тратить время, если уже их кто-то нашел. Просто переведите. А может, у вас найдется какой-то материал, который я не нашла - так добавьте. Работать вместе всегда умнее. Я же воспользовалась вашей статьей - и очень вам признательна. Я работаю в основном в тематике классической культуры - это как раз то, что должно быть во всех языках, это мировая культура, какой бы стране ни принадлежала - России, Франции, Белоруссии, Украине, Прибалтике - неважно. Поэтому имеет смысл просто переводить на другие языки, это ускорит процесс. Спасибо. --Lawrentia (размовы) 12:39, 26 ліпеня 2013 (UTC)
Остаётся только помечтать, чтобы все участники всех википроектов думали также. Успехов вам в написании статей и во всём остальном---Хамелка/ разм. 12:42, 26 ліпеня 2013 (UTC)

Оля, здравствуйте еще раз. А у вас нельзя вставлять видеоролики? Вот этот балет: http://www.youtube.com/watch?feature=player_embedded&v=OOxxo-5ISL0 - имеет смысл дать ссылку хотя бы. Спасибо. Извините, что я вас отрываю. --Lawrentia (размовы) 13:07, 26 ліпеня 2013 (UTC)

Ничего страшного, я как раз Боначичем занялась. Сейчас добавлю.---Хамелка/ разм. 13:11, 26 ліпеня 2013 (UTC)
А вообще, он уже был в Ссылках---Хамелка/ разм. 13:12, 26 ліпеня 2013 (UTC)

Извините, я вас совсем замучила. Вот статья, которая обязательно должна быть в Белорусском разделе: http://cyclowiki.org/wiki/Семен_Владимирович_Дречин --Lawrentia (размовы) 13:33, 26 ліпеня 2013 (UTC)

Дречин давно уже у меня в планах, но пока я только собираюсь. Возможно, совсем скоро я им всерьёз озадачусь.---Хамелка/ разм. 14:02, 26 ліпеня 2013 (UTC)

А кто фармiруе гэту бiблiятэку? Пошта там ёсць?--Ohlumon 08:16, 7 жніўня 2013 (UTC)

Першы раз бачу, дзякуй за спасылку, трэба там пакапацца.---Хамелка/ разм. 08:34, 7 жніўня 2013 (UTC)
Той самы, хто і Глобус Беларусі. --Максім Л. (размовы) 13:17, 7 жніўня 2013 (UTC)
Угу. А хто фармiруе Глобус? Адам Глобус? Учора у газете «Звязда» вельмi добры нарыс Адама Глобуса пра мастака Ващанку. Тут ящэ такая цiкавая старонка.--Ohlumon 15:11, 7 жніўня 2013 (UTC)
Калі ў Гугл не пускаюць, то вось каардынаты. --Максім Л. (размовы) 16:57, 7 жніўня 2013 (UTC)
аўтар сайта і большасці здымкаў на ім — Андрэй Дыбоўскі --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:40, 7 жніўня 2013 (UTC)

Архiтэктура i iнш.[правіць зыходнік]

Раю тут/ спамаваць дзве вялiкiя кнiгi пра беларускiя кляштары з гiстарычнымi спасылкамi, а то сайт у вераснi зацынiцца.--Ohlumon 05:32, 8 жніўня 2013 (UTC)

Дзякую, пацягнем---Хамелка/ разм. 05:59, 8 жніўня 2013 (UTC)
Дзякуй. Там толькі адна кніга, другая -- спасылка на orda.of.by, правільна разумею? --Максім Л. (размовы) 07:54, 8 жніўня 2013 (UTC)
Так. Не ведаю, чаму трэба было рабiць фота кнiгi, кали аффтар можа аддаць у PDF.--Ohlumon 13:54, 8 жніўня 2013 (UTC)

Вітаю, Вольга! :-) Я - користувач (удзельнік) української Вікіпедії. 31 серпня - 1 вересня 2013 року плануємо із дружиною відвідати Гомель. Знаю, що Ви - адмінстратор білоруської вікіпедії, проводили вже дві вікізустрічі. Можна було і на сторінці отут писати - Вікіпедыя:Вікісустрэчы. Ми так робимо в українській Вікіпедії.

Чи маєте друзів-вікіпедистів із Гомеля? Залюбки познайомився б і поспілкувався. З повагою, --Nickispeaki (размовы) 23:30, 12 жніўня 2013 (UTC) ПС. Періодично проводимо вікізустрічі. Вже провели 2 Вікіконференції (купа народу було! були також росіяни), була міжнародна вікіекспедиція до Чорнобиля - Україна, Росія, Німеччина, Чехія і Естонія. Дуже буду радий, коли приїдете до Києва! Або до Чернігова, де я зараз живу. З повагою, --Nickispeaki (размовы) 23:30, 12 жніўня 2013 (UTC) Можливо буде цікаво прочитати про Вікіекспедиції - uk:Вікіпедія:Вікіекспедиції. Також розповім про інші проекти - запитуйте! :-) --Nickispeaki (размовы) 23:39, 12 жніўня 2013 (UTC)

Прывітанне, паважаны Nickispeaki. Вельмі прыемна бачыць вашу ініцыятыву ў гэтым напрамку. Насамрэч, мы праводзілі больш за 2 вікісустрэчы :), проста на старонцы Вікіпедыя:Вікісустрэчы ў нас неяк не прынята пісаць, форума дастаткова, яго ўсе нашы чытаюць. На жаль, я не ведаю, нікога з Беларускай Вікіпедыі, хто жыве ў Гомелі. Раю вам напісаць пра магчымую Вікісустрэчу на адпаведнай старонцы ў Рускай Вікіпедыі. Магчыма, там ёсць хтосьці з Гомеля. А за запрашэнне - шчыры дзякуй. Буду мець яго на ўвазе. :)---Хамелка/ разм. 04:27, 13 жніўня 2013 (UTC)
Прывітанне, паважаны Хомелка. Вельмі прыемна і бачыць вашу відповідь (продовжу українською). Дзякуй за відповідь. А де форум? У російській вікіпедії написав. Чому не користуєтеся, сторінка ж є? Як у Менську, збираєтеся? --Nickispeaki (размовы) 10:07, 14 жніўня 2013 (UTC)
Е-е-е.... То може у Мінську зустрінемося? Або у Чернігові? Вікісустрэчы дуже актививізують діяльність колег по вікіпедії - народжуються нові плани, нові контакти. Можемо провести разом спільний вікітиждень або місяць. Вже кілька проводили - із вірменами, грузинами, естонцями. Цікаво було б із білоруськими сябрами також провести тиждень - ви б створили список статтей, які були б про Білорусію (і далі спільними зусиллями писали українською про Білорусь), а ми б такий же список сторінок про Україну створили для вас. Гадаю, для початку можна було б написати список із 20-30 значимих статтей, які є в Білоруській Вікіпедії і нема в Українській. І навпаки. Ще проводимо Вікіекспедиції, Вікіконференції та різноманітні конкурси. От зараз з росіянами йде конкурс - "Розпочався конкурс з написання статей, присвячених сходу України та півдню Росії, «Галерея слави» " - прям на Головній. Потім з 1 вересня 2013 - "Вікі любить пам’ятки". Потім з весни "Вікі любить природу" - з 2014 буде міжнародним. Добре було б, якби і ви приєдналися.--Nickispeaki (размовы) 10:16, 14 жніўня 2013 (UTC)
Адказваю па парадку. Спасылка на Форум традыцыйна ёсць злева ў меню, так і называецца - Форум. Не карыстаемся старонкай вікісустрэч таму, што неяк не склалася такая традыцыя, людзей мала, усе чытаюць форум, які таксама не часта абнаўляецца, таму ўсе бачаць добра і там. У Мінску збіраемся, зразумела, але з-за таго, што супольнасць вельмі маленькая, часта на Вікісустрэчах 2-5 чалавек, якія і так добра ўжо ведаюць адзін аднаго. Новых кантактаў не вельмі атрымліваецца. І чаптару Вікімедыі ў нас няма, таму з фінансаваннем вялікіх праектаў велізарныя цяжкасці. У мінулым годзе атрымалася правесці "Вікі любіць славутасці", у гэтым годзе завалілі падрыхтоўку, бо ніхто не ўзяўся ладзіць кантакты паміж спонсарамі-журы-удзельнікамі. :(. Наконт супольнага тыдня - добрая ідэя, можна паспрабаваць. Наогул многія пытанні ў нас узнікаюць як раз з-за малой колькасці людзей. Зразумела, што калі ты і швец, і жнец, то здараецца так, што нават калі бачыш цікавы праект проста не маеш часу ім займацца.---Хамелка/ разм. 08:23, 15 жніўня 2013 (UTC)
Дзякуй! Читаю форум... А що із Wiki Loves Monuments? --Nickispeaki (размовы) 12:11, 15 жніўня 2013 (UTC)
З Wiki Loves Monuments нічога, проста ніхто не захацеў быць каардынатарам, таму гэты год прапускаем :(. Наконт сустрэчы ў Мінску я не супраць, можаце напісаць мне ў Скайп olya_sitnik ці ў аську 258575959, дамовімся як у вас атрымаецца прыехаць, паспрабуем падцягнуць яшчэ людзей на сустрэчу.---Хамелка/ разм. 06:22, 16 жніўня 2013 (UTC)

Олечка, здравствуйте. Я вставила в вашу статью еще материал: http://be.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%90%D0%BD%D1%82%D0%BE%D0%BD_%D0%9F%D1%8F%D1%82%D1%80%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%91%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%87%D1%8B%D1%87&diff=prev&oldid=1668221 - но по-русски. --Lawrentia (размовы) 02:20, 15 жніўня 2013 (UTC)

Спасибо большущее, в следующий раз закомменчивайте, чтобы пока я доберусь не висело криво :)---Хамелка/ разм. 07:51, 15 жніўня 2013 (UTC)
Упс, я ўжо пераклаў, думаў, памыліліся раздзелам. --Максім Л. (размовы) 08:06, 15 жніўня 2013 (UTC)

Знайшов у тебе на сторінці, що вже є такий проект. А інтервікі вивів на наш - Вікіпедія:Проект:Тематичний тиждень/Тиждень Білорусі. Але він вже давно був! Що скажеш про спільний вікі-тыдзень? --Nickispeaki (размовы) 10:42, 21 жніўня 2013 (UTC)

Буцэвіч / Бутэвіч[правіць зыходнік]

Сп.Вольга, а дакладна, што па-беларуску Буцэвіч, а не Бутэвіч? --Rymchonak (размовы) 12:44, 22 жніўня 2013 (UTC)
У маёй рускамоўнай кнізе яна Буцевич, я не ведаю, як лепей трансліраваць, і не гугліцца :(.---Хамелка/ разм. 12:52, 22 жніўня 2013 (UTC)
Па-беларуску Бутэвiч i Буцэвiч розныя прозвiщы.--Ohlumon 12:12, 31 жніўня 2013 (UTC)
Гэта мы разумеем, але у дадзеным выпадку маем толькі рускамоўную крыніцу прозвішча, як будзе па-беларуску даводзіцца толькі гадаць.---Хамелка/ разм. 12:28, 31 жніўня 2013 (UTC)

У. В. Тэраўскі[правіць зыходнік]

Вітаю, спадарыня Хомелка. Звяртаюся да Вас, як да аднаго з асноўных аўтараў артыкула. Ці ёсць у Вас магчымасць дапрацаваць артыкул пра Тэраўскага?

На мой погляд, артыкул даволі харошы, але ёсць два недахопы:

  1. Не напісана за што яго арыштавалі ў першы раз. Гэта істотны недахоп. Як мне здаецца, трэба ці ўказаць, чаго яго арыштавалі (калі к дакументам і крыніцам можна падступіцца), ці напісаць што-небудзь падобнае да "справа знаходзіцца ў сакрэтным архіве, і яе падрабязнасці невядомы". (У абодвух варыянтах са спасылкай на крыніцу).
  2. Добра было б удакладніць, якія іменна песні і рамансы на словы бел. пісьменнікаў стварыў У. В. Тэраўскі.

Калі б не першы недахоп, артыкул ужо можна было б абіраць. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 16:55, 27 жніўня 2013 (UTC)

І яшчэ пытанне не ў тэму, як да Вас лепш звяртацца: Хо́мелка ці Хаме́лка? Бо Ваш подпіс і імя ўдзельніка адрозніваюцца. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 17:00, 27 жніўня 2013 (UTC)

Што тычыцца Тэраўскага, то я матэрыялу болей не маю, усё хачу схадзіць у бібліятэку, але пакуль ногі не дайшлі. Калі ніхто не возьмецца, то няхай вісіць пакуль што так. А нік мой прыдумаўся для рускай мовы і гучаў хомЕлка, так я рэгістравалася, але пасля таго як тарашкевічы сталі называць Гомелькай, давялося ў подпісу змяніць так, як гучыць па-беларуску: ХАмелка. :)---Хамелка/ разм. 18:48, 27 жніўня 2013 (UTC)
Асудзілі яго за «дапамогу ў шпіянажы», але там усё адно справа цёмная, раней звяртаў на гэта ўвагу. --Максім Л. (размовы) 18:59, 27 жніўня 2013 (UTC)
А ў артыкуле ж напісана за што ў першы раз, як "неданосчыка". --Максім Л. (размовы) 19:14, 27 жніўня 2013 (UTC)
Спадару Максім, я не зусім дакладна выказаўся. Пра першую справу там напісана "Праходзіў па адной справе з артыстамі ...", а у чым абвінавачваліся асноўныя фігуранты справы, там не сказана (прынамсі, я не знайшоў). А проста "неданосчык" - гэта вельмі неакрэсленае абвінавачанне, бо невядома, аб чым ён "не данёс". А вось удакладненне "дапамога ў шпіянажы" дае значна большую інфармацыю.
Калі ласка, дапоўніце пра гэту справу, што ведаеце (галоўнае абвінавачанне; чаму такі стракаты набор абвінавачаных). Сам я правіць і дапаўняць артыкул не рызыкую, бо пра Тэраўскага ведаю толькі з гэтага артыкула, магу толькі вычытаць, каб не было апісак.
Пры чытанні абмеркаванняў у мяне ўзнікла ўражанне, што артыкул пра У. В. Тэраўскага з нашай Вікіпедыі - адзін з самых поўных энцыклапедычных артыкулаў пра яго. Таму я вагаюся, абраць яго добрым ці не. Ці хай пакуль павісіць на старонцы абрання? Вашы меркаванні? --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 09:25, 28 жніўня 2013 (UTC)
Так і ёсць, паўней у Сеціве дакладна няма, а ў агульных энцыклапедыях друкаваных усё зусім каротка. Калі дзе і шукаць, то ў нейкіх вузкаспецыяльных даведніках. Няхай вісіць, можа і дайду да бібліятэкі.---Хамелка/ разм. 09:28, 28 жніўня 2013 (UTC)
Галоўнага фігуранта, Кубара, расстралялі "за шпіянаж", астатнія быццам ведалі, але не стуканулі, таму стракаты набор саўдзельнікаў -- усе больш-менш знаёмыя з Кубарам. Тэраўскі асуджаны да аднолькавага пакарання з Фальскім, а гэты асуджаны "за дапамогу ў шпіянажы". Урэшце, пытанне "за што?" не для тых часоў, вядома, не 1930-я, але і тады ўжо было проста "так нада!". Па-мойму, Тэраўскі вінаваты толькі ў тым, што быў добра знаёмы з тэлеграфістамі, якія відаць былі блізка знаёмы з Кубарам. Але гэта не для Вікіпедыі. У выніку, па-другой справе, Тэраўскага ўсё ж "дапакаралі" за першую, бо быў ужо ў чорным пераліку "шпіёнаў" ды яшчэ і "нацдэм". Лічу, у гэта частцы артыкул дае дастатковую інфармацыю, хоць сувязь Тэраўскага з тэлеграфістамі і не раскрыта :) --Максім Л. (размовы) 21:50, 28 жніўня 2013 (UTC)
Усё, аказваецца, празаічней -- чытаем тут. --Максім Л. (размовы) 22:03, 28 жніўня 2013 (UTC)

Кірыл Генік[правіць зыходнік]

Hello Хомелка, I put up an article titled Кірыл Генік in the Belorussian wikipedia. It was a short biographical article. It was deleted July 25th and never reappeared. Could you take a look at it for me? Where could I put it up? Would you be able to access my english Sandbox, if I put it there? It was a translation of the english Cyril Genik article. Thank you. Добры дзень Хомелка, я ўздымаў артыкул пад назвай Кірыл Генік ў Беларуска Вікіпедыі. Гэта была кароткая біяграфічная артыкул. Ён быў выдалены ліпеня 25 і ніколі не з'явіўся. Не маглі б вы зірнуць на гэта для мяне? Дзе я магу паставіць яго? Хочаце быць у стане атрымаць доступ да майго англійскай пясочніцы, калі я паклаў яго туды? Гэта быў пераклад артыкула англійскай Кірыла Генік. Дзякуй.Nicola Mitchell (размовы) 20:29, 6 верасня 2013 (UTC)

Вайна ў Харватыі[правіць зыходнік]

Добры дзень, спадарыня Хомелка! Ці не дапаможаце мяне ў перакладзе і вычытцы артыкула Вайна ў Харватыі?!? Я перакладу яго за некалькі дзён, а вы вычытаеце і можна будзе яго выставіць як кандыдат у выдатныя? Што скажаце? --Artificial123 (размовы) 12:36, 7 верасня 2013 (UTC)

Ну як ідуць справы? --Artificial123 11:54, 8 кастрычніка 2013 (FET)
Дзякуй, што напомнілі, пайду яшчэ паправяраю.---Хамелка/ разм. 12:09, 8 кастрычніка 2013 (FET)

Информирую[правіць зыходнік]

Олечка, здравствуйте. Я сделала две статьи: оперы, в которых А. Боначич был первым исполнителем в главных партиях, там же фотографии: http://cyclowiki.org/wiki/Франческа_да_Римини_(опера_Рахманинова) и http://cyclowiki.org/wiki/Скупой_рыцарь_(опера). Это все равно статьи, которые должны быть во всех разделах. Если вас эта информация заинтересует, то можете спокойно использовать для перевода. Lawrentia (размовы) 20:39, 14 верасня 2013 (UTC)

Спасибо большое, добавляю в свой план и до конца недели постараюсь перевести.---Хамелка/ разм. 05:33, 15 верасня 2013 (UTC)

Дзякую за правкi. Чамусьта не ставiцца фота з рувикi. Калi у вас атрымаецца - у чым памылка?--Ohlumon 15:56, 17 верасня 2013 (UTC)

Справа ў тым, што файлы ўкладзеныя на РуВікі, а не на Wikimedia Commons. Укладзіце файл самастойна сюды ці на Commons. --Artificial123 (размовы) 16:13, 17 верасня 2013 (UTC)

Артыкул "Бульба"[правіць зыходнік]

Прывітанне, спадарыня Хамелка. Ці закончылі Вы працу над артыкулам пра бульбу? Там было б добра дадаць яшчэ раздел пра бульбу ў фальклоры (у культуры). --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:34, 17 верасня 2013 (UTC)

Прывітанне. Так, бульбу яшчэ можна пашыраць, ды і вычытаць было б трэба, але не на гэтым тыдні дакладна, бо ў мяне тут складанасці па сямейных абставінах. У вікі налётамі на некалькі хвілін, не атрымліваецца сканцэнтравацца і зрабіць што-небудзь шырокае. Але можаце правіць смела :)---Хамелка/ разм. 04:56, 18 верасня 2013 (UTC)
  • Поскольку тема достаточно значима для Беларуси, здесь нужно делать большую статью, хорошо бы добавить инфу о диссертациях на данную тему (их можно найти в белорусском каталоге), к тому же, в 2008 году в Минске выходила большая энциклопедия Бульба, - оттуда много чего можно дописать. Уместны здесь будут и цитаты из песен, ссылки на белорусские танцы и пр. Короче, на мой взгляд, еще на треть можно дополнить.--Ohlumon 13:46, 18 верасня 2013 (UTC)
    • Это всё абсолютно верно и справедливо, но иногда я просто устаю от Википедии, написания статей и викитворческой работы. А когда это накладывается на какие-то домашние заботы, и вовсе становится не до диссертаций. Возможно, когда-нибудь я впрягусь в эту тему, как когда-то мы сделали с зубром, но сейчас мне даже заходить в статью не хочется. Есть вещи, которые можно делать без вдохновения, маленькими кусочками, например, переводить из интервик или заменять один шаблон другим, или перекатегоризировать что-то, но писать сложный раздел - это нужно как минимум один большой кусок непрерывно свободного времени и вдохновение.---Хамелка/ разм. 14:00, 18 верасня 2013 (UTC)

Калі ласка, расстаўце зноскі на крыніцы ў раздзеле "Распаўсюджанне ва Усходняй Еўропе", асабліва на факты і даты, якія тычацца Беларусі. Бо з-за адсутнасці спасылак на крыніцы артыкул пакуль нельга абраць добрым. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 18:51, 11 лістапада 2013 (FET)

выява: Газета 1927 года[правіць зыходнік]

Прывітанне! Падкажыце, калі ласка, куды лепей грузіць выяву (у команз ці беларускі сектар) і якую ставіць ліцэнзію. Выява -- гэта старонка польскай газеты 1927-га года. Выява ўзята з польскай вольнай бібліятэкі -- у Польшчы гэта грамадскі набытак. А таксама, калі не заважыць, паглядзіце сюды. Паставіў ліцэнзію {PD-Art}, але не разумею ці ўсё там правільна. Баюся, каб не выдалілі. З павагай.--Pracar (размовы) 14:45, 22 верасня 2013 (UTC)

Прывітанне. Ну, калі дакладна ведаеце, што ў Польшчы гэта грамадскі набытак, то залівайце на Сховішча пад шаблонам {{PD-old}}, калі ўзнікне ў каго пытаннечка, то будзем думаць, які ж шаблон там лепей падыдзе, бо {{PD-Polish}} не пра гэта. Што тычыцца другога здымка, то там усё правільна, я дадала катэгорый. Адным разам зачапіла і гэты здымак. Стварыла вам катэгорыю для маёнтка, карыстайцеся, калі ласка.---Хамелка/ разм. 15:04, 22 верасня 2013 (UTC)
Гэта бачылі?---Хамелка/ разм. 15:06, 22 верасня 2013 (UTC)

Я меў на ўвазе, канешне, гэта [31]. А Гэта узята з сайта крэсы.пл. З таго сайта фоткі я ўзяў і рэтушаваў: гл. сюды [32], [33] і інш. - там і е-спасылка ёсць на крэсы.пл. Таму Гэта ўжо не якасць. Да таго ж, некаторыя фоткі там заліты інверсіяй (паблытаны бакі). // А да якога здымка Вы дадалі катэгорыі, бо нешта не заўважыў? // Дарэчы ці правільна паставіў ліцэнзію на [34] і [35]? Бо шкада, каб такое выдалілі. Планую выкарыстаць у арыткуле пра пана Рамана, хоць і не ў гэтым годзе буду пісаць.--Pracar (размовы) 15:32, 22 верасня 2013 (UTC)

Вось тут не было катэгорый - тыц!. Калі фотка да 1917 года ў Р. імперыі знята, то смела можна ставіць {PD-RusEmpire}, а калі пазней і фота, а не малюнак, то, магчыма, і PD-Polish падыйдзе, вы пачытайце яго ўмовы тут. Дадала іх сабе ў спіс назірання, буду за імі прыглядваць.---Хамелка/ разм. 15:39, 22 верасня 2013 (UTC)

Пераймянуйце[правіць зыходнік]

Пераймянуйце, калі ласка, Харарство, квантавы лік‎ у Хараство, квантавы лік‎. Я памылку зрабіў.

Дзякуй. --Artificial123 07:45, 2 кастрычніка 2013 (UTC)
На здароўе :)---Хамелка/ разм. 07:47, 2 кастрычніка 2013 (UTC)
Выдаліце Возера Охрыд, Тытан‎, калі ласка. --Artificial123 (размовы) 20:11, 28 кастрычніка 2013 (FET)

Артыкул года[правіць зыходнік]

Я чалавек не настолькі тут аўтарытэтны, таму могуць не паслухаць. А якая ваша думка: можа, такі правядзём конкурс "Артыкул года"? --Artificial123 19:30, 9 кастрычніка 2013 (FET)

Нізкі паклон Слуцкай зямлі
За ўсеахопнае выцягванне беларускамоўных артыкулаў да вяршынь

Pracar (размовы) 13:55, 9 лістапада 2013 (FET)

Русіфікацыя медыцыны[правіць зыходнік]

Дзень добры, спадарыня Хомелка! Я стаміўся змагацца з русіфікацыйнай тэндэнцыяй у медыцынскіх артыкулах на Вікіпедыі. Ігнаруюцца ўшчэнт варыянты з вузкаспецыяльных слоўнікаў, а дадаюцца варыянты з агульнамоўных слоўнікаў, якія выключна гутарковыя і прыдуманыя русіфікатарымі гадкоў так 30 таму. Я спрабаваў узняць гэтае пытанне на форуме ў тэме "Мускулы", але плёну гэта не прынесла. Галоўным абаронцам великого и могучего языка лічу спадара Ежы Кундрата (ці неяк так). Ад спадара Чаховіча атрымаў аргумент накшталт "памылкі ў Вікіпедыі -- гэта норма, хай яны там застаюцца". Даруйце залішнюю эмацыйнасць, але баліць сэрца ад таго, што тое, за што змагаліся пакаленні беларускіх анатамаў і філолагаў руйнуецца цяпер людзьмі, якія і ад тэмы далёкія нават. Вікіпедыя не да канца асэнсоўвае сацыяльную функцыю: школьнік ці студэнт, які адкрыў у рускім раздзеле артыкул "Мышцы", выпадкова знаходзіць, што гэты артыкул ёсць і ў беларускім раздзеле, пачынае чытаць... І ў выніку, калі пашырыць маштабы гэтага, мы маем татальнае вынішчэнне з народнай памяці сотняў беларускіх тэрмінаў. Прапаноўваю Вам пачытаць абмеркаванне на форуме. Тым больш, што гэта не нейкія там мае забабоны, а прафесійныя слоўнікі выступаюць там аўтарытэтнымі крыніцамі. Шчыра прашу Вас дапамагчы з вырашэннем гэтай праблемы. І прашу пра пасаду назіральніка за медыцынскімі артыкуламі ў Вікіпедыі, каб пазбегнуць падобных русіфікацый у будучыні, бо я прынамсі маю адпаведную адукацыю (і, па-мойму, я тут адзін такі). --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:46, 10 лістапада 2013 (FET)

Прывітанне, паколькі ўсе пытанні ў Вікіпедыі вырашаюцца выключна калегіяльна і ніхто не мае большай вагі голасу над іншымі (у тым ліку і адміністратары), то ў выпадках адсутнасці кансэнсусу супольнасці па нейкаму пытанню адзіным выхадам з'яўляецца пошук гэтага кансэнсусу адсюль і да канца. Наколькі я бачу, вам не перашкаджаюць у артыкуле пра мышцы даць другую назву з указаннем крыніцы. Наконт астатняга магу толькі параіць дамагацца кансэнсусу надалей. Ніякіх пасад над любымі артыкуламі ў Вікіпедыі няма, як няма ў мяне паўнамоцтваў іх раздаваць. Так што нават калі я дам вам станоўчы адказ на гэта, ён не будзе мець сілы. І ў дужках заўважу, што навешванне бляшак на суразмоўцаў і апанентаў - гэта я пра "абаронцам великого и могучего языка" - ніяк не дапамагае ў пошуках кансэнсусу. Што тычыцца майго асабістага меркавання па пытанню, то я пакуль яго не маю, як надумаю - напішу ў адпаведным абмеркаванні.---Хамелка/ разм. 13:14, 10 лістапада 2013 (FET)
Калі абстрагавацца ад эмоцый, мы выходзім на наступнае пытанне: "Ці мае быць слоўнік спецыяльных тэрмінаў прыярытэтным перад слоўнікам агульнай лексікі ў Вікіпедыі пры напісанні артыкулаў?" На гэта я маю адназначны адказ: "Так!" Грунтуюся на прынцыпе: хай спецыялісты займаюцца спецыяльнай лексікай, бо ім у супрацоўніцтве з філолагамі гэта бліжэй. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:54, 10 лістапада 2013 (FET)
Анатомический словарь: русско-белорусско-латинский, белорусско-латинский, латинско-белорусский / С.П. Ярошевич, Л.Н. Бойцов, Д.В. Ковалева и др. -- Мн.: Дизайн ПРО, 1998. -- 480 с. ISBN 985-6182-63-8 Рецензенты: кафедра анатомии человека Гродненского государственного медицинского института, зав. кафедрой доктор медицинских наук, профессор С.С. Усоев; доктор филологических наук, профессор Гродненского государственного университета П.В. Стецко; ст. научный сотрудник Института экспериментальной ботаники НАН РБ кандидат биологических наук И.М. Степанович. Авторы: Ярошевич С.П., Бойцов Л.Н., Ковалева Д.В., Лобко П.И. Словарь содержит около 7500 слов и словосочетаний, которые употребляются как анатомические названия. Состоит из трёх частей: русско-белорусско-латинской, белорусско-латинской, латинско-белорусской. Для студентов медицинских и биологических ВУЗов, преподавателей, врачей, научных работников, переводчиков. РЕКОМЕНДОВАНО НАУЧНО-МЕТОДИЧЕСКИМ ЦЕНТРОМ УЧЕБНОЙ КНИГИ И СРЕДСТВ ОБУЧЕНИЯ МИНИСТЕРСТВА ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:54, 10 лістапада 2013 (FET)

Прыношу Вам выбачэнні за празмерную эмацыйнасць. Я быў няправы. Абяцаю не дапускаць зрываў на эмоцыі ў будучыні. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:28, 12 лістапада 2013 (FET)

Прымаецца, думаю, што нізкі эмацыйны накал абмеркаванняў толькі дадасць карысці.---Хамелка/ разм. 19:53, 12 лістапада 2013 (FET)