Лямборска-Бытоўская зямля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лямборска-Бытоўская зямля
Краіна Каралеўства Польскае
Рэч Паспалітая
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Лембарк, Бытаў

Лямборска-Бытоўская зямля (польск.: Ziemia lęborsko-bytowska) — гістарычная тэрыторыя ў Памераніі, якая складаецца з двух акруг са сталіцамі ў Бытаве і Лембарку.

Землямі да ракі Лабы правіла дынастыя Грыфітаў, аднак, тэрыторыямі гарадоў Слаўна і Слупск правіла іх бакавая лінія пасля Рацібора I. У 1227 годзе пасля згасання першай бакавой лініі, тэрыторыя не вярнуліся да Грыфітаў, але перайшла пад уладу Сабеславічаў. У 1282 годзе паміж князем гданьскім Мсцівоем II і князем вялікапольскім Пшэмыслам II быў заключаны дагавор у Кэмпна. Дагавор абвяшчаў, што той з князёў, хто перажыве іншага, будзе успадкуе ад яго гэтую землю. Ад смерці Мсцівоя II у 1294 годзе зямлю атрымаў Пшэмысл II. Аднак прэтэнзіі на гэтыя землі выставілі таксама брандэнбургскія маркграфы. Гэта прывяло да нападаў войска маркграфаў брадэнбургскіх ў 1307 годзе. У 1309 годзе маркграф Вальдэмар па дамове ў Мыслібужы адмовіўся ад прэтэнзій на Гданьскую Памеранію на карысць Тэўтонскага ордэна ў абмен на 10 тысяч срэбных марак. З-за гэтага зямля была захоплена тэўтонцамі. У 1317 годзе тэўтонцы перадалі тэрыторыю Слаўна і Слупска князю Варціславу IV. Герцаг Памеранскі ў 1321 годзе падарыў Бытоўскую зямлю свайму маршалку. Яго сын у 1329 годзе прадаў яе Тэўтонскаму ордэну за 800 дынараў.

У 14551460 гадах і з 1466 года зямля ўваходзіла ў склад паморскіх княстаў. У 1460 годзе князь Эрык II перадаў бытоўскую зямлю тэўтонскім рыцарам, разарваўшы саюз з Польшчай, але ў 1466 годзе са згоды Казіміра Ягелончыка выкупіў яе ў тэўтонцаў на ўмовах леннай залежнасці ад Польшчы. З 1526 года Лямборска-бытоўская зямля была вотчынай Польскага каралеўства.

У 1637 годзе пасля смерці Багуслава XIV, апошняга князя Заходняй Памераніі, Бытоўска-лямборская зямля была ўключана ў склад Польшчы і ўвайшла ў склад Паморскага ваяводства, але з захаваннем некаторай адасобленасці. У 16371657 гадах гэтыя землі былі ўключаны ў склад Паморскага ваяводства канчаткова.

У 1657 па Велаўска-быдгаскім дагаворы зямля была перададзена Брандэнбургу1701 года — Каралеўству Прусія). Фармальна як польская вотчына зямля лічылася да 1772 года. Затым — у прускай правінцыі Памеранія (да 1804 года яна, аднак, падпарадкоўвалася ўладам Заходняй Прусіі). Нягледзячы на германізацыю, на гэтых тэрыторыях захавалася кашубскае насельніцтва (у пачатку XX стагоддзя яно складала каля 50 тысяч чалавек). У 1945 годзе Лямборска-бытоўская зямля зноў апынулася ў межах Польшчы.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]