Бярозка (прыток Крывінкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бярозка
Характарыстыка
Даўжыня 34 км
Басейн 330 (348) км²
Расход вады 2,9 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток Бярозаўскае
 • Вышыня 149[1] м
 • Каардынаты 54°51′10″ пн. ш. 29°50′32″ у. д.HGЯO
Вусце Крывінка
 • Каардынаты 54°51′10″ пн. ш. 29°50′32″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,5 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Крывінка → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раёны Бешанковіцкі раён, Сенненскі раён
physical
Бярозка (прыток Крывінкі)
Бярозка (прыток Крывінкі)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Бяро́зка, Верхняя Крывіна — рака ў Бешанковіцкім і Сенненскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Крывінка (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 34 км. Плошча вадазбору 330[2] (348[3]) км². Сярэдні расход вады ў вусці 2,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰.

Пачынаецца з возера Бярозаўскае, цячэ па Чашніцкай раўніне ў Сенненскім раёне і Полацкай нізіне ў Бешанковіцкім раёне. Упадае ў Крывінку на паўднёвы ўсход ад Бешанковічаў паблізу ад вёсак Верхняе Крывіна і Кошчава.

Даліна і абалона невыразныя, асабліва ў межах, дзе рака цячэ па балоце. Рэчышча ад вёскі Буднікі да вёскі Арляны на працягу 21 км каналізаванае, шырыня 8—20 м.

Асноўныя прытокі — рэкі Вітунь (леваруч) і Арлянка (праваруч). У басейне ракі азёры Альшанка, Сянно, Бярозаўскае, Бароўка, Добрына, Сосна і інш.
Уздоўж ракі знаходзяцца вёскі Арляны, Рубеж, Ганкавічы, Буднікі, Крывое Сяло.

Рэжым Бярозкі вывучаўся ў 1926—1934 гадах на гідралагічным пасту Ганкавічы[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]