Бярозка (прыток Крывінкі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бяро́зка, прыток Крывінкі
Выток Возера Бярозаўскае
54°51′10,43″ пн. ш. 29°50′32,13″ у. д.HGЯO
Вышыня вытоку 149 м
Вусце Рака Крывінка
55°01′47,8″ пн. ш. 29°31′42″ у. д.HGЯO
Даўжыня 34 км
Расход вады 2,9 м³/с
Вадазбор 330 км²
Краіна Беларусь
Бярозка (прыток Крывінкі) (Віцебская вобласць)
Выток
Выток
Вусце
Вусце
Бярозка (прыток Крывінкі) (Віцебская вобласць)

Бяро́зка, Верхняя Крывіна — рака ў Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Крывінка (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня 34 км. Плошча вадазбору 330 (348[1]) км². Сярэдні расход вады ў вусці 2,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰.

Пачынаецца з возера Бярозаўскае, цячэ па Чашніцкай раўніне ў Сенненскім раёне і Полацкай нізіне ў Бешанковіцкім раёне. Упадае ў Крывінку на паўднёвы ўсход ад Бешанковічаў паблізу ад вёсак Верхняе Крывіна і Кошчава.

Даліна і абалона невыразныя, асабліва ў межах, дзе рака цячэ па балоце. Рэчышча ад вёскі Буднікі да вёскі Арляны на працягу 21 км каналізаванае, шырыня 8—20 м.

Асноўныя прытокі — рэкі Вітунь (леваруч) і Арлянка (праваруч). У басейне ракі азёры Альшанка, Сянно, Бярозаўскае, Бароўка, Добрына, Сосна і інш.
Уздоўж ракі знаходзяцца вёскі Арляны, Рубеж, Ганкавічы, Буднікі, Крывое Сяло.
Рэжым ракі вывучаўся ў 1926—1934 гг. на гідралагічным пасту Ганкавічы[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.:БелЭн, 1994.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]