Свольна (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Свольна)
Jump to navigation Jump to search
Свольна
Рака Свольна ля вёскі Валясы (Беларусь)
Рака Свольна ля вёскі Валясы (Беларусь)
Характарыстыка
Даўжыня 99 км
Плошча басейна 1510 км²
Басейн Заходняя Дзвіна
Басейн рэк Балтыйскае мора
Расход вады 11,7 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток Возера Нячэрыца
 · Вышыня 125,5 м
 · Каардынаты 56°07′18,57″ пн. ш. 28°27′32,59″ у. д.HGЯO
Вусце рака Дрыса
 · Месцазнаходжанне вёска Цясты
 · Вышыня 102 м
 · Каардынаты 55°43′34,3″ пн. ш. 28°02′40,32″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,2 м/км
Размяшчэнне
Краіны Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Свольна (рака) (Віцебская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Свольна на Вікісховішчы

Свольнарака ў Себежскім раёне Пскоўскай вобласці Расіі і Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дрыса.

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Піжаўка, ручай Мошніца, Водзьга. Злева: Лонніца, Ласкагоўка, ручай Лешня, ручай Рудня.

Густата рачной сеткі 0,54 км/км².

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня Свольны 99 км. Выцякае з возера Нячэрыца(руск.) бел.(Себежскі раён), цячэ па Полацкай нізіне (даўжыня на Беларусі 93 км) па мяжы Расонскага і Верхнядзвінскага раёнаў, сярэдняе і ніжняе цячэнне — ў Верхнядзвінскім раёне, вусце насупраць вёскі Цясты, размешчанай на левым беразе Дрысы. Верхняе і сярэдняе цячэнне ракі праходзіць ў лясістай мясцовасці. Цячэ праз азёры Лісна і Бузянка. Плошча вадазбору 1510 км². У басейне ракі азёры Асвейскае, Белае, Купальнае (Верхнядзвінскі раён), Белае, Жабернае (Расонскі раён), Кабылінскае, Гарбінец, Белянец, Слотца, Малы Тучок, Брэдна, Цялятнае, Гута, Дземя, Плацічнае, Страднае, Селядцова, Тутча, Ізубрыца, Баброўна, Паўночны Шчучынец і інш.

Даліна пераважна трапецападобная, шырыня ў верхнім і сярэднім цячэнні 0,4—0,6 км, у ніжнім 0,8—1,5 км. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія вышынёй 10—20 метраў. Пойма перарывістая, лугавая, у паніжэннях забалочаная шырынёй ад 100 да 300 метраў. Рэчышча звілістае, месцамі моцназвілістае, шырыня 18—20 м. Берагі стромкія.

Рака замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у пачатку красавіка. Выкарыстоўваецца ў якасці прыёмніка меліярацыйных сістэм.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : энцыклапедыя. – Мн.: БелЭн, 1994. – С. 328.
  • Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. - Мн., 2007.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 10 000 экз.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 221. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 11, 52. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)