Рыгор Аляксеевіч Разуваеў
Рыгор Аляксеевіч Разуваеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 (23) жніўня 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лютага 1989 (93 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік |
Навуковая сфера | арганічная хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Аляксей Фаворскі[d] |
Вядомыя вучні | Gleb Abakumov[d], Guéorguiï Domratchev[d] і Юрый Артуравіч Альдэкоп |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Рыгор Аляксеевіч Разува́еў[2] (руск.: Разуваев Григорий Алексеевич; 23 жніўня 1895 — 12 лютага 1989) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, доктар хімічных навук (1946), акадэмік Акадэміі навук СССР (1966, член-карэспандэнт з 1958). Герой Сацыялістычнай Працы (1969).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Маскве. Жыў таксама разам з бацькамі ў Ніжнім Ноўгарадзе і Серпухавае[3]. У 1907 годзе разам з маці вярнуўся ў Маскву і ў 1917 годзе скончыў 1-ю мужчынскую гімназію. Паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У канцы другога курса пакінуў вучобу і пераехаў у Палтаўскую губерню, у сяло Карпілаўка[3]. Пасля ўсталявання Савецкай улады прыехаў у 1922 годзе ў Петраград і паступіў на трэці курс фізіка-матэматычнага аддзялення Петраградскага ўніверсітэта, які скончыў у 1925[2] годзе. Працаваў у Акадэміі навук СССР, з 1927 года ў Лабараторыі высокіх ціскаў У. М. Іпацьева, якая ў 1929 годзе пераўтворана ў Дзяржаўны інстытут высокіх ціскаў, дзе займаў пасаду намесніка дырэктара. Адначасова выкладаў і загадваў кафедрай у Ленінградскім тэхналагічным інстытуце і ўзначальваў Лабараторыю арганічнай хіміі Акадэміі навук[3].
У 1930—1932 гадах знаходзіўся ў замежнай камандзіроўцы і праходзіў стажыроўку ў Баварскай акадэміі навук (Мюнхен) у лабараторыі прафесара Г. Віланда. У 1932—1934 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры атручваючых і выбуховых рэчываў Ленінградскага тэхналагічнага інстытута.
У 1934 годзе Р. А. Разуваеў быў арыштаваны і асуджаны па «Справе славістаў». Адбываў пакаранне ў Варкуце, пад Архангельскам, ва Ухце на радыевым заводзе. Быў датэрмінова вызвалены ў 1942 годзе без права пражывання ў Маскве і Ленінградзе.
У 1945 годзе абараніў кандыдацкую і доктарскую дысертацыі ў Інстытуце арганічнай хіміі Акадэміі навук СССР[3]. У 1946—1947 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры арганічнай хіміі Горкаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова з 1947 года загадваў лабараторыяй арганічнай хіміі Навукова-даследчага інстытута хіміі пры Горкаўскім дзяржаўным універсітэце, у 1956—1962 гадах — дырэктар інстытута. У 1963 годзе ўзначаліў Лабараторыяю стабілізацыі палімераў Акадэміі навук СССР. У 1969—1988 гадах займаў пасаду дырэктара Інстытута хіміі Акадэміі навук СССР (Горкі).
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па хіміі металаарганічных злучэнняў, арганічных пераксідаў, радыкальных рэакцый. Разам з М. М. Катонам адкрыў спосаб генерыравання свабодных аліфатычных радыкалаў, разам з Ю. А. Альдэкопам і М. А. Майерам рэакцыю ініцыіравання дэкарбаксіліравання дыацылатаў ртуці, прамую рэакцыю свабодных радыкалаў з ртуццю[2]. Пад кіраўніцтвам Р. А. Разуваева былі створаны спосабы атрымання ніткападобных монакрышталёў і слаістых плёнак германію і іншых паўправадніковых матэрыялаў.
Сярод апублікаванага:
- Металлоорганические соединения в электронике — М., 1972 (у сааўтарстве);
- Вязкость плотность и электропроводность растворов молнбдата и хромата натрия при повышенных температурах. — ЛГУ, 1976 (у сааўтарстве);
- Растворы электролитов в высоко и низкотемпературном режимах. — Л.: Изд-во ЛГУ, 1980 (у сааўтарстве).
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Серп і Молат» (1969)
- 3 ордэны Леніна (1961, 1969, 1975)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1985)
- Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» (1970)
- Ленінская прэмія 1958 года
- Дзяржаўныя прэміі СССР (1971, 1976, 1985)
- Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР
- Ганаровы член Нью-Ёркскай акадэміі навук (1975)[3]
- Ганаровы дырэктар Інстытута металарганічнай хіміі Акадэміі навук СССР (1988—1989)[3]
- Ганаровы член міжнароднага таварыства «Даследаванне свабодных радыкалаў»[3]
- Ганаровы грамадзянін горада Горкі[3]
Зноскі
- ↑ Разуваев Григорий Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в БелЭн 2001.
- ↑ а б в г д е ё ж Разуваев Григорий Алексеевич на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Разуваеў Рыгор Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 264—265. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Ольдекоп Ю. А., Маеир Н. А. Г. А. Разуваев. (К 70-летию со дня рождения и 40-летию научной и педагогической деятельности) // «Журнал общей химии», 1966, т. 36, в. 2. (руск.)
- Воспоминания об академике Г. А. Разуваеве. — М.: Наука, 1992; 2-е изд. 1994. — 329 с. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Путь в науку: из воспоминаний академика Григория Алексеевича Разуваева // Поиск-НН (руск.)
- Разуваев Григорий Алексеевич // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)
- Профіль на сайце Расійскай акадэміі навук (руск.)
- Разуваев Григорий Алексеевич // Архивы РАН (руск.)
- Разуваев Григорий Алексеевич // Институт истории естествознания и техники им. С. И. Вавилова Российской академии наук (ИИЕТ РАН) Архівавана 9 снежня 2021. (руск.)
- Нарадзіліся 23 жніўня
- Нарадзіліся ў 1895 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 12 лютага
- Памерлі ў 1989 годзе
- Памерлі ў Ніжнім Ноўгарадзе
- Пахаваныя ў Ніжнім Ноўгарадзе
- Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута
- Дактары хімічных навук
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
- Члены АН СССР
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі РСФСР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Хімікі СССР
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Рэабілітаваныя ў СССР
- Выкладчыкі Ніжагародскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Ганаровыя грамадзяне Ніжняга Ноўгарада