Дэніс Бергкамп
| | |||||||||||||
| Агульная інфармацыя | |||||||||||||
| Поўнае імя | Дэніс Нікалас Марыя Бергкамп[1] | ||||||||||||
| Мянушка | Бергі, Нелятучы галандзец, Iceman | ||||||||||||
| Нарадзіўся |
10 мая 1969[2][3] (56 гадоў) |
||||||||||||
| Грамадзянства |
|
||||||||||||
| Рост | 183 см | ||||||||||||
| Вага | 75 кг | ||||||||||||
| Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||
| Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
| Трэнерская кар’ера | |||||||||||||
|
|||||||||||||
| Узнагароды і медалі | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Дэ́ніс Ні́калас Мары́я Бергка́мп (нідэрл.: Dennis Nicolaas Maria Bergkamp, [ˈdɛnɪs ˈbɛrχkɑmp]; нарадзіўся 10 мая 1969, Амстэрдам) — нідэрландскі футбаліст, пазней футбольны трэнер. Спачатку гуляў на пазіцыі паўабаронцы, але потым стаў гуляць асноўнага нападніка, потым перакваліфікоўваўся ў адцягненага форварда. Былы галандскі футбаліст Ян Мюлдэр сказаў, што Дэніс «самы тэхнічны галандзец» у гісторыі[4]. Яго былы партнёр Цьеры Анры сказаў, што Бергкамп — «нападнік мары»[5].
Дэніс дэбютаваў за «Аякс» у 1986 годзе. У 1993 годзе ён перайшоў у «Інтэр». Там Бергкамп прабыў усяго 2 сезоны, а потым перайшоў у «Арсенал», у якім некалькі раз стаў чэмпіёнам Англіі і выйграваў кубак гэтай краіны. У нацыянальнай зборнай ён дэбютаваў у 1990 годзе і гуляў у ёй 10 гадоў. Ён застаецца трэцім па колькасці галоў за нацыянальную зборную. Прафесійную кар’еру завяршыў у 2006 годзе.
Бергкамп быў улучаны ў спіс 125 лепшых ігракоў, створаны Пеле. Таксама ён лічыцца адным з лепшых ігракоў у гісторыі чэмпіянату Англіі. У 2007 годзе Бергкамп быў улучаны ў Залу славы англійскага футбола, стаўшы такім чынам першым і пакуль што адзіным нідэрландскім футбалістам, які ганараваўся такога.
Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Бергкамп нарадзіўся ў Амстэрдаме. Ён быў наймалодшым з 4 дзяцей[6][7]. Рос у рабочым прыгарадзе Амстэрдама ў сям’і сярэдняга класа[7]. Яго бацька быў электрыкам, а таксама гуляў у аматарскіх лігах[8]. Бергкамп названы ў гонар Дэніса Лоу[8]. Дадатковая літара «Н» з’явілася з-за падабенства вымаўлення імя Denis з жаночым імем Denise[9]. Бергкамп быў выхаваны як каталік і часта ў дзяцінстве хадзіў з сям’ёй у царкву[10]. У 12 гадоў Дэніса заўважыў «Аякс» і ён стаў трэнавацца ў яго акадэміі[11], да гэтага, ён выступаў за каманду «Вілскрахт/СНЛ»[12] і нават гуляў супраць сваёй будучай каманды[13].
Кар’ера футбаліста
[правіць | правіць зыходнік]«Аякс»
[правіць | правіць зыходнік]
Бергкамп быў выхаваны ў моладзевай сістэме «Аякса» і пачаў свае выступы за клуб у 17 гадоў[7]. Трэнер клуба Ёхан Кройф упершыню паставіў яго ў склад 14 снежня 1986 года ў матчы супраць «Роды». Гульня скончылася з лікам 2:0 на карысць «Аякса»[14]. Бергкамп забіў свой першы гол за клуб 22 лютага 1987 года ў матчы супраць «Харлема». «Аякс» выйграў 6:0[15]. Ён згуляў 23 матчы ў сезоне 1986/1987. Таксама ў тым сезоне Бергкамп дэбютаваў на міжнароднай арэне ў матчы супраць «Мальмё» ў Кубку ўладальнікаў Кубкаў[7]. «Аякс» выйграў гэты турнір, перамогшы ў фінале «Лакаматыў» з Лейпцыга[16].
У наступных сезонах Бергкамп зацвердзіўся ў якасці іграка асноўнага складу. З 1989 па 1992 год «Аякс» выйграў 4 тытулы. Бергкамп забіў 29 галоў у 36 гульнях у сезоне 1990/1991. У 1992 годзе «Аякс» выйграў Кубак УЕФА, перамогшы ў фінале «Тарына». Потым — кубак краіны, перамогшы ў фінале «Херэнвен»[17][18]. Бергкамп быў найлепшым бамбардзірам у чэмпіянаце Нідэрландаў з 1991 па 1993 год, а таксама атрымліваў званне лепшага іграка года ў 1992 і 1993 гадах[19]. За всю карьеру в «Аяксе» он забил 122 гола в 239 матчах.
«Інтэр»
[правіць | правіць зыходнік]Бергкамп быў запатрабаваны на трансферным рынку. Трэнер «Аякса» Кройф параіў яму не выступаць за «Рэал Мадрыд», адну з зацікаўленых у ім камандаў[20]. Бергкамп хацеў гуляць у Італіі[21]. Ён лічыў Серыю А лепшай лігай свету і хацеў перайсці ў «Ювентус» ці «Інтэрнацыянале». 16 лютага 1993 года апошнія пагадзіліся купіць Бергкампа за 7,1 мільёнаў фунтаў[22].
Бергкамп дэбютаваў за «Інтэр» у матчы супраць «Рэджыны» 29 жніўня 1993 года[23], а забіў свой першы гол за клуб у гульні супраць «Крэманезэ» ў верасні 1993 года. Але яму было складана гуляць супраць італьянскіх абаронцаў, і ён забіў толькі 7 галоў у лізе. Гэта таксама было злучана з тым, што ў яго не было высакакласнага партнёра па атацы. Ён гуляў з Рубенам Сосай і Сальваторэ Скілачы[24]. У лютым 1994 года клуб звольніў трэнера Асвальда Баньёлі. Яго замяніў Джамп’ера Марыні[25]. «Інтэр» фінішаваў 13-м у серыі А, але выйграў Кубак УЕФА, перамогшы ў фінале «Зальцбург»[26]. Бергкамп стаў найлепшым бамбардзірам гэтага спаборніцтва, а таксама аформіў хэт-трык у матчы супраць бухарэсцкага «Рапіда»[27].
З пачаткам новага сезона кіраўніцтва «Інтэра» прызначыла новага трэнера, Атавіа Б'янкі. Бергкамп правёў сезон млява, галоўным чынам з-за чэмпіянату свету 1994 года. Яму атрымалася забіць пяць галоў у 26 матчах. Таксама ў яго склаліся дрэнныя адносіны з заўзятарамі[28]. Некаторыя італьянскія газеты таксама адзначалі яго дрэнную гульню. «Інтэр» скончыў сезон на шостым месцы ў лізе. Клуб не здолеў адстаяць Кубак УЕФА, «Інтэр» выбыў у першым раўндзе. У лютым 1995 года клуб купіў італьянскі бізнесмен Масіма Мараці, які нацэліўся на абнаўленне складу[29]. З-за куплі Маўрыцыа Ганца Бергкамп страціў месца ў складзе і захацеў пайсці[30].
«Арсенал»
[правіць | правіць зыходнік]
У чэрвені 1995 года «Арсенал» набыў Бергкампа за 7,5 мільёнаў фунтаў[31]. Ён стаў першым іграком, падпісаным трэнерам Брусам Рыяхам[31]. Ён дэбютаваў за новы клуб у матчы супраць «Мідлсбра». Бергкамп доўга адаптаваўся ў Англіі і забіў свой першы гол толькі пасля 6 матчаў[32]. Гэта адбылося 23 верасня 1995 года ў матчы супраць «Саўтгемптана»[33]. За свой першы сезон у Англіі ён згуляў 33 матчы, забіўшы 11 галоў, і дапамог «Арсеналу» выйсці ў Кубак УЕФА[34].
Прызначэнне Арсена Венгера на пост трэнера «Арсенала» ў верасні 1996 года стала паваротным момантам у кар’еры Бергкампа[35]. Венгер выкарыстоўваў Бергкампа ў якасці цэнтральнага нападніка[36]. У тым сезоне Дэніс аддаў 13 галявых перадач. 24 лістапада Бергкамп забіў пераможны гол у браму «Тотэнхэма»[37]. 11 студзеня ў матчы супраць «Сандэрленда» Бергкамп атрымаў сваю першую чырвоную картку ў кар’еры[38]. «Арсенал» скончыў сезон на 3-м месцы[39].
У наступным сезоне Бергкамп дапамог «Арсеналу» выйграць чэмпіянат і кубак, нягледзячы на тое, што галоўным фаварытам быў «Манчэстэр Юнайтэд»[40][41]. Ён стаў найлепшым бамбардзірам клуба з 22 галамі. У матчы супраць «Лестэр Сіці» ў пачатку сезона ён аформіў свой першы хэт-трык за «Арсенал»[42]. Трэці гол у тым матчы Бергкамп назваў самым прыгожым голам за «Арсенал»[43]. Трэнер «Лестэра» Марцін О’Ніл назваў гэты хэт-трык «лепшым хэт-трыкам, які ён бачыў»[44]. У чвэрцьфінале кубка Англіі супраць «Вест Хэм Юнайтэд» Бергкамп быў выдалены і прапусціў тры матчы з-за дыскваліфікацыі[45]. 29 красавіка 1998 года ён атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. Па сканчэнню сезона ён быў прызнаны найлепшым футбалістам чэмпіянату паводле версіі ПФА і АФЖ[46].
У сезоне 1998/1999 «Арсенал» не змог абараніць чэмпіёнства, прайграўшы ў апошнім туры будучаму пераможцу першасці «Манчэстэр Юнайтэд». У кубку Англіі «Арсенал» таксама прайграў у паўфінале «чырвоным д’яблам»[47]. Бергкамп забіў 16 галоў. У кубку Англіі Беркгамп біў пенальці ў кампенсаваны час у паўфінале, але яго ўдар парыраваў Петэр Шмейхель. У другім экстра-тайме Раян Гігз забіў пераможны гол[47][48][49].
Сезон 1999/2000 выклікаў расчараванне ў заўзятараў: клуб заняў 2-е месца ў чэмпіянаце і прайграў у фінале кубка УЕФА «Галатасараю» ў серыі пенальці[50]. У міжсезоннасць з «Арсенала» пайшлі Марк Овермарс і Эмануэль Пеці[51]. У 2000 годзе Бергкамп падоўжыў кантракт з «Арсеналам»[52]. Нягледзячы на тое, што «Арсенал» купіў некалькіх кваліфікаваных ігракоў, у сезоне 2000/2001 клуб таксама заняў 2-е месца[53]. Пасля з’яўлення Цьеры Анры і Сільвена Вільтора Бергкамп перастаў пастаянна з’яўляцца ў асноўным складзе[54].
Вы не можаце вінаваціць нікога і абаронцаў за гэты гол. Вы проста павінны прызнаць, што Бергкамп дзеяў хораша
—Бобі Робсан пра гол Бергкампа ў браму «Ньюкасла»[55]
|
У сезоне 2001/2002 «Арсенал» зрабіў залаты дубль. У чэмпіянаце ён у перадапошнім туры перайграў «Манчэстэр Юнайтэд», а ў фінале Кубка Англіі выйграў у «Чэлсі»[56]. Бергкамп згуляў 33 матчы і забіў 15 галоў. 27 студзеня 2002 года ў чацвёртым раўндзе кубка ён атрымаў чырвоную картку[57] і быў дыскваліфікаваны на тры матчы (два ў лізе і адзін у кубку)[58]. Бергкамп апеляваў адносна гэтага рашэння, але беспаспяхова[59]. Ён выйшаў на поле толькі 3 сакавіка 2002 года ў матчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд». У пачатку матча ён забіў прыгожы гол. Венгер назваў той гол неверагодным[60], дадаўшы: «Гэта быў не толькі прыгожы, але і важны гол»[60]. Пад канец сезона ён утварыў звязку з Фрэдзі Юнгбергам[61].
4 студзеня 2003 года ў кубку Англіі ён забіў свой соты гол за «Арсенал»[62][63]. У тым сезоне клубу не атрымалася захаваць чэмпіёнскі тытул, хоць у сакавіку ў яго быў адрыў ад пераследніка ў 8 ачкоў[64]. Ты не менш яны выйгралі кубак Англіі, перамогшы ў фінале «Саўтгемптан»[65]. 20 ліпеня 2003 года Бергкамп падоўжыў кантракт на год[66]. У сезоне 2003/2004 «Арсенал» вярнуў сабе чэмпіёнскі тытул і больш таго, стаў першай камандай за больш за 100 гадоў, якая прайшла ўвесь турнір без паражэнняў. У апошнім матчы сезона супраць «Лестэр Сіці» Бергкамп аддаў галявы пас на Патрыка Віейра, той абыйшоў брамніка і забіў пераможны гол[67], матч скончыўся з лікам 2:1. Тая каманда была названа непераможнай[67]. Але ў Еўропе «Арсенал» не змог дамагчыся поспеху. Каманда прайграла ў 1/4 фіналу «Чэлсі»[68], нягледзячы на тое, што перад гэтым каманды тройчы сустракаліся ва ўнутраных спаборніцтвах, і пераможцам нязменна заставаўся «Арсенал». Пад канец сезона «Арсенал» падоўжыў кантракт з Бергкампам[69].
У сезоне 2004/2005 Бергкамп згуляў у 29 матчах «Арсенала». Каманда заняла другое месца, адстаўшы ад «Чэлсі» на 12 ачкоў. 22 жніўня 2004 года ў матчы супраць «Мідлсбра» Бергкамп выйшаў на поле ў якасці капітана[70]. 19 лютага 2005 у матчы кубка Англіі супраць «Шэфілд Юнайтэд» яму паказалі непасрэдную чырвоную картку[71]. З-за гэтага ён прапусціў тры матчы ў чэмпіянаце[72]. У апошнім матчы сезона супраць «Эвертана» Бергкамп стаў іграком матча[73]. Заўзятары хацелі, каб Бергкамп падоўжыў кантракт на год[74]. Пасля фінальнага матча кубка Англіі, у якім у серыі пенальці «Арсенал» перамог «Манчэстэр Юнайтэд», ён падоўжыў кантракт[75].
У апошнім сезоне Бергкампа «Арсенал» заняў 4-е месца[76]. У матчы першага тура Лігі чэмпіёнаў ён забіў гол, выйдучы на замену[77]. Паядынак супраць «Вест Бромвіч Альбіёна», які адбыўся 15 красавіка 2006, быў прысвечаны Бергкампу[78]. Фанатам, якія прышлі на «Хайберы», падарылі футболкі Бергкампа[78]. У другім тайме ён выйшаў на замену і на 89-й хвіліне забіў гол — апошні ў кар’еры[79]. 7 мая Дэніс узяў удзел у таварыскім футбольным матчы, згуляным на «Хайберы»[76], гэта гульня стала апошняй у яго кар’еры. Бергкамп застаўся на лаўцы запасных у фінале Лігі чэмпіёнаў супраць «Барселоны»[80].
22 ліпеня 2006 года Бергкамп згуляў свой развітальны матч, у якім «Арсенал» сустракаўся з яго былым клубам, «Аяксам». Старт матча даў розыгрыш мяча з удзелам Бергкампа, яго бацькі і сына. У першым тайме гулялі дзейныя ігракі клубаў (на баку «Аякса» ўзяў удзел будучы капітан «Арсенала» Томас Вермален), а ў другім — іх легенды. Прыкладам, за «Арсенал»: Райт, Віейра, Овермарс, Пеці і Дэвід Сімэн, а за «Аякс»: Марка ван Бастэн, Дані Блінд, Ёхан Кройф, Франк і Рональд дэ Буры. «Арсенал» выйграў матч з лікам 2:1 дзякуючы галам Анры і Нванква Кану. Клас-Ян Хюнтэлар, які забіў першы гол у матчы, стаў першым іграком, які забіў на новым стадыёне «Арсенала» «Эмірэйтс»[81].
Нацыянальная зборная
[правіць | правіць зыходнік]Моладзевая
[правіць | правіць зыходнік]Кар’ера ў моладзевай зборнай у Бергкампа працягвалася ўсяго 1 год. Ён дэбютаваў у матчы супраць моладзевай зборнай СССР 21 сакавіка 1989 года. Матч скончыўся з рахункам 1:0 у карысць СССР[82]. У кваліфікацыі да Еўра-1990 ён згуляў свой апошні матч за «маладзёжку» супраць зборнай Ісландыі, Нідэрланды прайгралі з рахункам 3:2. У сваёй групе каманда Бергкампа заняла трэцяе месца, усяго на адно ачко абыйдучы Фінляндыю, групу выйграла зборная ФРГ.
Асноўная
[правіць | правіць зыходнік]

Бергкамп дэбютаваў у зборнай Нідэрландаў у матчы супраць Італіі 26 верасня 1990 года, калі ён выйшаў на замену замест Франка дэ Бура[83]. Ён забіў свой першы гол за зборную ў матчы супраць зборнай Грэцыі 21 лістапада 1990 года[84]. Бергкамп паехаў са зборнай на Еўра-1992, дзе забіў тры галы і стаў найлепшым бамбардзірам. Зборная Нідэрландаў выляцела ў паўфінале, прайграўшы будучым пераможцам турніру Даніі[85]. У кваліфікацыі да чэмпіянату свету 1994 года Бергкамп забіў 5 галоў і быў улучаны ў склад на фінальную частку турніру. На групавой стадыі мундыяля ён забіў гол у браму зборнай Марока, а таксама ў 1/8 фіналу — Ірландыі. У 1/4 фіналу ён забіў свой трэці гол на турніры Бразіліі, але каманда прайграла з лікам 2:3[86]. На Еўра-1996 Бергкамп забіў адзін гол у браму каманды Швейцарыі падчас групавога этапу, а таксама аддаў галявую перадачу на Патрыка Клюйверта ў матчы супраць Англіі[87][88]. Зборная Нідэрландаў выляцела ў 1/4 фіналу, прайграўшы па пенальці зборнай Францыі[89].
9 лістапада 1996 года ў матчы супраць Уэльса Бергкамп аформіў свой першы хет-трык за зборную[90]. Нідэрланды занялі першае месца ў сваёй групе і выйшлі на мундыяль 1998 года. Дэніс забіў тры галы за турнір, у тым ліку адзін з самых прыгожых галоў чэмпіянату ў матчы супраць Аргенціны; Франк дэ Бур зрабіў на яго доўгую перадачу, ён двума дотыкамі абгуляў Раберта Аялу і прыцэльна ўдарыў у дальні вугал[91]. Гэты гол Бергкамп ахрысціў як «лепшы ў кар’еры»[92]. Таксама гэты мяч дазволіў яму абагнаць Фаса Вілкеса па колькасці галоў за зборную[93]. У паўфінале Нідэрланды прайгралі па пенальці зборнай Бразіліі[21][94]. Бергкамп увайшоў у сімвалічную зборную чэмпіянату свету[95].
9 кастрычніка 1999 года ў матчы супраць Бразіліі Бергкамп забіў свой апошні гол за зборную[96]. Паколькі Нідэрланды былі краінай-гаспадыняй Еўра-2000, ім не трэба было праходзіць кваліфікацыю і яны лічыліся галоўнымі фаварытамі[97]. У паўфінале галандцы прайгралі Італіі[98]. Пасля паразы Бергкамп абвясціў пра свой сыход са зборнай, вырашыўшы засяродзіцца на сваёй клубнай кар’еры[99]. У чэрвені 2003 года Патрык Клюйверт абагнаў Бергкампа ў спісе лепшых бамбардзіраў зборнай за ўсю гісторыю нацыянальнай каманды[100].
Матчы Бергкампа за моладзевую зборную Нідэрландаў
[правіць | правіць зыходнік]| Матчы і галы Дэніса Бергкампа за моладзевую зборную Нідэрландаў | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| № | Дата | Сапернік | Лік | Галы | Спаборніцтва |
| 1 | 21 сакавіка 1989 | 0 : 1 | - | Таварыскі матч | |
| 2 | 10 кастрычніка 1989 | 2 : 3 | - | Кваліфікацыя да Еўра-1990 | |
Матчы Бергкампа за зборную Нідэрландаў
[правіць | правіць зыходнік]| Матчы і галы Дэніса Бергкампа за зборную Нідэрландаў | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| № | Дата | Сапернік | Лік | Галы | Спаборніцтва |
| 1 | 26 верасня 1990 | 0 : 1 | - | Таварыскі матч | |
| 2 | 17 кастрычніка 1990 | 0 : 1 | - | Кваліфікацыя да Еўра-1992 | |
| 3 | 21 лістапада 1990 | 2 : 0 | 1 | Кваліфікацыя да Еўра-1992 | |
| 4 | 19 снежня 1990 | 8 : 0 | 2 | Кваліфікацыя да Еўра-1992 | |
| 5 | 13 сакавіка 1991 | 1 : 0 | - | Кваліфікацыя да Еўра-1992 | |
| 6 | 17 красавіка 1991 | 2 : 0 | - | Кваліфікацыя да Еўра-1992 | |
| 7 | 11 верасня 1991 | 1 : 1 | 1 | Таварыскі матч | |
| 8 | 16 кастрычніка 1991 | 1 : 0 | - | Кваліфікацыя да Еўра-1992 | |
| 9 | 4 снежня 1991 | 2 : 0 | 1 | Кваліфікацыя да Еўра-1992 | |
| 10 | 12 лютага 1992 | 0 : 2 | - | Таварыскі матч | |
| 11 | 27 мая 1992 | 3 : 2 | 1 | Таварыскі матч | |
| 12 | 30 мая 1992 | 4 : 0 | - | Таварыскі матч | |
| 13 | 5 чэрвеня 1992 | 1 : 1 | - | Таварыскі матч | |
| 14 | 12 чэрвеня 1992 | 1 : 0 | 1 | Чэмпіянат Еўропы 1992 | |
| 15 | 15 чэрвеня 1992 | 0 : 0 | - | Чэмпіянат Еўропы 1992 | |
| 16 | 18 чэрвеня 1992 | 3 : 1 | 1 | Чэмпіянат Еўропы 1992 | |
| 17 | 22 чэрвеня 1992 | 2 : 2 (4 : 5) | 1 | Чэмпіянат Еўропы 1992 | |
| 18 | 9 верасня 1992 | 2 : 3 | 2 | Таварыскі матч | |
| 19 | 23 верасня 1992 | 1 : 2 | 1 | Кваліфікацыя да ЧС-1994 | |
| 20 | 14 снежня 1992 | 2 : 2 | - | Кваліфікацыя да ЧС-1994 | |
| 21 | 24 лютага 1993 | 3 : 1 | - | Кваліфікацыя да ЧС-1994 | |
| 22 | 28 красавіка 1993 | 2 : 2 | 1 | Кваліфікацыя да ЧС-1994 | |
| 23 | 9 чэрвеня 1993 | 0 : 0 | - | Кваліфікацыя да ЧС-1994 | |
| 24 | 22 верасня 1993 | 7 : 0 | - | Кваліфікацыя да ЧС-1994 | |
| 25 | 13 красавіка 1993 | 2 : 0 | 1 | Кваліфікацыя да ЧС-1994 | |
| 26 | 17 лістапада 1993 | 3 : 1 | 2 | Кваліфікацыя да ЧС-1994 | |
| 27 | 19 студзеня 1994 | 2 : 2 | - | Таварыскі матч | |
| 28 | 23 сакавіка 1994 | 1 : 0 | - | Таварыскі матч | |
| 29 | 20 красавіка 1994 | 0 : 1 | - | Таварыскі матч | |
| 30 | 1 чэрвеня 1994 | 7 : 1 | 2 | Таварыскі матч | |
| 31 | 12 чэрвеня 1994 | 3 : 0 | 1 | Таварыскі матч | |
| 32 | 20 чэрвеня 1994 | 2 : 1 | - | Чэмпіянат свету 1994 | |
| 33 | 25 чэрвеня 1994 | 0 : 1 | - | Чэмпіянат свету 1994 | |
| 34 | 29 чэрвеня 1994 | 2 : 1 | 1 | Чэмпіянат свету 1994 | |
| 35 | 4 ліпеня 1994 | 2 : 0 | 1 | Чэмпіянат свету 1994 | |
| 36 | 9 ліпеня 1994 | 2 : 3 | 1 | Чэмпіянат свету 1994 | |
| 37 | 12 кастрычніка 1994 | 1 : 1 | - | Кваліфікацыя да Еўра-1996 | |
| 38 | 22 лютага 1995 | 0 : 1 | - | Таварыскі матч | |
| 39 | 29 сакавіка 1995 | 4 : 0 | 1 | Кваліфікацыя да Еўра-1996 | |
| 40 | 6 верасня 1995 | 1 : 0 | - | Кваліфікацыя да Еўра-1996 | |
| 41 | 15 лістапада 1995 | 3 : 0 | - | Кваліфікацыя да Еўра-1996 | |
| 42 | 13 снежня 1995 | 2 : 0 | - | Кваліфікацыя да Еўра-1996 | |
| 43 | 24 красавіка 1996 | 0 : 1 | - | Таварыскі матч | |
| 44 | 29 мая 1996 | 2 : 0 | - | Таварыскі матч | |
| 45 | 4 чэрвеня 1996 | 3 : 1 | 1 | Таварыскі матч | |
| 46 | 10 чэрвеня 1996 | 0 : 0 | - | Чэмпіянат Еўропы 1996 | |
| 47 | 13 чэрвеня 1996 | 2 : 0 | 1 | Чэмпіянат Еўропы 1996 | |
| 47 | 18 чэрвеня 1996 | 1 : 4 | - | Чэмпіянат Еўропы 1996 | |
| 48 | 22 чэрвеня 1996 | 0 : 0 (4 : 5) | - | Чэмпіянат Еўропы 1996 | |
| 49 | 31 жніўня 1996 | 2 : 2 | - | Таварыскі матч | |
| 51 | 9 лістапада 1996 | 7 : 1 | 3 | Кваліфікацыя да ЧС-1998 | |
| 52 | 14 снежня 1996 | 3 : 0 | 1 | Кваліфікацыя да ЧС-1998 | |
| 53 | 26 лютага 1997 | 1 : 2 | 1 | Таварыскі матч | |
| 54 | 29 сакавіка 1997 | 4 : 0 | - | Кваліфікацыя да ЧС-1998 | |
| 55 | 30 красавіка 1997 | 6 : 0 | 2 | Кваліфікацыя да ЧС-1998 | |
| 56 | 6 верасня 1997 | 3 : 1 | 1 | Кваліфікацыя да ЧС-1998 | |
| 57 | 11 кастрычніка 1997 | 0 : 0 | - | Кваліфікацыя да ЧС-1998 | |
| 58 | 13 чэрвеня 1998 | 0 : 0 | - | Чэмпіянат свету 1998 | |
| 59 | 20 чэрвеня 1998 | 5 : 0 | 1 | Чэмпіянат свету 1998 | |
| 60 | 25 чэрвеня 1998 | 2 : 2 | - | Чэмпіянат свету 1998 | |
| 61 | 29 чэрвеня 1998 | 2 : 1 | 1 | Чэмпіянат свету 1998 | |
| 62 | 4 ліпеня 1998 | 2 : 1 | 1 | Чэмпіянат свету 1998 | |
| 63 | 7 ліпеня 1998 | 1 : 1 (2 : 4) | - | Чэмпіянат свету 1998 | |
| 64 | 11 ліпеня 1998 | 1 : 2 | - | Чэмпіянат свету 1998 | |
| 65 | 10 кастрычніка 1998 | 2 : 0 | - | Таварыскі матч | |
| 66 | 13 кастрычніка 1998 | 0 : 0 | - | Таварыскі матч | |
| 67 | 10 лютага 1999 | 0 : 0 | - | Таварыскі матч | |
| 68 | 31 сакавіка 1999 | 1 : 1 | - | Таварыскі матч | |
| 69 | 4 верасня 1999 | 5 : 5 | - | Таварыскі матч | |
| 70 | 9 кастрычніка 1999 | 2 : 2 | 1 | Таварыскі матч | |
| 71 | 13 лістапада 1999 | 1 : 1 | - | Таварыскі матч | |
| 72 | 26 красавіка 2000 | 0 : 0 | - | Таварыскі матч | |
| 73 | 28 мая 2000 | 2 : 1 | - | Таварыскі матч | |
| 74 | 4 чэрвеня 2000 | 3 : 1 | - | Таварыскі матч | |
| 75 | 11 чэрвеня 2000 | 1 : 0 | - | Чэмпіянат Еўропы 2000 | |
| 76 | 16 чэрвеня 2000 | 3 : 0 | - | Чэмпіянат Еўропы 2000 | |
| 77 | 21 чэрвеня 2000 | 3 : 2 | - | Чэмпіянат Еўропы 2000 | |
| 78 | 25 чэрвеня 2000 | 6 : 1 | - | Чэмпіянат Еўропы 2000 | |
| 79 | 29 чэрвеня 2000 | 0 : 0 (1 : 3) | - | Чэмпіянат Еўропы 2000 | |
Трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пасля сыходу з футбола Бергкамп настойваў, што не будзе трэнерам. Ён адхіліў прапанову «Арсенала» стаць іх скаўтам, сказаўшы, што ён хоча больш часу праводзіць з сям’ёй[101]. Тым не менш Бергкамп прайшоў курс трэнерскай падрыхтоўкі для былых нідэрландскіх футбалістаў[102][103]. Паколькі Бергкамп панічна баяўся лётаць на самалёце, яму дазволілі навучацца пад кіраўніцтвам Арсена Венгера замест таго, каб наведваць урокі ў Зейсце[104]. Пасля завяршэння гэтых курсаў ён стаў памагатым Ёхана Нескенса у другой зборнай Нідэрландаў[105]. Бергкамп вярнуўся ў «Аякс», каб трэнаваць дзіцячыя і юніёрскія каманды. Пасля прызначэння Франка дэ Бура на пост галоўнага трэнера «аяксідаў» Бергкамп стаў памагатым трэнера юнацкай каманды[106].
У жніўні 2011 года Бергкамп стаў асістэнтам дэ Бура[107].
Статыстыка выступаў
[правіць | правіць зыходнік]Клубная статыстыка
[правіць | правіць зыходнік]| Клуб | Сезон | Ліга | Кубак | Еўракубкі | Усяго | ||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Гульні | Галы | Гульні | Галы | Гульні | Галы | Гульні | Галы | ||
| 1986/1987 | 14 | 2 | 5 | 0 | 4 | 0 | 23 | 2 | |
| 1987/1988 | 25 | 5 | 1 | 0 | 6 | 1 | 32 | 6 | |
| 1988/1989 | 30 | 13 | 3 | 3 | 1 | 0 | 34 | 16 | |
| 1989/1990 | 25 | 8 | 2 | 1 | 1 | 0 | 28 | 9 | |
| 1990/1991 | 33 | 25 | 3 | 1 | - | - | 36 | 29 | |
| 1991/1992 | 30 | 24 | 3 | 0 | 11 | 6 | 44 | 30 | |
| 1992/1993 | 28 | 26 | 4 | 4 | 8 | 3 | 40 | 33 | |
| Усяго | 185 | 103 | 21 | 9 | 31 | 10 | 237 | 122 | |
| 1993/1994 | 31 | 8 | 13 | 9 | 11 | 8 | 55 | 25 | |
| 1994/1995 | 21 | 3 | 3 | 1 | 2 | 1 | 26 | 5 | |
| Усяго | 52 | 11 | 16 | 10 | 13 | 9 | 81 | 30 | |
| 1995/1996 | 33 | 11 | 8 | 5 | - | - | 41 | 16 | |
| 1996/1997 | 29 | 12 | 4 | 2 | 1 | 0 | 34 | 14 | |
| 1997/1998 | 28 | 16 | 11 | 5 | 1 | 1 | 40 | 22 | |
| 1998/1999 | 29 | 12 | 8 | 3 | 3 | 1 | 40 | 16 | |
| 1999/2000 | 28 | 6 | 0 | 0 | 11 | 4 | 39 | 10 | |
| 2000/2001 | 25 | 3 | 5 | 1 | 5 | 1 | 35 | 5 | |
| 2001/2002 | 33 | 9 | 6 | 2 | 7 | 3 | 46 | 14 | |
| 2002/2003 | 29 | 4 | 7 | 1 | 5 | 2 | 41 | 7 | |
| 2003/2004 | 28 | 4 | 4 | 1 | 6 | 0 | 38 | 5 | |
| 2004/2005 | 29 | 8 | 5 | 0 | 4 | 0 | 38 | 8 | |
| 2005/2006 | 24 | 2 | 3 | 0 | 4 | 1 | 31 | 3 | |
| Усяго | 312 | 87 | 61 | 20 | 47 | 13 | 425 | 120 | |
| Усяго за кар’еру | 552 | 201 | 98 | 39 | 91 | 32 | 741 | 272 | |
Выступы за зборную
[правіць | правіць зыходнік]| Зборная | Год | Адборачныя матчы ЧЕ | Фінальныя матчы ЧЕ | Адборачныя матчы ЧС | Фінальныя матчы ЧС | Таварыскія матчы | Усяго | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Гульні | Галы | Гульні | Галы | Гульні | Галы | Гульні | Галы | Гульні | Галы | Гульні | Галы | ||
| Нідэрланды | 1990 | 3 | 3 | - | - | - | - | - | - | 1 | 0 | 4 | 1 |
| 1991 | 4 | 1 | - | - | - | - | - | - | 1 | 1 | 5 | 2 | |
| 1992 | - | - | 4 | 3 | 2 | 1 | - | - | 5 | 3 | 10 | 7 | |
| 1993 | - | - | - | - | 6 | 4 | - | - | 2 | 1 | 8 | 4 | |
| 1994 | 1 | 0 | - | - | - | - | 5 | 3 | 5 | 3 | 11 | 6 | |
| 1995 | 4 | 1 | - | - | - | - | - | - | 1 | 0 | 5 | 1 | |
| 1996 | - | - | 4 | 1 | 2 | 4 | - | - | 4 | 1 | 8 | 2 | |
| 1997 | - | - | - | - | 4 | 3 | - | - | 1 | 1 | 5 | 4 | |
| 1998 | - | - | - | - | - | - | 7 | 3 | 2 | 0 | 9 | 3 | |
| 1999 | - | - | - | - | - | - | - | - | 5 | 1 | 6 | 1 | |
| 2000 | - | - | 5 | 0 | - | - | - | - | 3 | 0 | 8 | 0 | |
| Усяго за кар’еру | 11 | 5 | 13 | 4 | 14 | 12 | 12 | 6 | 30 | 11 | 79 | 37 | |
Асабісае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]
Бергкамп жанаты з Хенрытай Розендаль. Яны пажаніліся 16 чэрвеня 1993 года[108][109]. У пары чацвёра дзяцей: Эстэль Дэбора, Дэніс Мітчэл, Ясмін Наомі і Шафран Рыта[109][110][111]. Яго пляменнік Роланд Бергкамп у наш час гуляе за «Спарту»[112]. Падчас гульні за «Арсенал» Бергкамп навучаўся ва ўніверсітэце Бата машынабудаванню і атрымаў статус бакалаўра[113].
Яго лепшы сябар — Марк Овермарс, з якім ён гуляў у «Арсенале». Часам Марка нават крытыкавалі за тое, што ён увесь час пасуе толькі на Бергкампа[114].
Аэрафобія
[правіць | правіць зыходнік]Мянушка «Нелятучы галандзец» Бергкамп атрымаў з-за боязі лётаць. У 1989 годзе ў авіякатастрофе загінуў блізкі сябар Бергкампа Вірджэл Юманкхан. Сам Дэніс толькі выпадкова не аказаўся на гэтым рэйсе. Хоць ён не адчуваў дыскамфорту ад знаходжання на борце самалёта, усё змянілася ў 1994 годзе, калі зборная Нідэрландаў ляцела ў ЗША для таго, каб узяць удзел у чэмпіянаце свету. Журналіст, які ляцеў разам з камандай, пажартаваў, што ў яго ў торбе бомба[115], Бергкамп адмовіўся лётаць на самалётах[116], яму надавалася псіхалагічная дапамога.
| У мяне ёсць гэта праблема, і я павінен жыць з гэтым. Я не магу нічога з гэтым зрабіць, праблема ў псіхалогіі, і я не магу гэта вытлумачыць. Я не лётаў на самалёце цягам двух гадоў. Футбольная федэрацыя Нідэрландаў і «Арсенал» з разуменнем ставіцца да гэтага. Мне патрэбна псіхалагічная дапамога. Я не магу лётаць. У мяне паніка. Яна пачынаецца яшчэ за дзень да лёту.[116] |
З-за гэтага «Арсенал» і зборная Нідэрландаў часта на выязных матчах абыходзіліся без яго. У некаторых выпадках Бергкамп падарожнічаў на аўтамабілі ці аўтобусе, але моцна стамляўся ў дарозе[115]. У лютым 2001 перад матчам з ліёнскім «Алімпікам» Арсен Венгер прызнаў, што вандраванні Бергкампа на цягніку і машыне выклікаюць яго турботу з-за таго негатыўнага эфекту, які яны аказваюць[117].
Стыль гульні
[правіць | правіць зыходнік]У акадэміі «Аякса» Бергкамп выхоўваўся ў духу татальнага футбола. Там ён паспеў паспрабаваць сябе на ўсіх пазіцыях, апроч брамніка, і за кошт гэтага Бергкамп навучыўся лепш праходзіць абаронцаў[7]. У гэтай акадэміі ўсе ўзроставыя групы гулялі па схеме 4-3-3, якая дазваляла ігракам бязбольна змяняць пазіцыю на больш атакоўную. Напачатку кар’еры ён тры гады гуляў на правым флангу, перш чым перайсці ў цэнтр нападу. У «Інтэры» ён гуляў цэнтральнага нападніка, але не змог наладзіць адносіны з партнёрам Рубенам Сосай і пазней зваў яго эгаістам[7]. Калі Бергкамп далучыўся да «Арсенала», ён стаў гуляць у звязку з Іянам Райтам, а пазней з Нікаля Анелька і Цьеры Анры. Прыход Овермарса ў якасці асістэнта дапамог яму ў сезоне 1997/1998 забіць 7 галоў у 7 матчах[118]. Гэтак жа было з Фрэдзі Юнбергам у сезоне 2001/2002[61].
На працягу гульнявой кар’еры Бергкампа звалі «несумленным» і «брудным» іграком, хоць яго трэнер Арсен Венгер аспрэчваў гэта[119][120][121]. У інтэрв’ю «The Times» у 2004 годзе ён сказаў, што ў футболе трэба быць псіхалагічна вытрыманым і не весціся на грубіянства і правакацыі з боку саперніка, дадзены ўрок Дэніс засвоіў падчас выступу за «Інтэр»[7]. Пра сваю агрэсію Бергкамп казаў, што яна выходзіць з расчаравання[7].
| Бергкамп мае патрэбу ў мінімальнай колькасці дотыкаў, каб забіць. Часам яму трэба толькі адзін, калі іншым трэба два ці тры.[122] Арсен Венгер
|
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Камандныя
[правіць | правіць зыходнік]- Уладальнік Кубка кубкаў: 1987
- Уладальнік Кубка Нідэрландаў: 1987, 1993
- Чэмпіён Нідэрландаў: 1990
- Уладальнік Кубка УЕФА: 1992
- Уладальнік Кубка УЕФА: 1994
- Чэмпіён Англіі: 1998, 2002, 2004
- Уладальнік Кубка Англіі: 1998, 2002, 2003, 2005
- Уладальнік Суперкубка Англіі: 1998, 1999, 2002, 2004
Асабістыя
[правіць | правіць зыходнік]Бергкамп атрымаў шмат узнагарод падчас сваёй гульнявой кар’еры. Ён двойчы фінішаваў на трэцім месцы ў конкурсе Ігрок года ФІФА і быў занесены Пеле ў спіс ФІФА 100[123]. У 1991 і 1992 гадах Бергкамп быў найлепшым іграком чэмпіянату Нідэрландаў, а таксама з сезона 1990/1991 па сезон 1992/1993 быў найлепшым бамбардзірам турніру. У сезоне 1997/1998 ён быў названы футбалістам года паводле версіі як ПФА, так і АФЖ, і ўвайшоў у каманду года[124]. У зборнай Бергкамп стаў найлепшым бамбардзірам Еўра-1992 і быў занесены ў сімвалічную зборную чэмпіянату свету 1998 года.
У красавіку 2007 года Бергкамп быў занесены ў залу славы англійскага футбола[125], а таксама быў на другім месцы ў спісе лепшых ігракоў «Арсенала» за ўсю гісторыю[126]. У 2013 годзе ў гонар Дэніса была ўзведзена статуя[127]. Вось поўны спіс яго ўзнагарод:
- Футбольны талент года ў Нідэрландах (1): 1990
- Футбаліст года ў Нідэрландах (2): 1991, 1992
- Лепшы бамбардзір чэмпіянату Нідэрландаў (3): 1990/1991, 1991/1992, 1992/1993
- Лепшы бамбардзір чэмпіянату Еўропы (1): 1992
- Увайшоў у Сімвалічную зборную чэмпіянату Еўропы (1): 1992
- Лепшы бамбардзір Кубка УЕФА (1): 1993/1994
- Ігрок месяца англійскай Прэм'ер-лігі (4): жнівень 1997, верасень 1997, сакавік 2002, люты 2004
- Каманда года паводле версіі ПФА (1): 1997/1998
- Футбаліст года паводле версіі Асацыяцыі футбольных журналістаў (1): 1997/1998
- Ігрок года па версіі футбалістаў ПФА (1): 1997/1998
- Лепшы гол сезона ў Англіі (2): 1997/1998, 2001/2002
- Уладальнік прыза IFFHS лепшаму бамбардзіру свету ў міжнародных матчах: 1992[128]
- Член сімвалічнай зборнай чэмпіянату свету (1): 1998
- Уваходзіць у спіс ФІФА 100
- Уваходзіць у Залу славы англійскага футбола
- Улучаны ў спіс найвялікшых футбалістаў XX стагоддзя паводле версіі World Soccer
Трэнерскія
[правіць | правіць зыходнік]У якасці асістэнта галоўнага трэнера
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Hugman, p. 57.
- ↑ Dennis Bergkamp // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ DENNIS BERGKAMP // Argentine Soccer Database
- ↑ Kuper, Simon (28 April 2006). No more walking in a 'Burgcamp' Wonderland. Financial Times. Праверана 29 April 2012.
- ↑ Coleman, Nick (22 July 2006). There was only one Dennis Bergkamp. The Independent. London. Праверана 13 December 2011.
- ↑ Maas, J.G. (22 August 2006). Op een mooie zondagmorgen. Geuzenmiddenmeer(нідэрл.). Архівавана з арыгінала 1 снежня 2012. Праверана 28 April 2012.
{{cite news}}: Папярэджанні CS1: бот: невядомы статус арыгінальнага URL (спасылка) - ↑ а б в г д е ё ж Lovejoy, Joe (14 November 2004). The Big Interview: Dennis Bergkamp. The Sunday Times. London. Архівавана з арыгінала 3 сакавіка 2016. Праверана 28 April 2012.
- ↑ а б Dennis is worth wait in gold; The FA Cup quarter-finals: Bergkamp has not played too often, but he's still producing masterpieces. Evening Standard. London. 8 March 2002. Праверана 28 April 2012.(недаступная спасылка)
- ↑ Dennis Bergkamp factfile. Sporting Life (19 снежня 2002). Праверана 28 красавіка 2012.(недаступная спасылка)
- ↑ Harris, Harry (2 January 1998). Dennis is worth wait in gold; The FA Cup quarter-finals: Bergkamp has not played too often, but he's still producing masterpieces. The Mirror. London. Архівавана з арыгінала 25 студзеня 2013. Праверана 1 May 2012.
- ↑ Dennis Bergkamp (англ.). talkfootball.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2013. Праверана 21 чэрвеня 2013.
- ↑ Introductie. (гал.)(недаступная спасылка). geumid.nl. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2013. Праверана 25 чэрвеня 2013.
- ↑ DENNIS BERGKAMP “IK BESEF DAT IK MIJN TALENT GEKREGEN HEB”. (гал.)(недаступная спасылка). coenverbraak.nl. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2013. Праверана 25 чэрвеня 2013.
- ↑ Ajax 2–0 Roda JC. Voetbal International(нідэрл.). Архівавана з арыгінала 15 кастрычніка 2012. Праверана 28 April 2012.
- ↑ Ajax 6–0 Haarlem. Voetbal International(нідэрл.). Архівавана з арыгінала 15 кастрычніка 2012. Праверана 3 May 2012.
- ↑ 1986/87: Ajax revive their traditions. UEFA.com. Union of European Football Associations. 1 June 1987. Архівавана з арыгінала 3 мая 2010. Праверана 14 March 2012.
- ↑ 1991/92: Ajax complete clean sweep. UEFA.com. Union of European Football Associations. Праверана 11 May 2012.
- ↑ Ajax – sc Heerenveen. sc-heerenveen.nl. SC Heerenveen. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2013. Праверана 11 мая 2012.
- ↑ Deze week ... 17 jaar geleden. Ajax.nl(нідэрл.). 11 February 2009. Праверана 11 May 2012.
- ↑ Carbonell, Rafael (2 January 1993). Cruyff: "¿Qué va a hacer Bergkamp en el Real Madrid?". El País(ісп.). Barcelona. Праверана 12 December 2011.
- ↑ а б Dennis Bergkamp – One-on-One – Interviews. FourFourTwo. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2013. Праверана 12 снежня 2011.
- ↑ Haylett, Trever (16 February 1993). Football: Bergkamp joins Inter for 7.1m pounds. The Independent. London. Праверана 12 December 2011.
- ↑ Giancarlo, Padovan (30 August 1993). Jonk e Toto' fanno ridere l' Inter(італ.). Milan: Corriere della Sera. Праверана 13 December 2011.
- ↑ Winter, Henry (23 November 1993). Football: Wright faces charge: FA awaits linesman's decision. The Independent. London. Праверана 14 December 2011.
- ↑ Inter sack coach Bagnoli. New Straits Times. Milan. 9 February 1994. Праверана 14 December 2011.
- ↑ 1993/94: Inter reclaim UEFA Cup. UEFA.com (1 чэрвеня 1994). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2013. Праверана 13 снежня 2011.
- ↑ Gherarducci, Mario (17 September 1993). Bergkamp Baggio, magie da 10. Corriere della Sera(італ.). Milan. Праверана 14 December 2011.
- ↑ Winner, David (21 June 1995). Unravelling the enigma that is Dennis Bergkamp. The Independent. London. Праверана 14 December 2011.
- ↑ Marrese, Emilio (18 February 2011). 1995, Moratti compra l'Inter(італ.). Corriere dello Sport. Архівавана з арыгінала 27 сакавіка 2016. Праверана 14 December 2011.
- ↑ Ganz, il primo colpo di Moratti. Corriere della Sera(італ.). BBC. 29 March 1995. Праверана 14 December 2011.
- ↑ а б Shaw, Phil (21 June 1995). Rioch signs Bergkamp to signal new era. The Independent. London. Праверана 9 December 2011.
- ↑ Games played by Dennis Bergkamp in 1995/1996. Soccerbase. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2013. Праверана 10 мая 2013.
- ↑ Houston, Bob (24 September 1995). Dennis finds his menace. The Independent. London. Праверана 9 December 2011.
- ↑ Bergkamp honoured by PFA. BBC News. BBC. 6 April 1998. Праверана 11 December 2011.
- ↑ Lawrence, Amy (25 April 2004). On a higher plane. The Guardian. London. Праверана 13 December 2011.
- ↑ Smith, Alan (18 September 2007). The brilliance of Bergkamp. The Telegraph. London. Праверана 24 May 2013.
- ↑ Haylett, Trever (25 November 1996). Football: Bergkamp and Adams break spirited Spurs. The Independent. London. Праверана 10 December 2011.
- ↑ Turnbull, Simon (12 January 1997). Grim for grizzly Adams. The Independent. London. Праверана 10 December 2011.
- ↑ Shaw, Phil (12 May 1997). Football: Three Gunner salute for Baseball Ground. The Independent. London. Праверана 10 December 2011.
- ↑ Title run-in: United steel or Arsenal grit?. BBC News. BBC. 30 April 1998. Праверана 12 December 2011.
- ↑ Stammers, Steve (5 November 2001). Wenger's sandcastle under siege. Evening Standard. London. Праверана 12 December 2011.
- ↑ Shaw, Phil (28 August 1997). Football: Wright faces more FA action. The Independent. London. Праверана 10 December 2011.
- ↑ GGG4: Bergkamp v Leicester City, 1997. Arsenal.com (28 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2013. Праверана 11 снежня 2011.
- ↑ Palmer (2008), p. 73.
- ↑ Arsenal and Sheffield United through on penalties. BBC News. BBC. 18 March 1998. Праверана 11 December 2011.
- ↑ Chesshyre, Tom (6 May 1996). Bergkamp sends Arsenal into Europe. The Independent. London. Праверана 9 December 2011.
- ↑ а б Thorpe, Martin (15 April 1999). Schmeichel takes flight as Giggs strips Arsenal bare. The Guardian. London. Праверана 11 December 2011.
- ↑ Carter, Jon (11 March 2011). The FA Cup's Greatest Goals. ESPN Soccernet. Архівавана з арыгінала 18 сакавіка 2011. Праверана 11 December 2011.
- ↑ Giggs' goal is greatest FA Cup moment. Manchester Evening News. 15 May 2003. Архівавана з арыгінала 21 красавіка 2013. Праверана 11 December 2011.
- ↑ Penalty heartbreak for Arsenal. BBC News. BBC. 17 May 2000. Праверана 11 December 2011.
- ↑ Bergkamp future still uncertain. BBC Sport. BBC. 21 September 2000. Праверана 11 December 2011.
- ↑ Bergkamp and Parlour agree deals. BBC Sport. BBC. 28 December 2000. Праверана 11 December 2011.
- ↑ Arsenal outgun Leeds. BBC Sport. BBC. 5 May 2001. Праверана 11 December 2011.
- ↑ Wilson, Paul (13 May 2001). Owen spikes the Gunners. The Guardian. London. Праверана 11 December 2011.
- ↑ Smith, Alan (18 September 2007). The brilliance of Bergkamp. The Daily Telegraph. Праверана 10 December 2011.
- ↑ Winter, Henry (8 May 2002). Simply champion, Arsenal. The Daily Telegraph. London. Праверана 12 December 2011.
- ↑ Sweet revenge for Arsenal. BBC Sport. BBC. 27 January 2002. Праверана 11 December 2011.
- ↑ Wallace, Sam (4 February 2002). Arsenal hit by Bergkamp ban. Daily Telegraph. Праверана 12 December 2011.
- ↑ Bergkamp appeal turned down. The Football Association. 4 February 2002. Архівавана з арыгінала 22 лютага 2002. Праверана 17 July 2012.
- ↑ а б Wallace, Sam (3 March 2002). Newcastle laid bare by Bergkamp. The Daily Telegraph. London. Праверана 12 December 2011.
- ↑ а б Ley, John (3 May 2002). Ljungberg has will to win. The Daily Telegraph. London. Праверана 12 December 2011.
- ↑ Arsenal end Oxford dream. BBC Sport. BBC. 4 January 2003. Праверана 12 December 2011.
- ↑ Bergkamp reaches milestone. BBC Sport. BBC. 4 January 2003. Праверана 12 December 2011.
- ↑ Ten weeks that turned the title. BBC Sport. BBC. 4 May 2003. Праверана 12 December 2011.
- ↑ Wilson, Paul (18 May 2003). Pires aim is true for muted Gunners. The Guardian. London. Праверана 12 December 2011.
- ↑ Bergkamp signs new deal. BBC Sport. BBC. 20 July 2003. Праверана 12 December 2011.
- ↑ а б Barclay, Patrick (16 May 2004). Arsenal join the Invincibles. The Daily Telegraph. London. Праверана 13 December 2011.
- ↑ Arsenal 1–2 Chelsea. BBC Sport. BBC. 6 April 2004. Праверана 13 December 2011.
- ↑ Bergkamp agrees new deal. BBC Sport. BBC. 12 May 2004. Праверана 13 December 2011.
- ↑ McCarra, Kevin (23 August 2004). Gunners have all the answers to biggest test. The Guardian. London. Праверана 13 December 2011.
- ↑ Arsenal 1–1 Sheff Utd. BBC Sport. BBC. 19 February 2005. Праверана 13 December 2011.
- ↑ Bergkamp loses red card appeal. Evening Standard. London. 23 February 2005. Праверана 13 December 2011.
- ↑ Brodkin, Jon (12 May 2005). Rampant Gunners in seventh heaven. The Guardian. London. Праверана 13 December 2011.
- ↑ Bergkamp made to wait on new deal. BBC Sport. BBC. 12 May 2005. Праверана 13 December 2011.
- ↑ Bergkamp set to stay at Arsenal. BBC Sport. BBC. 21 May 2005. Праверана 13 December 2011.
- ↑ а б Arsenal 4–2 Wigan. BBC Sport. BBC. 7 May 2006. Праверана 13 December 2011.
- ↑ Winter, Henry (15 September 2005). Bergkamp just beats clock. The Daily Telegraph. London. Праверана 13 December 2011.
- ↑ а б Turn Highbury orange for Dennis Bergkamp Day!. Arsenal.com (3 красавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2013. Праверана 13 снежня 2011.
- ↑ Arsenal 3–1 West Brom. BBC Sport. BBC. 15 April 2006. Праверана 13 December 2011.
- ↑ Barcelona 2–1 Arsenal. BBC Sport. BBC. 17 May 2006. Праверана 13 December 2011.
- ↑ Match Report: Bergkamp Testimonial. Arsenal.com. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2006. Праверана 27 July 2006.
- ↑ Хромцев Алексей. СССР - Голандия(нявызн.). russia-matches.ucoz.ru. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2013. Праверана 25 чэрвеня 2013.
- ↑ Cronaca della partita – Italia – Olanda, 26.09.1990. Transfermarket.it. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2013. Праверана 18 сакавіка 2012.
- ↑ Uefa Euro 1992 – History – Netherlands–Greece. UEFA.com. Union of European Football Associations. Праверана 2 May 2012.
- ↑ Schmeichel helps Denmark down Netherlands. UEFA.com. Union of European Football Associations. 5 October 2003. Праверана 30 April 2012.
- ↑ Brazil end Oranje's American dream. FIFA.com. Fédération Internationale de Football Association. Архівавана з арыгінала 3 лістапада 2012. Праверана 30 April 2012.
- ↑ Second-half surge sends Netherlands top. UEFA.com. Union of European Football Associations. 6 October 2003. Праверана 1 May 2012.
- ↑ Moore, Glenn (19 June 1996). England's night of rapture. The Independent. London. Праверана 30 April 2012.
- ↑ Karel, Stokkermans. European Championship 1996. rsssf.com. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2013. Праверана 30 красавіка 2012.
- ↑ Haylett, Trever (10 November 1996). Bergkamp admits to flying phobia. The Independent. Праверана 30 April 2012.
- ↑ Netherlands – Argentina(недаступная спасылка). FIFA.com. Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2013. Праверана 27 красавіка 2010.
- ↑ Bergkamp vs Argentina 1998 - The goal that shook the world Відэа на YouTube
- ↑ Vecsey, George (6 July 1998). Dutch inspired by Bergkamp's improvisation. The Independent. Архівавана з арыгінала 2 чэрвеня 2013. Праверана 30 April 2012.
- ↑ Vecsey, George (8 July 1998). WORLD CUP '98; Doing a Little Dance, Taffarel Guides Brazil Into Final. The New York Times. Праверана 30 April 2012.
- ↑ Сімвалічная зборная чэмпіянату свету 1998 года ў Францыі(недаступная спасылка). kanonir.com. Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2013. Праверана 10 ліпеня 2013.
- ↑ Driessen, Valentijn (11 October 1999). Bogarde uitblinker tegen Brazilië. De Telegraaf(нідэрл.). Праверана 1 May 2012. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2014. Праверана 16 чэрвеня 2016.
- ↑ Can Holland improve and win Euro 2000?. BBC Sport. BBC. 11 June 2000. Праверана 1 May 2012.
- ↑ Italy through on penalties. BBC Sport. BBC. 29 June 2000. Праверана 1 May 2012.
- ↑ Staniforth, Tommy (11 August 2000). Blow for Dutch as Bergkamp decides on retirement. The Independent. Праверана 30 April 2012.
- ↑ Kluivert milestone. Sunday Mirror. London. 8 June 2003. Архівавана з арыгінала 2 чэрвеня 2013. Праверана 1 May 2012.
- ↑ Sportsweek, 06/12/2009. BBC Radio 5 Live. London: BBC. 6 December 2009. Праверана 30 April 2012.
- ↑ Jacob, Gary (10 April 2008). Dennis Bergkamp ends two-year exile from game. The Times. London. Архівавана з арыгінала 8 верасня 2011. Праверана 10 April 2008.
- ↑ Bergkamp offered Ajax post. Sky Sports. 15 April 2008. Праверана 16 April 2008.
- ↑ Dennis Bergkamp ends two-year exile from game. timesonline.co.uk. 10 April 2008. Архівавана з арыгінала 8 верасня 2011. Праверана 11 July 2013.
{{cite news}}: Папярэджанні CS1: бот: невядомы статус арыгінальнага URL (спасылка) - ↑ Neeskens to lead Netherlands B team. UEFA.com. Union of European Football Associations. 25 October 2008. Праверана 1 May 2012.
- ↑ Updates to youth teams' training staff. Ajax.nl. 4 January 2011. Архівавана з арыгінала 23 ліпеня 2015. Праверана 30 April 2012.
- ↑ Arsenal legend Dennis Bergkamp named Ajax assistant alongside Frank de Boer. Daily Mail. London. 28 June 2011. Праверана 30 April 2012.
- ↑ Bastiaanse, Arthur (16 June 1993). Historisch Archief Community. Algemeen Nederlands Persbureau(нідэрл.). Архівавана з арыгінала 26 красавіка 2012. Праверана 15 December 2011.
- ↑ а б Cass, Simon (22 July 2006). Bergkamp broke the mould for foreigners. Daily Mail. London. Праверана 15 December 2011.
- ↑ Bergkamp's treasure tops all his goals. Irish Examiner. Cork. 12 September 1998. Архівавана з арыгінала 9 мая 2005. Праверана 15 December 2011.
- ↑ Dennis omarmd in zijn eigen wonderland(нідэрл.). NRC Handelsblad. 24 July 2006. Архівавана з арыгінала 3 чэрвеня 2012. Праверана 15 December 2011.
- ↑ Roland Bergkamp tekent contract op het kasteel. (гал.)(недаступная спасылка). sparta-rotterdam.nl. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2015. Праверана 24.06.2015.
- ↑ Bhansali, Karan (2012-01-22). Legends: The Non-Flying Dutchman - Dennis Bergkamp. goal.com(англ.). goal.com. Архівавана з арыгінала 8 ліпеня 2014. Праверана 2013-06-11.
- ↑ Where Are They Now? Marc Overmars(недаступная спасылка). premierleague.com. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2006. Праверана 21 чэрвеня 2016.
- ↑ а б Bergkamp's fear revealed. BBC Sport. BBC. 25 September 2002. Праверана 12 December 2011.
- ↑ а б Bergkamp admits to flying phobia. The Independent. 5 October 1996. Праверана 30 April 2012.
- ↑ Davies, Christopher (12 February 2001). Wenger might quit Arsenal over EU. The Daily Telegraph. London. Праверана 12 December 2011.
- ↑ Palmer, p. 81.
- ↑ Bergkamp cleared in dive cheat row. The Mirror. London. 20 January 1998. Архівавана з арыгінала 2 чэрвеня 2013. Праверана 30 April 2012.
- ↑ Holt, Oliver (10 February 2003). FOOTBALL: GOD, THE BAD AND THE UGLY; PREMIERSHIP SPECIAL: NEWCASTLE UNITED 1 ARSENAL 1 FROM ST JAMES' PARK Bergkamp treats the Newcastle fans to wrong kind of trickery. The Mirror. London. Архівавана з арыгінала 25 студзеня 2013. Праверана 30 April 2012.
- ↑ Bergkamp is not dirty, says Wenger. Telegraph.co.uk. 29 October 2002. Праверана 30 April 2012.
- ↑ There was only one Dennis Bergkamp. The Independent. London. 20 July 2006. Праверана 13 June 2013.
- ↑ The Fifa 100. The Guardian. London. 4 March 2004. Праверана 15 December 2011.
- ↑ The Joy of Six: classiest hat-tricks. London: guardian.co.uk. 11 September 2007. Праверана 18 December 2011.
- ↑ Dennis Bergkamp voted into Hall of Fame. Arsenal.com (3 верасня 2007). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2013. Праверана 15 снежня 2011.
- ↑ Gunners' Greatest Players 2. Dennis Bergkamp. Arsenal.com (17 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2013. Праверана 18 снежня 2011.
- ↑ Arsenal to unveil Dennis Bergkamp statue. London: Arsenal.com. 27 February 2013. Праверана 18 December 2011.
- ↑ IFFHS — The World’s best top goal scorer Архівавана 15 чэрвеня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Gouw, P. (2009). Griekse atleten in de Romeinse Keizertijd: 31 v. Chr. – 400 n. Chr. Amsterdam: Amsterdam University Press. ISBN 90-5629-576-4.
- Hugman, Barry J. (2005). The PFA Premier & Football League Players' Records 1946–2005. London: Queen Anne Press. ISBN 1-85291-665-6.
- Palmer, Myles (2008). The Professor: Arsène Wenger. London: Virgin Books. ISBN 0-7535-1097-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка Архівавана 21 мая 2008. на Soccerbase.com
- Профіль на Arsenal.com
- Профіль Архівавана 7 мая 2014. на Arseweb.com
- Статыстыка Архівавана 9 сакавіка 2012. на wereldvanoranje.nl
- Dennis Bergkamp — The Iceman Website Архівавана 13 кастрычніка 2016.
- Нарадзіліся 10 мая
- Нарадзіліся ў 1969 годзе
- Нарадзіліся ў Амстэрдаме
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Нідэрландаў
- Ігракі зборнай Нідэрландаў па футболе
- Ігракі ФК Аякс Амстэрдам
- Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан
- Ігракі ФК Арсенал Лондан
- Футбольныя трэнеры Нідэрландаў
- ФІФА 100
- Члены Залы славы англійскага футбола