Перайсці да зместу

Размовы з удзельнікам:JerzyKundrat/Архіў2019-20

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Навошта было прыбіраць Магаданскую вобласць, калі яна і ў нашы дні з'яўляецца месцам кампактнага рассялення эскімосаў? І навошта прыбралі Катэгорыя:Народы Сібіры з артыкула пра каракаў? - Frantishak (размовы) 00:57, 23 снежня 2018 (MSK)[адказаць]

Пра каракаў: Камчатка не належыць да Сібіры, гэта Далёкі Усход. Пра эскімосаў: назавіце, калі ласка, месцы іх кампактнага пражывання ў Магаданскай вобласці. --JerzyKundrat (размовы) 14:02, 23 снежня 2018 (MSK)[адказаць]
Вы, мабыць, пажартавалі, што Камчатка — не Сібір? Увесь расійскі Далёкі Усход - частка Сібіры. Або ў Вас іншая інфармацыя, і Сібір — толькі Сібірская федэральная акруга? Эскімосы ў самім Магадане і жывуць. - Frantishak (размовы) 17:31, 25 снежня 2018 (MSK)[адказаць]
1) Крыніцы падайце, калі ласка. Заадно ў артыкул Сібір. А за мяне не дадумвайце, я геаграфічны факультэт БДУ скончыў, і больш за Вас ведаю. 2) У Магаданскай вобласці перапіс зафіксаваў 33 эскімосаў, так? --JerzyKundrat (размовы) 17:36, 25 снежня 2018 (MSK)[адказаць]
1) У артыкул Сібір зроблена. Прыклад каракаў як народаў Сібіры: 1, 2, 3, 4 і г.д. Я нічога за Вас не дадумваў. Я спытаў. Можа не будзем спрачацца наконт ведаў, бо робім адну справу? 2) Так, прычым іх усяго ў Расіі крыху болей за 1000, і яны там жывуць болей за стагоддзе. Frantishak (размовы) 19:04, 25 снежня 2018 (MSK)[адказаць]
Аўтарытэтныя крыніцы ў рукі і цытуем іх літаральна. Думаю ў Маскве таксама эскімосы не менш за стагоддзе жывуць. --JerzyKundrat (размовы) 19:08, 25 снежня 2018 (MSK) Афіцыйна ў Расіі да тэрыторый пераважнага пражывання эскімосаў належаць Чукоцкая аўт. акруга і Камчацкі край, прычым у апошнім іх толькі 14 чал. --JerzyKundrat (размовы) 19:22, 25 снежня 2018 (MSK)[адказаць]
Лепей бы Вы выправілі сваю папярэднюю праўку ў артыкуле Каракі, а крыніцы я ўнясу і дадам. Гэта патрабуе дадатковага пошуку і часу. Вы павыдалялі катэгорыю Народы Сібіры без усялякіх спасылак, акрамя паведамлення тут, што ведаеце больш за мяне. - Frantishak (размовы) 06:20, 30 снежня 2018 (MSK)[адказаць]
Вось спасылка на артыкул Сібір у Беларускай Вікіпедыі. З Новым годам. --JerzyKundrat (размовы) 16:49, 30 снежня 2018 (MSK)[адказаць]
JerzyKundrat, пасля таго, як я ўставіў у размовы спасылкі, навошта было прыбіраць Катэгорыя:Народы Сібіры з Ніўхі? Frantishak (размовы) 11:28, 7 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Таму што ані Сахалін, ані нізоўе Амура не належаць да Сібіры, гэта Далёкі Усход. --JerzyKundrat (размовы) 15:37, 8 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Калі частка вучоных далучае іх да Сібіры, то што Вы ўціскваеце толькі той пункт гледжання, якога самі прытрымліваецеся? Мы павінны адлюстроўваць розныя пункты. Калі ў навуковай літаратуры, ніўхаў далучаюць да народаў Сібіры, то навошта іх адтуль выдаляць? Frantishak (размовы) 13:08, 11 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Мы ствараем тут энцыклапедыю. Кідайце ўласныя інтэрпрэтацыі. --JerzyKundrat (размовы) 23:54, 11 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]

Што не так?

[правіць зыходнік]

Вітаю, наконт гэтага.--Хамелка/ разм. 15:32, 28 снежня 2018 (MSK)[адказаць]

Выбачайце, спадарыня Вольга, без мышкі працаваў, відаць выпадкова на "адкат" нейдзе націснуў. З Новым годам. --JerzyKundrat (размовы) 20:12, 29 снежня 2018 (MSK)[адказаць]
Узаемна :)--Хамелка/ разм. 09:24, 4 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]

Вітаю! Прашу аднавіць старонку ў маёй асабістай прасторы, дапрацую. Віт; размовы 09:07, 1 лютага 2019 (+03)[адказаць]

YesY Зроблена, спадар Віт. Аднавіў у асноўнай прасторы, так хутчэй :-) --JerzyKundrat (размовы) 20:51, 1 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

Намік Мамедаў

[правіць зыходнік]

Старонка Намік Мамедаў была выдалена з-за адсутнасці энцыклапедычнага зместу. Калі ёсць жаданне даць каментар — пішыце, калі ласка, па-беларуску. --JerzyKundrat (размовы) 23:31, 3 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

чаму вы выдалілі бясспрэчную артыкул?--Samral (размовы) 00:32, 4 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Намік Мамедаў - азербайджанскі бізнэсмэн, мецэнат. Старшыня праўлення кампаніі «Caspel», член Грамадскага савета тэлерадыёвяшчання Азербайджана (з 2009 года) і тэлерадыёкампаніі “Ікцімай тэлебачанне”, ганараваны узнагародай - медалём Прагрэс (2014). Не ўсё гэта дастаткова, каб быць энцыклапедычнымі?--Samral (размовы) 00:41, 4 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Па-першае, гэтага недастаткова для энцыклапедычнай значнасці. Па-другое, гэта аўтаматычны пераклад з іншай мовы са шматлікімі памылкамі, як і Ваш допіс вышэй, дарэчы. --JerzyKundrat (размовы) 11:49, 4 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Вы "не дастаткова для энцыклапедычнага значэння» павінна абапірацца на закон, які абвяшчае Вікіпедыю. Іншыя памылкі абмяркоўваюцца ведае. Гэтыя «прычыны» любая артыкула бясспрэчныя не з'яўляецца істотнай для выдалення, вы не можаце.--Samral (размовы) 12:08, 4 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Пастскрыптум. Я пішу вам з дапамогай "Google Translator" і гэтыя паведамленні. Але мы абмяркуем у наступным артыкуле, якая была перакладзеная прафесійным перакладчыкам.--Samral (размовы) 12:19, 4 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
JerzyKundrat ???--Samral (размовы) 19:12, 4 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Добры дзень! Калега, патлумачце, калі ласка, чаму вы вярнулі дату, якой, як я ўжо паказаў у тлумачэнні, няма ў афіцыйным календары святаў? І чаму вы назвалі дасканалыя дзеянні «шкоднай вайной правак»? Wild lionet (размовы) 21:47, 25 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Прывітанне, як і было сказана на згаданай старонцы, гэта неафіцыйнае свята, таму яго й няма ў паказаным Вамі календары. Тым не менш, факт энцыклапедычна значны, не выдаляйце яго больш, калі ласка. --JerzyKundrat (размовы) 22:47, 25 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

У дадзеным раздзеле паказваюцца афіцыйныя святы краін. Згадка там неафіцыйнага свята не дарэчы. З 1 студзеня па 31 мая няма ні адной згадкі якога-небудзь іншага неафіцыйнага свята. І на дадзены момант у Беларусі іншы сцяг, які істотна адрозніваецца ад таго, што выкарыстоўваецца ў артыкуле. Wild lionet (размовы) 23:47, 25 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

З 1 студзеня па 31 мая няма ні адной згадкі якога-небудзь іншага неафіцыйнага свята? Праўце смела, дадавайце. --JerzyKundrat (размовы) 23:52, 25 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

У артыкуле пра БНР гэтая дата мае энцыклапедычную значнасць, а вось у раздзеле, дзе паказваюцца афіцыйныя святы, — не. Яна там лішняя і выбіваецца з спісу афіцыйных святаў, што стварае ўражанне аб небесстароннасці тых ці іншых удзельнікаў праекта. Wild lionet (размовы) 00:16, 26 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Стала быць, са святам, калега, з Днём сурка. --JerzyKundrat (размовы) 00:36, 26 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Дзень сурка, у адрозненне ад 25 сакавіка і 8 верасня, афіцыйна традыцыйнае свята. Больш за тое, адзначаецца ў 2-х краінах (ЗША і Канадзе). Таму ваша параўнанне абсалютна недарэчна і яшчэ больш пераконвае мяне ў вашай небесстароннасці. Роўна як і ваша фраза «шкодная вайна правак» у артыкуле «8 верасня». Дзе вы там знайшлі «шкодная вайну правак»?.. Wild lionet (размовы) 09:07, 26 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Мне Вашыя перакананні нецікавыя. --JerzyKundrat (размовы) 10:18, 26 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Вітаю. Згодна з правіламі "ў" пішацца ж толькі пасля галосных. Мне здаецца, патрэбна вярнуць ранейшую назву артыкула і змены ў Актуальныя падзеі.--Hanylka (размовы) 23:54, 16 мая 2019 (MSK)[адказаць]

Прывітанне. Меркавалася, што ў слове "сто" апошняя літара галосная, але, калі Вы ўпэўнены, то натуральна ПРАЎЦЕ СМЕЛА. --JerzyKundrat (размовы) 00:07, 17 мая 2019 (MSK)[адказаць]

Добры дзень, JerzyKundrat!

Прапаную прапісаць плюс на старонцы https://be.wikipedia.org/wiki/Вікіпедыя:Кандыдаты_ў_добрыя_артыкулы Gentleman. У нас не было добрых артыкулаў менавіта пра музычны альбом – будзе. Пагатоў Krylowicz ужо дбайна папрацаваў там, каб усё было па найвышэйшаму стандарту.

Удалага дню!  — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік Pr12402 (р · у) 5 чэрвеня 2019

ВАНДАЛІЗМ: Юрый Анатольевіч Рыдкін

[правіць зыходнік]

Добры дзень, шаноўны спадар JerzyKundrat! Пішу з нагоды артыкулу Юрый Анатольевіч Рыдкін. Падчас абмеркавання гэтага артыкулу Вы папярэдзілі ўдзельніка Ohlomon, што «вядома ж трэба памятаць, што выдаленне энцыклапедычна значнай інфармацыі, пацверджанай крыніцамі, з’яўляецца дэструктыўным дзеяннем». Але ж менавіта гэта і адбылося. Удзельнікам Ohlomon было знесена працэнтаў 70 артыкулу. І гэта відавочна не чыстка раздзелаў, а менавіта знос артыкулу. Але ж я супраць гэтага нават слова не сказала. Я проста вікіфіцыравала ўжо новы артыкул правільнымі шаблонамі і дапоўніла яго энцыклапедычна значнай інфармацыяй — выказваннямі аўтарытэтных экспертаў у галіне літаратуры і мастацтва, каб па іх меркаванням была бачна дзейнасць Юрыя Рыдкіна ў поўнай ступені. Нічога лішняга я туды не дабавіла. Ніякай адсябяціны там няма. Кожная фраза грунтуецца на думках экспертаў, аўтарытэтных як у Расіі, так і за яе межамі. Але ж удзельнік Ohlomon выкінуў і выказванні аўтарытэтных крытыкаў і мастацтвазнаўцаў з наступнай відавочна міжасобаснай, дэструктыўнай, а таму вандальнай фармуліроўкай: «Гэтага чакалася, але не пройдзе». Ці можна лічыць яе аргументам? Шаноўны спадар JerzyKundrat, прашу Вас параўнаць мой варыянт артыкулу з тым, што прапануе Ohlomon і дапамагчы разабрацца ў гэтай вайне правак. Дзякуй.--Купалінка (размовы) 06:59, 5 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Старонка ўзята пад ахову. Пакуль правіць яе змогуць толькі адміністратары. Карэктаваць артыкул можна праз старонку размоў. --JerzyKundrat (размовы) 09:18, 5 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Вялікі дзякуй Вам спадар, JerzyKundrat, за прафесіяналізм і аб’ектыўнасць! Са свойго боку хачу дадаць, што я з усёй шчырасцю і самаадданасцю стараюся, каб Беларуская Вікіпедыя ні ў чым не саступала іншым, а таму скрупулёзна вывучаю ўсе правілы, крытэрыі і шаблоны і заўсёды ўважліва прыслухоўваюся да парадаў вопытных удзельнікаў. Дзякуй Вам! З павагай,--Купалінка (размовы) 09:30, 5 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Скасаванне правак

[правіць зыходнік]

Добры вечар, навошта Вы скасоўваеце мае праўкі па катэгарызацыі праваслаўных храмаў Магілёўскай вобласці? --Krylowicz (размовы) 21:56, 5 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Катэгорыя:Касцёлы Быхаўскага раёна — пакажыце спачатку хоць адзін касцёл Быхаўскага раёна, а потым толькі скасоўвайце мае праўкі. --Krylowicz (размовы) 23:25, 5 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Вікіпедыя:Запыты да даглядчыкаў

[правіць зыходнік]

Вітаю! З'явіўся новы раздзел Вікіпедыя:Запыты да даглядчыкаў. Не забудзьцеся зазіраць:) - Vladimir Zolotuhin (обс) 20:32, 18 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Мне гэта не цікава, больш не пішыце. --JerzyKundrat (размовы) 20:39, 18 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Размовы:Аляксей Генадзьевіч Печкуроў (блогер)

[правіць зыходнік]

Калі ласка, не выдаляйце артыкул Аляксей Генадзьевіч Печкуроў (блогер), ён патрабуецца для верификации ў vk

  • У Рускай Вікіпедыі вас не паслухалі вы пайшлі па іншых раздзелах.

Падайце спачатку спасылкі для значнасці артыкула каб яе пакінулі - Vladimir Zolotuhin (обс) 18:08, 25 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

Шаблон:ESC-Box

[правіць зыходнік]

Як глядзіце на тое, каб павярнуць старую версію ESC-Box на старонках пра Еўрабачанне (ад 28 мая 2013 года)? Аргументы наступныя: Па-першае ў сучасным шаблоне шырозныя рамкі, што не вельмі прыгожа. Па-другое, сучасны шаблон не адлюстроўваецца ў мабільнай версіі.

Праўце смела. Не забывайце ставіць подпіс у размовах. --JerzyKundrat (размовы) 19:53, 9 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Дзякуй, але хммм... Чамусьці на мабільнай версіі ўсё роўна не відаць шаблона. Цікава, з чым яшчэ гэта можа быць звязана? Памятаю калісьці такога не было. --Valkovich (размовы) 21:17, 9 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

Чаму вы выдалілі артыкул "Намік Мамедаў" зараз?--Samral (размовы) 21:17, 10 жніўня 2019 (+03)[адказаць]

@JerzyKundrat:, У чым прычына выдалення артыкула двойчы?--Samral (размовы) 00:44, 14 жніўня 2019 (+03)[адказаць]
Мабыць Вам сюды: Вікіпедыя:Запыты да адміністратараў. --JerzyKundrat (размовы) 00:51, 14 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

Nalibocka huta szkła

[правіць зыходнік]

Dzień dobry. Jako, że jest Pan autorem hasła o w/w w bewiki, to informuję, że napisałem stub o hucie: [1]. Może zechce pan coś tam dopisać na bazie źródeł białoruskich? Tylko optymalnie by było korzystać z opracowań naukowych lub encyklopedii, ale nie z niespecjalistycznych czasopism (typu Niwa), chyba, że autorem artykułu jest tam historyk sztuki itp. Pozdrawiam serdecznie --Piotr967 (размовы) 01:10, 18 жніўня 2019 (+03)[адказаць]

Уласная старонка

[правіць зыходнік]

Добры дзень, дзякуй за паведамленне. Калі ласка, скажыце якія часткі вы лічыце не звязанымі з Вікіпедыяй. Добрага дня! Tomasz Bladyniec (размовы) 11:39, 27 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

Адукацыя і праца, Беларуская дзейнасць. Далей не чытаў. --JerzyKundrat (размовы) 11:49, 27 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Выправіў. Спадзяюся, цяпер ОК. Tomasz Bladyniec (размовы) 12:40, 27 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Дзякуй за паразуменне. --JerzyKundrat (размовы) 12:41, 27 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

Катэгорыі паводле кантынентаў

[правіць зыходнік]

ДЗякуй за стварэнне катэгорыі паводле кантынентаў. Магу ў бліжэйшы час напоўніць катэгорыі, дадаўшы адпаведныя падкатэгорыі краін. Хацеў удакладніць, якія яшчэ катэгорыі плануюцца да стварэння, а таксама ці мэтазгодна дадаваць "Народы краіны" ў "Грамадства краіны" (я ў свой час не дадаваў, але зараз таксама можна жажаць ботам). І яшчэ, ці мае сэнс ствараць катэгорыі для азіяцкай і еўрапейскай частак Расіі, як Катэгорыя:Гарады еўрапейскай часткі Расіі.--Artsiom91 (размовы) 20:13, 28 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

Дзякуй за Вашую ўвагу. Думаю "Народы краіны" варта дадаць "Грамадства краіны" — усё ж грамадства падзяляецца на народы. Катэгорыі для азіяцкай і еўрапейскай частак Расіі могуць быць вельмі карысныя. --JerzyKundrat (размовы) 20:16, 28 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
А наконт планаў. Думаю на сёння пара ўжо фінішаваць. --JerzyKundrat (размовы) 20:17, 28 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

Спадар Artsiom91, тым часам з'явілася Катэгорыя:Рэльеф паводле кантынентаў. --JerzyKundrat (размовы) 23:09, 28 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

Актуальнасць выдатных артыкулаў

[правіць зыходнік]

Наконт гэтай праўкі: калі артыкул састарэў так, што яго сорамна паказваць на галоўнай старонцы, то можа лепей выставіць яго да пазбаўлення статусу?--Artsiom91 (размовы) 17:08, 15 верасня 2019 (MSK)[адказаць]

Так, канешне. --JerzyKundrat (размовы) 10:43, 16 верасня 2019 (+03)[адказаць]
Таксама пытанне наконт працы шаблона {{Добрыя артыкулы}} і гэтай праўкі. Я думаў, што ён паказвае артыкул строга ў аднаведнасці з нумарацыяй у пераліку і захоўвае нумарацыю, каб можна была спасылацца на канкрэтны артыкул і быць упэўненым у тым, што артыкул не будзе перамешчаны пад іншы нумар замест нейкага выбылага. Можа, лепей захоўваць нумарацыю, а замест выбылых тады даваць старыя статусныя артыкулы, каб яны не траплялі паўторна ў лік апошніх 31, што выкарыстоўваюцца шаблонам {{Адзін з добрых артыкулаў}}?--Artsiom91 (размовы) 22:50, 23 верасня 2019 (+03)[адказаць]
Так і задумана. Сапраўды, артыкулы пранумераваныя ў аднаведнасці з нумарацыяй у пераліку — каб не было блытаніны. Замест выбылых падстаўляюцца старыя статусныя артыкулы. Згаданай Вамі праўкай былі выкрэслены старыя артыкулы, якія пад гэтымі індэксамі ўжо не будуць выкарыстаныя. --JerzyKundrat (размовы) 23:29, 23 верасня 2019 (+03)[адказаць]

Омер Шыпрага

[правіць зыходнік]

Омер Шыпрага - легендарны баец і самы вядомы баец у даліне ракі Врвабанджа і гары Власік (Vlašić)! Фридрих-Барба (размовы) 22:48, 8 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]

Спадзяюся ён мяне не стане біць. --JerzyKundrat (размовы) 23:02, 8 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]
Я згодны з выдаленнем, але ўсё ж заклікаў бы трымацца Вікіпедыя:Этычныя паводзіны.--Artsiom91 (размовы) 00:26, 10 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]
У сэнсе?? --JerzyKundrat (размовы) 00:28, 10 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]
Не так цяжка патлумачыць удзельніку, што артыкул быў выдалены з-за машыннага перакладу, не пераходзячы да тролінгу.--Artsiom91 (размовы) 00:56, 10 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]
Гэты ўдзельік ні аб чым мяне не пытаў. Троліць робатаў мне не цікава. --JerzyKundrat (размовы) 01:02, 10 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]

Вітаю, у Кісялеўскага КутрОвыя (і націск на о пазначаны), у рувікі КУтровыя (з націскам на у), у нас сустракаюцца абодва варыянты. Давайце абмяркуем, на якім спынімся, як на асноўным.--Хамелка/ разм. 09:26, 10 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]

У БЭ т. 2 барвенак належыць да кутрОвых, а як будзе правільна, я не ведаю. У Сапегіна гэтае сямейства не знайшоў. --JerzyKundrat (размовы) 11:40, 10 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]
Такім чынам, дзве версіі за О, змяняю--Хамелка/ разм. 13:27, 10 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]

Вітаю, JerzyKundrat!

Пагартай, калі ласка, старонку Hair Peace Salon. Артыкул вылучаны на атрыманне ★, ідзе галасаванне: https://be.wikipedia.org/wiki/Вікіпедыя:Кандыдаты_ў_выдатныя_артыкулы#Hair_Peace_Salon. На карысць абрання сведчаць тэматычныя прыклады Тэйлар Свіфт (спявачка, выдатны артыкул, але на сёння там ужо крыху бракуе звестак пра новы альбом 2019 года) і Jitters (гурт, добры артыкул), а таксама створаныя дыхтоўныя спадарожныя да Hair Peace Salon артыкулы (что было залічана як + пры абранні Тэйлар Свіфт): Gentleman, Split Before, Together Now, той жа Jitters. Першы сказ-тэзіс пра «аднаго з ...» падмацаваны шэрагам спасылак з розных крыніц, каб пазбегнуць спрэчак аб важнасці, як ставіў пытанне Юрый Крыловіч па Jitters, таксама шмат ацэнак увогуле і пра музычны стыль у прыватнасці, што ён жа раіў прыводзіць, і г.д. Што трэба палепшыць, перараблю. EROY (Размовы з удзельнікам:EROY) даваў свае парады, я ўжо дапрацоўваў і паверх рэцэнзіі.

Удалага дню! -- pr12402, 28 лістапада 2019

Нягледзячы на назву, сабж цяпер уключаны не ў сямейства Бычковыя--Хамелка/ разм. 13:36, 8 лютага 2020 (+03)[адказаць]

Аўтадогляд для ўдзельніка StarDeg

[правіць зыходнік]

Добры дзень. Здаецца я паспеў да гэтага статуса.Что я павінен рабіць далей--StarDeg (размовы) 21:05, 4 сакавіка 2020 (+03).[адказаць]

Witaj Przyjacielu. Powiedz mi wycofałeś mą edycję. Czy nie warto podać jak się po polsku nazywały miejscowości - obecnie leżące u sąsiedniego państwa? Nie to bym koniecznie chciał to podawać, aczkolwiek poddaję pod rozwagę. Pozdrawiam Vivuld (размовы) 12:00, 8 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]

Witaj. Nazwę miejscowości po polsku możemy podać na wikidata. --JerzyKundrat (размовы) 12:58, 8 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]
A to ja robię - robię przekierowania do języków. Dziękuję. Powiedz mi jeszcze, czy nie masz nic przeciwko temu jak podaję liczbę ludności na rok 1921? Wszystko oczywiście zgodnie ze źródłami. Teraz co prawda "bawię się" tworząc na pl.wiki nieistniejące artykuły o białoruskich wioskach - ale mógłbym coś wpisać i u Was. Jak to widzisz? Pozdrawiam serdecznie. Vivuld (размовы) 12:15, 9 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]

freedrinsk clinical rave

[правіць зыходнік]

Добры дзень! Ці магчыма васстанавіць выдаленую вамі старонку? Я новыая карыстальніца і не ведала, што нельга пакідаць недапісаны артыкул. Хачу сёння дапісаць артыкул, дадаць крыніцы, спасылкі і апублікаваць нармальную версію.

Добры дзень. Гэта магчыма. Якую менавіта старонку Вы б хацелі аднавіць? --JerzyKundrat (размовы) 17:25, 13 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]
Старонка Freedrinsk clinical rave не можа быць адноўлена, бо тэма не мае энцыклапедычнай значнасці. --JerzyKundrat (размовы) 18:08, 13 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]

Ясна, шкада. Тады ці можна прапрасіць Вас скінуць тэкст старонкі сюды альбо ў мае размовы асабіста? Ён мне яшчэ патрэбны, я доўга пісала, не хацелася б губляць працу.

YesY Зроблена, гл. Удзельнік:AnonZhaba/Freedrinsk clinical rave. --JerzyKundrat (размовы) 20:04, 14 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]

Дзякуй!!!! Зычу ўсяго добрага і не хварэць : )

Прывітанне, хацеў у вас спытацца, ці магчыма наданне сцяга аўтадаглядчыка боту MBHbot. Проста дадзены бот абнаўляе статыстыку Вікіпедыя:Удзельнікі паводле колькасці правак (дзе праверка непатрэбная), але ад учора ён абнаўляе яшчэ і жывую статыстыку моўных раздзелаў Вікіпедый, то бок робіць праўкі ў модулях: Модуль:NumberOf/today і Модуль:NumberOf/data. Такім чынам гэтыя модулі абнаўляюцца даволі часта, і заўсёды маюць неправераныя змены, і разам з імі статус неправераных атрымліваюць шаблоны, якія выкарыстоўваюць дадзеныя гэтых модулей. Калі бот атрымае статус аўтадаглядчыка, лічу што гемару стане меньш. Ды і за парушэнне правілаў баяцца не трэба, дадзены бот ужо некалькі год робіць падобныя праўкі ў іншых раздзелах Вікіпедыі. І яшчэ адно, калі нададзіце боту сцяг аўтадаглядчыка, праверце вышэйуказаныя модулі, каб боль не турбавалі. З павагай Valkovich (размовы) 08:41, 31 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]

Добры дзень, я не ў трэндзе, у гэтым выпадку, таму такой смеласці на сябе, выбачайце, не вазьму. --JerzyKundrat (размовы) 19:17, 31 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]
Окей, прабачце за патрачаны час.--Valkovich (размовы) 22:15, 31 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]
[правіць зыходнік]

Hello JerzuKundrat, you reverted my edit here, where I marked the article as a copyright violation - which it is. Could you clarify what was wrong with my edit? Best, MrClog (размовы) 14:14, 13 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

Усё добра, не тупі. --JerzyKundrat (размовы) 14:25, 13 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Google Translate says that that means "All right, don't go dumb." I'm not sure what that means. Could you clarify why the article should not be deleted considering it is a clear copyright violation? I'll ping Artsiom91, who speaks some English, who may be able to help with the language barrier. :) --MrClog (размовы) 14:32, 13 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Google Translate is not a reputable translator. Пінгуйкудыхочаш. --JerzyKundrat (размовы) 14:38, 13 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
I understand, but it's my only option, because I do not speak Belarusian. Anyways, "Пінгуйкудыхочаш" doesn't seem to be an actual word - Googling it at least shows 0 results. Could you please explain why the article I marked as a copyright violation is not being deleted? --MrClog (размовы) 14:42, 13 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
0 results — it's your contribution in Belarusian Wikipedia. --JerzyKundrat (размовы) 14:48, 13 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
I am indeed not a regular contributor to this Wikipedia. However, I noticed that a new article was a copyright violation and marked it as such. You reverted me. I'm still trying to understand why you reverted me, when the article is a copyright violation and thus should be deleted. --MrClog (размовы) 14:52, 13 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Хай олл. А што не так было (не ўсё разумею)? --Паўлюк Шапецька 14:54, 13 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Your article (Козкі (гарадзішча)) is a copyright violation. --MrClog (размовы) 14:59, 13 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Цэрбер парушэнне аўтарскіх правоў спрабуе прышыць. --JerzyKundrat (размовы) 15:00, 13 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
The article was copied, in full, from this page. It does not matter what you think, it does not matter that it was created by someone who is trusted with userrights here, the page is a copyright violation and you have an obligation to remove it. Vermont (размовы) 15:09, 13 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
It appears that all of the recent article creations by Паўлюк Шапецька are copyright violations. They all need to be deleted. Vermont (размовы) 15:13, 13 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Хлопцы, вучыце беларускую мову. Я не абавязаны тут вычварацца, каб нешта даказаць вам на ангельскай. --JerzyKundrat (размовы) 15:21, 13 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Вы павінны ліквідаваць гэтыя парушэнні аўтарскіх правоў у адпаведнасці з глабальнай палітыкай у галіне аўтарскіх правоў. MrClog (размовы) 15:24, 13 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Парушэння аўтарскіх правоў там няма. --JerzyKundrat (размовы) 15:25, 13 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
You know English. How is there no copyright infringement? It is directly copied from a copyrighted source. Vermont (размовы) 15:27, 13 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Гэта інфармацыя з афіцыйнага дакументу, а не з нейкага сайту, абароненага аўтаркім правам. Больш на вашыя ангаламоўныя допісы адеазваць не буду. --JerzyKundrat (размовы) 15:32, 13 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
The site has a copyright notice on the bottom of it: "Copyright © ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», 2020". Vermont (размовы) 15:37, 13 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
There are other pages created by this same user which are copyvios. Please delete them too and block the user for copyright violations as it is governed by WMF Terms of Usage for no copyvios. Thanks.Camouflaged Mirage (размовы) 15:40, 13 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» не валодае аўтарскімі правамі на гэтыя матэрыялы. Гэта кадастравая інфармацыя, якую змяшчае "Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі". --JerzyKundrat (размовы) 15:45, 13 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Who created/owns the content? Was it not Віцебская абласная бібліятэка? Vermont (размовы) 15:53, 13 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. --JerzyKundrat (размовы) 15:57, 13 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
If it was the US government it would mean it is in the public domain, but per this guide it doesn't seem it is in the public domain. Vermont (размовы) 16:01, 13 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Больш на вашыя ангаламоўныя допісы адеазваць не буду. --JerzyKundrat (размовы) 16:05, 13 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
A google translate ^ reads "I will not put more on your angelic messages.". So are you saying you are allowing copyvios in your project?Camouflaged Mirage (размовы) 16:09, 13 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
No. --JerzyKundrat (размовы) 16:16, 13 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

выдаленне старонкі пра Вольгу Ланеўскую

[правіць зыходнік]

Прывітанне! Пракаментуйце, калі ласка, што значыць "адсутнасць энцыклапедычный значнасці прадмету артыкула". Як вы вызначаеце энцыклапедычную значнасць? Якім карыстаецеся вымяральнікам, хто прадстаўляе значнасць, а хто - не? Дзякуй. Вольга Мурашка -- я не ведаю, як тут зрабіць бачным мае імя, не знайшла.

Прывітанне. Значнасць дзейнасці асобы пацвярджаецца прызнаннем у прафесійным асяроддзі, перш за ўсё. Наяўнасць прэмій, узнагарод, ацэнак з боку аўтарытэтаў, прысутнасць артыкулаў пра асобу ў энцыклапедычных выданнях і да т.п. --JerzyKundrat (размовы) 22:10, 15 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

Дадаў яшчэ спасылак з крыніц, якія згадваюць дадзены гурт. Цяпер усё добра? Gleb Leo (размовы) 13:21, 9 мая 2020 (+03)[адказаць]

Абмеркаванне вядзецца на Вікіпедыя:Да_выдалення#КРАЙ. --JerzyKundrat (размовы) 13:48, 9 мая 2020 (+03)[адказаць]

Вікі любіць Зямлю-2020

[правіць зыходнік]
Запрашэньне да ўдзелу ў «Вікі любіць Зямлю-2020»

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніцаў і ўдзельнікаў міжнароднага фотаспаборніцтва
«Вікі любіць Зямлю-2020»

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельніцаў і ўдзельнікаў.

--Удзельнік:W 13:53, 30 траўня 2020 (UTC+3)

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)

[правіць зыходнік]

В статье Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020) нет результатов ни одного интернет-опроса. Я добавил туда результаты опроса на сайте https://primaries.by/. ПРИЧЕМ Я УКАЗАЛ, что это данные на 06.06.2020. вы же эти мои изменения отменили. почему

У нас тут прынята па-беларуску размовы весці. --JerzyKundrat (размовы) 22:39, 8 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]
У артыкуле Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020) няма вынікаў ні аднаго інтэрнэт-апытання. Я дадаў туды вынікі апытання на сайце https://primaries.by/. Прычым я адзначыў, што гэта дадзеныя на 2020/06/06. вы ж гэтыя мае змены адмянілі. чаму
гл. Размовы:Прэзідэнцкія_выбары_ў_Беларусі_(2020). --JerzyKundrat (размовы) 22:52, 8 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]
я зараз кажу пра тое, што вы адмянілі маю праўку ў артыкуле, а не ў абмеркаванні артыкулы .. у той пэўнай праўцы быў паказаны крыніца.
Калі ласка, усё, што маеце сказаць па тэме, пішыце сюды — Размовы:Прэзідэнцкія_выбары_ў_Беларусі_(2020). --JerzyKundrat (размовы) 23:00, 8 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]

Пра новыя артыкулы

[правіць зыходнік]

--Дабрыдзень! Цікава атрымліваецца: я - ноўчык у Вас, сёння напісаў два артыкулы "Мікола Калядны" і "Касмічная літаратура" - накіды, папрасіў паглядзець, даць рэкамендацыі, дапамагчы ўставіць фотаздымак аўтара і, увогуле, параіць, як давесьці да патрэбнага ладу гэтыя матэрыялы... І што атрымліваецца? Нехта з кімсьці ўжо разглядаюць артыкулы да выдаленьня! Чаму!!! На якой падставе? І з якое прычыны? Што: так заўжды адбываецца? Здаецца, гэта - несамавіты падыход і варта ўдумліва разабрацца, у тым ліку і са "значнасьцю" матэрыялаў: як яна вызначаецца, хто і ад якога крытэру скача? Зараз я крыху паправіў. Магу зрабіць неабходныя змены. Падкажыце! І ў якім накірунку! Жадаю посьпехаў! Вагонь (размовы) 11:37, 10 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]

Добрага дня. Дзякуй за Ваш унёсак. Калі рэцэнзіі сапраўды друкаваліся ў ЛіМе, артыкул Мікола Калядны адназнана будзе захаваны. Добра было б адтуль пару цытат у артыкул уставіць, крыніцу пазначыўшы. --JerzyKundrat (размовы) 18:37, 10 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]

-- Вітаю! Дзякуй за намаганні і парады. Я зрабіў некаторыя праўкі і дадаткі, як змог і як атрымалася. Усё вучымся! Калі ласка, прагледзьце і прыладзьце, як трэба. Калі што не так - прабачце. Найлепшыя пажаданні! Вагонь (размовы) 10:41, 11 чэрвеня 2020 (+03) -- Rymchonak! Шчырая ўдзячны за дапамогу ў ладаванні старонкі "Мікола Калядны". Атрымалася выдатная сінтэзаваная праца. Што далей будзе са старонкай, бо пошукавік Google пакуль не выдае яе прысутнасці? Увогуле. як усё гэта робіцца ў Вікіпедыі? Калі магчыма, патлумачце. Вагонь (размовы) 21:56, 12 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]

Пошукавыя сістэмы звычайна рэагуюць з запазненнем на пару дзён. Але наконт іх працы шмат што для вікіпедыстаў не першы год з'яўляецца таямніцай :-) Са старонкай усё будзе добра. Вікіпедыя:Праўце смела. Тут яшчэ шмат пра што можна напісаць. --JerzyKundrat (размовы) 22:03, 12 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]
Дабрыдзень! Дзякуй за тлумачэнні, надзеі і дазвол. Будзьма выходзіць з таго, што ёсьць. Посьпехаў усім нам! Вагонь (размовы) 11:34, 13 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]
Пошукавік Google спрацаваў ладна! Дзякуй Богу і дзякуй усім! Шчырыя пажаданні ўсяго найлепшага! Вагонь (размовы) 19:52, 13 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]
–– Добры дзень! Прабачце, што зноўку звяртаюся да Вас, бо ёсць неабходнасць: старонка размоваў Rymchonak, да якога я хацеў звярнуцца, не дзейнічае. Сёння я зрабіў праўку старонкі "Мікола Калядны", але Rymchonak яе скасаваў, перарабіў і - парушылася семантычнае адзінства сказа, а таксама сапраўднасць звестак. Мяркуйце:
мой тэкст: "Працаваў на радыёвяшчанні, у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, у сістэме дзяржаўнай бяспекі."
цяперашні выніковы тэкст: "Працаваў у камітэце па радыёвяшчанні і тэлебачанні, у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, у Камітэце дзяржаўнай бяспекі." Па-першае, у часы працы Міколы Каляднага дзяржаўныя аўдыё- і відэакамітэты называліся інакш (камітэт па тэлебачанні і радыёвяшчанні аблвыканкама) і ў краіне іх былі дзесяткі. Па-другое, жыллёва-камунальная гаспадарка - структура шматаблічная, як і Камітэт дзяржаўнай бяспекі, але ў іх ёсць агульнае: абарона дзяржаўных сакрэтаў на прадпрыемствах і бяспечнае функцыянаванне ўсяе сістэмы - гэтым і займаўся Мікола Калядны. Па-трэцяе, з усіх установаў - Rymchonak ніводнай правільна не называе!
Я ведаю пра што пішу, адтаго семантычна абагуліў (а не звузіў, як Rymchonak) месцы працы і характар заняткаў - атрымалася ёмістае вызначэнне, якое паказвае ўсе напрамкі дзейнасці аўтара. У сувязі з гэтым, я прынцыпова настойваю на сваёй фармулёўцы, якая, да таго ж, адпавядае прынцыпу лаканічнасці Вікіпедыі.
Прашу разгледзіць мае тлумачэнні. Вялікі дзякуй! Усяго самага лепшага! Вагонь (размовы) 23:32, 24 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]
Паспрабуйце, калі ласка, знайсці кансэнсус з удзельнікам Rymchonak, магчыма мой арбітраж і не спатрэбіцца. --JerzyKundrat (размовы) 08:20, 25 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]
А як выйсьці на Rymchonak, куды звяртацца, каб патрапіць? Вагонь (размовы) 17:58, 25 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]
Размовы з удзельнікам:Rymchonak — тут. --JerzyKundrat (размовы) 18:06, 25 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]
Прывітанне! Дзякуй за дапамогу, парады, разуменне. Прабачце, калі што не так: вучымся! Жадаю здароўя і поспехаў! Вагонь (размовы) 06:55, 27 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]
Добры дзень! Выбачайце, але я зноў да Вас. Нешта адбываецца, а я нічога пра тое не ведаю, толькі вынікі выяўляюцца - і зусім незразумелыя: пошукавік Google перастаў паказваць старонку "Мікола Калядны", хоць яна і з'яўляецца аб’ектам Вікізьвесткі Q96190306. Чаму? Мо гэта злучана з тым, што я сёння тое-сёе паправіў і вікіфікаваў, каб артыкул, на маю думку, быў больш даходлівым і лепш чытаўся? Ці якая іншая прычына? Растлумачце і скажыце, што мне рабіць? Яшчэ я хвалююся адтаго, што Вам назаляю. Прашу дараваць. Калі ласка, знайдзіце час і прасвятліце сітуацыю. Заранёў удзячны. Вагонь (размовы) 12:23, 27 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]
Вітаю! Шчыра ўдзячны за дапамогу, разуменне і цярпенне! Вы робіце сваю працу на самым высокім узроўні, прафесійна і годна! Малайцы!!!Прабачце, калі я хвалююся і залішне турбую. Мяркую, нашае супрацоўніцтва працягнецца. Жадаю ўсяго самага лепшага! Вагонь (размовы)

Месячнік Вікіслоўніка

[правіць зыходнік]

Вітаю! У мяне ёсць прапанова правесці Месячнік Вікіслоўніка. Мне патрэбна некалькі чалавек, якія гатовыя непасрэдна ўдзельнічаць там (ствараць і паляпшаць артыкулы). Можна карыстацца любымі слоўнікамі, папяровымі і электроннымі (я вось карыстаюся Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы 2016 года выдання). Вы зможаце непасрэдна ўдзельнічаць у Вікіслоўніку? Калі ласка, адкажыце мне.

P. S. За спасылку на тлумачальны слоўнік на сайце «Родныя вобразы» Вам ад майго імя вялікі дзякуй! Антон 740 (размовы) 18:48, 3 верасня 2020 (+03)[адказаць]

Вітаю, JerzyKundrat!

Паглядзі, калі ласка, мо можаш закінуць артыкул пра Генадзя Шутава на англійскую Wiki (сам не магу, бо заблакавалі, а старонка Gennady Shutov у ніх ахоўваецца ад вандалізму, трэ рэгістрацыя). 👀 Тэкст можна ўзяць адсюль, я пераклаў: https://simple.wikipedia.org/wiki/User:Pr12402. Таксама рускія напалі на артыкул па-расейску, спрабуюць выдаліць: https://ru.wikipedia.org/wiki/Шутов,_Геннадий, https://ru.wikipedia.org/wiki/Википедия:К_удалению/12_сентября_2020#Шутов,_Геннадий. Трэ абарона ахвяры. Удалага дня! P.S. Яшчэ напісаў Ліцьвіну і Raviaka Ruslan на тарашкевіцы, мо дапамогуць. -- pr12402!

Іосіф Вернэ

[правіць зыходнік]

Добры дзень, я бачыў, як вы адмянілі маю рэдакцыю на Joseph Vernet. Інфармацыя дакладная і крыніцы сапраўдныя. На беларускай мове няма крыніц, але гэта дакладна і для любой іншай інфармацыі, прыведзенай у артыкуле. Дык навошта вам гэта рабіць? Дзякуй--Liam71 (размовы) 00:57, 23 кастрычніка 2020 (+03)[адказаць]

Доктар Кто

[правіць зыходнік]

Здравствуйте. Вы удалили статью Доктар Кто по причине не по белорусски. В тексте статьи был именно белорусский, а не русский. Почему? За машинный перевод? Вольный лев (размовы) 20:25, 23 кастрычніка 2020 (+03)[адказаць]

К сожалению, Вы совсем не владеете белорусским языком. Давать Вам уроки я не собираюсь. --JerzyKundrat (размовы) 20:35, 23 кастрычніка 2020 (+03)[адказаць]
А что делать с Шаблон:Машынны пераклад, который висит на нескольских страницах? Вольный лев (размовы) 06:27, 17 лістапада 2020 (+03)[адказаць]

Сярэднявечны тэатар "Шальмоўскі тэатр ДыГрыза»

[правіць зыходнік]

Паважаны JerzyKundrat(размовы), афармленне выяваў скарэктаванае. Актывізуйце ,калі ласка, артыкул Удзельнік:Billenniumm/Сярэднявечны тэатар "Шальмоўскі тэатр ДыГрыза» . Дзякуй. З павагай, Billenniumm (размовы) 21:31, 18 лістапада 2020 (+03)[адказаць]

YesY Зроблена --JerzyKundrat (размовы) 13:21, 19 лістапада 2020 (+03)[адказаць]

Вітаю! Як маецеся? Запрашаю на 40-ю Вікісустрэчу 15 студзеня з нагоды 20-х угодкаў Вікіпэдыі. Будзе торт і сяброўскі пачастунак. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 13:39, 30 лістапада 2020 (UTC+3)

Праўкі GLEB3630

[правіць зыходнік]

Витаю, JerzyKundrat!

Прашу прагледзець праўкі, бо ўдзельнік заблакаваны на некаторых Wiki (+ папярэджанне на RU Wiki):

https://en.wikipedia.org/wiki/Special:CentralAuth?target=GLEB3630

https://be.wikipedia.org/wiki/Адмысловае:Contributions/GLEB3630 -- pr12402, 1 снежня 2020

Дзякуй, адкаціў праўкі ўдзельніка. --JerzyKundrat (размовы) 22:49, 1 снежня 2020 (+03)[адказаць]