Сявежскае княства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сявежскае княства
Ducatus Severiensis / Księstwo siewierskie
Герб
Герб
Краіна Каралеўства Польскае,
Рэч Паспалітая
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Севеж
Дата ўтварэння 1312
Дата скасавання 1795
Плошча 607 км²
Сявежскае княства на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сявежскае княства (польск.: Księstwo siewierskie) — з XIV стагоддзя княства ў валоданні Пястаў, залежных ад чэшскай дзяржавы. У 1312-1337 і 1443-1790 гадах - княства ў складзе Каралеўства Польскага і Рэчы Паспалітай. З 1443 года мясцовымі князямі лічыліся кракаўскія біскупы.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Межы княства мелі натуральны характар і складаліся наступным чынам: вусце ракі Камянічкі на поўначы, на поўдні і захадзе рэчышча ракі Брыніцы пры яе ўпадзенні ў Чорнаю Пшэмшу на мяжы з Сілезіяй, на ўсходзе рэчышча Варты і даліна рэк Мітрэнгі ў раёне Хрушчаброду і ракі Чорнай Пшэмшы на паўднёвым усходзе. Да канца існавання ў склад княства ўваходзілі 85 вёсак і мястэчак, замак і 3 гарады: Севеж, Чэлядзь і Казягловы. Гэтыя гарады налічвалі па 1 тыс. жыхароў.

Манархі (1312-1600)[правіць | правіць зыходнік]

  • Мешка Бытамскі, 1312-1328
  • Уладзіслаў Бытамскі, 1328-1337
  • Казімір І Сілезскі, 1337-1358
  • Болька II Малы, 1359-1368
  • Пшэмыслаў І Нашак, 1368-1410
  • Вацлаў І Сілезскі, 1410-1443
  • Збігнеў Алясніцкі, 1443-1455
  • Тамаш Стшэмпіньскі, 1455-1460
  • Якаў з Сянно, 1461-1463
  • Ян Грушчынскі, 1463-1464
  • Ян Лутэк, 1464-1471
  • Ян Жэшоўскі, 1471-1488
  • Фрэдэрык Ягелончык, 1488-1503
  • Ян Канарскі, 1503-1524
  • Пётр Таміцкі, 1524-1535
  • Ян Лятальскі, 1536-1537
  • Ян Хаенскі, 1537-1538
  • Пётр Гамрат, 1538-1545
  • Самуіл Мацееўскі, 1546-1550
  • Анджэй Зебжыдоўскі, 1551-1560
  • Філіп Паднеўскі, 1560-1572
  • Францішак Красінскі, 1572-1577
  • Пётр Мышкоўскі, 1577-1591
  • Ежы Радзівіл, 1591-1600

Зноскі