Бярозка (прыток Крывінкі)
Бярозка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 34 км |
Басейн | 330 (348) км² |
Расход вады | 2,9 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | Бярозаўскае |
• Вышыня | 149[1] м |
• Каардынаты | 54°51′10″ пн. ш. 29°50′32″ у. д.HGЯO |
Вусце | Крывінка |
• Каардынаты | 54°51′10″ пн. ш. 29°50′32″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,5 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Крывінка → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раёны | Бешанковіцкі раён, Сенненскі раён |
— выток, — вусце |
Бяро́зка, Верхняя Крывіна — рака ў Бешанковіцкім і Сенненскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Крывінка (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 34 км. Плошча вадазбору 330[2] (348[3]) км². Сярэдні расход вады ў вусці 2,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰.
Пачынаецца з возера Бярозаўскае, цячэ па Чашніцкай раўніне ў Сенненскім раёне і Полацкай нізіне ў Бешанковіцкім раёне. Упадае ў Крывінку на паўднёвы ўсход ад Бешанковічаў паблізу ад вёсак Верхняе Крывіна і Кошчава.
Даліна і абалона невыразныя, асабліва ў межах, дзе рака цячэ па балоце. Рэчышча ад вёскі Буднікі да вёскі Арляны на працягу 21 км каналізаванае, шырыня 8—20 м.
Асноўныя прытокі — рэкі Вітунь (леваруч) і Арлянка (праваруч). У басейне ракі азёры Альшанка, Сянно, Бярозаўскае, Бароўка, Добрына, Сосна і інш.
Уздоўж ракі знаходзяцца вёскі Арляны, Рубеж, Ганкавічы, Буднікі, Крывое Сяло.
Рэжым Бярозкі вывучаўся ў 1926—1934 гадах на гідралагічным пасту Ганкавічы[3].
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-48. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)
- ↑ Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 1 верасня 2021. (руск.) (Праверана 28 чэрвеня 2023)
- ↑ а б ЭПБ 1983.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Бярозка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Бярозка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 10 студзеня 2018. (руск.) (Праверана 28 чэрвеня 2023)
- Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 1 верасня 2021. (руск.) (Праверана 28 чэрвеня 2023)