Саларская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Саларская мова
Саманазва Salırça, سالارچا
Краіны Кітай
Агульная колькасць носьбітаў 60 000
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Алтайскія мовы (спрэчна)

Цюркская галіна
Агузскія мовы
Пісьменнасць лацінка, арабскі алфавіт
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2 tut
ISO 639-3 slr

Сала́рская мова (саманазва: Salırça, سالارچا) — мова агузскай групы цюркскай моўнай сям'і, на якой размаўляе цюркскі народ салары. Носьбіты мовы распаўсюджаныя галоўным чынам у правінцыях Цінхай і Ганьсу КНР, некаторыя носьбіты таксама пражываюць у горадзе Інін Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна краіны.

Колькасць салараў складае прыблізна 105 тыс. чал., з іх на мове размаўляе прыкладна 60 тыс. чал.[1], пры гэтым каля 10 тыс. чал. можа размаўляць толькі па-саларску[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з некаторымі легендамі, сучасныя салары з'явіліся на сваім сучасным месцы жыцця ў XIV ст. у выніку міграцыі з Самарканда. Лінгвістычныя звесткі ўказваюць на прыналежнасць мовы да агузскай групы цюркскай сям'і моў, гэту класіфікацыю здолеў абгрунтаваць лінгвіст Э. Ценішаў.

Сучасная саларская мова зазнай вызначаны ўплыў з боку кітайскай і тыбецкай моў.

Статус[правіць | правіць зыходнік]

Саларская мова мае афіцыйны статус ва ўсіх саларскіх аўтаномных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках[2] — Сюньхуа-Саларскім (у акрузе Хайдун правінцыі Цінхай) і Цьзішышань-Бааань-Дунсян-Саларскім (у Лінся-Хуэйскай аўтаномнай акрузе правінцыі Ганьсу) аўтаномных паветах.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Уваходзячы ў склад агузскай групы, у саларскай мове знаходзіцца пэўная дзеля ўплыву з боку кыпчацкіх моў, таксама прысутнічаюць ізаглосы ўсходнецюркскіх моў: пераход працюркскага -d- у -d- як у саянскіх мовах, а не ў -j-, як у астатніх агузскіх мовах, да якіх належыць саларская; супрацьпастаўленне перш за ўсё моцных і слабых у сістэме зычных на ўзор саянскіх, а таксама сарыг-югурскай і фуюйска-кыргызскай моў.

Асноўная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Фаналогія[правіць | правіць зыходнік]

Фаналогія саларскай мовы вытрымала ўплыў з боку кітайскай і тыбецкай моў. Дадаткова, /k, q/ і /g, ɢ/ сталі асобнымі фанемамі ў запазычаных словах, як і ў іншых цюркскіх мовах[3].

  • Зычныя[3]:
Лябіяльныя
(вуснавыя)
Зубныя Рэтрафлексныя Альвеапалатальныя Велярныя
(заднеязычныя)
Увулярныя Глатальныя
Выбухныя p b t d k ɡ q ɢ
Афрыкаты t͡ʂ d͡ʐ t͡ɕ d͡ʑ
Фрыкатыўныя f (v) s z ʂ ɕ x ʁ h
Насавыя m n
Апраксыманты w l r j
  • Галосныя:

Галосныя гукі ў саларскай мове маюць тыповы цюркскі характар. Падзяляюцца на галосныя задняга шэрагу a, ɨ, o u і адпаведныя ім галосныя пярэдняга шэрагу e, i, ø, y[4].

Кітайскі і тыбецкі ўплыў[правіць | правіць зыходнік]

Як адзначана вышэй, саларская мова характарызуецца вызначанаю ступенню кітайскага і тыбецкага ўплыву. Гэты ўплыў асабліва выражаны ў дыялекце мясцовасці Амдо. Нягледзячы на тое, што саларская мова мае цюркскае паходжанне, асноўная частка асаблівасцей мовы ўзнікла праз уплыў кітайскай мовы, прыкладна 20% і 10% лексікі мовы маюць адпаведна кітайскае і тыбецкае паходжанне. Тым не менш, на думку некаторых даследчыкаў, у Кітаі праводзіцца палітыка адмаўлення гэтых уплываў і падкрэслівання цюркскага характару мовы[5]. У саларскай мове выкарыстоўваецца пісьмовасць на аснове кітайскіх іерогліфаў, што звязана з адсутнасцю ўласнай пісьмовасці[6].

Пісьмовасць[правіць | правіць зыходнік]

Апрача кітайскай пісьмовасці, у саларскай мове таксама мае ўжытак і пісьмовасць на арабскай аснове[7], некаторая частка этнічных салараў выказваюць пажаданні выкарыстоўваць лацінскую графіку[8]. Праз адсутнасць афіцыйнай сістэмы пісьмовасці салары карыстаюцца кітайскай, што тлумачыцца жаданнем падкрэсліць сваю прыналежнасць да кітайскай палітычнай нацыі[9].

Існуе праект лацінізацыі мовы на аснове кітайскае сістэмы піньінь, які быў ажыццёўлены этнічным саларам Ма Куанлінам для дыялекту менгда[10].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тенишев Э. Р. Саларский язык. — М.: Издательство восточной литературы, 1963. — 56 с. — (Языки зарубежного Востока и Африки).
  • Hahn, R. F. 1988. Notes on the Origin and Development of the Salar Language, Acta Orientalia Hungarica XLII (2–3), 235–237.
  • Dwyer, A. 1996. Salar Phonology. Unpublished dissertation University of Washington.
  • Dwyer, A. M. 1998. The Turkic strata of Salar: An Oghuz in Chaghatay clothes? Turkic Languages 2, 49–83.
  • Dwyer, Arienne M (2007). Salar: A Study in Inner Asian Language Contact Processes; Part 1: Phonology. Harrassowitz Verlag. ISBN 3-447-04091-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wikimedia Incubator
У Інкубатары Wikimedia ёсць тэставы раздзел Вікіпедыі на мове

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Salar | Ethnologue
  2. Fèlix Martí. 52 (Bilingual education and bilingualism) // Words and worlds: world languages review / Fèlix Martí. — (ілюстраванае выданне). — Multilingual Matters, 2005. — С. 123. — ISBN 1-85359-827-5.
  3. 3,0 3,1 Dwyer & 2007 (96)
  4. Dwyer (2007:121)
  5. William Safran. 1 (Cass series--nationalism and ethnicity) // Nationalism and ethnoregional identities in China / William Safran. — ілюстраванае выданне. — Psychology Press, 1998. — С. 72. — ISBN 0-7146-4921-X.
  6. Thammy Evans. Great Wall of China: Beijing & Northern China. — (ілюстраванае выданне). — Bradt Travel Guides, 2006. — С. 42. — ISBN 1-84162-158-7.
  7. Ainslie Thomas Embree, Robin Jeanne Lewis. 4 // Encyclopedia of Asian history / Ainslie Thomas Embree. — 2. — Scribner, 1988. — С. 154. — ISBN 0-684-18901-1., Універсітэт Мічыгану.
  8. William Safran. 1 (Cass series--nationalism and ethnicity) // Nationalism and ethnoregional identities in China / William Safran. — (ілюстраванае выданне). — Psychology Press, 1998. — С. 77. — ISBN 0-7146-4921-X.
  9. Page 68, Allatson, Paul, MacCormack, Jo. (2008) Exile Cultures, Misplaced Identities. Rodopi
  10. MA Quanlin, MA Wanxiang, and MA Zhicheng Salar Language Materials (pdf). часопіс SINO-PLATONIC PAPERS, №43, ст.3. Department of East Asian Languages and Civilizations, University of Pennsylvania, Philadelphia, PA 19104-6305 USA. Праверана 4 кастрычніка 2013.