Разня ў Вад ан-Нуры
Каля 05:00 5 чэрвеня 2024 года Сілы аператыўнай падтрымкі (СПА) напалі на вёску Вад ан-Нура ў штаце Аль-Джазіра (Судан)[1].
Камітэты грамадзянскага супраціву паведамілі, што паўстанцы спачатку абстралялі населены пункт з артылерыі[2]. У адказ урадавая авіяцыя атакавала мяцежнікаў і прымусіла іх адступіць у раён Аль-Ашра. Пасля САП сабралі буйны атрад з дзясяткаў машын і акружылі Вад ан-Нуры[3]. Вяскоўцы спрабавалі аказаць супраціў, але былі разбіты. Затым байцы разрабавалі рынак і дамы мясцовых жыхароў, расстрэльваючы па шляху мірных грамадзян[4]. Сярод забітых САП — журналіст суданскага інфармацыйнага агенцтва Макаві Мухамад Ахмед[5]. Папярэднія падлікі ахвяр вагаліся ад 100 да 200 загінулых[4][6].
Сілы аператыўнаў падтрымкі ў сваім афіцыйным акаўнце на «X» сцвярджалі, што ў вёсцы размяшчаліся атрады ўрадавай арміі і маджахеды, якія рыхтаваліся пачаць наступленне ў напрамку хартумскага раёна Джабаль Аўлія[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ RSF commits massacre in Al-Jazirah village, leaving nearly 100 dead (англ.) . Sudan Tribune (5 чэрвеня 2024). Праверана 5 чэрвеня 2024.
- ↑ ماذا حدث في ود النورة بولاية الجزيرة؟.. التفاصيل الكاملة (ар.). Праверана 5 чэрвеня 2024.
- ↑ Ghazal. قوات الدعم السريع ترتكب مجزرة في ود النورة وسط السودان (ар.). The New Arab (5 чэрвеня 2024). Праверана 5 чэрвеня 2024.
- ↑ а б ماذا حدث في ود النورة بولاية الجزيرة؟.. التفاصيل الكاملة (ар.). Праверана 5 чэрвеня 2024.
- ↑ اغتالته ميليشيا التمرد..وكالة السودان للأنباء تنعي الزميل مكاوي محمد | نبض السودان (ар.). Праверана 5 чэрвеня 2024.
- ↑ а б إدانات واسعة لـ «الدعم السريع» ..ارتفاع ضحايا مجزرة «ود النورة» بولاية الجزيرة إلى حوالي «200» قتيلاً من المدنيين – صحيفة التغيير السودانية, اخبار السودان (ар.). Праверана 6 чэрвеня 2024.