Перайсці да зместу

Кіраўскі сельсавет (Жлобінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Свяцкі сельсавет)
Кіраўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Жлобінскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Кірава
Дата ўтварэння 21 жніўня 1925
Насельніцтва (2019) 2 146
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Кі́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Кірава.

Утвораны 21 жніўня 1925 года як Свяцкі (Святкоўскі) сельсавет у складзе Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Святое. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рагачоўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 20 красавіка 1939 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў вёску імя Кірава, а сельсавет — у Кіраўскі. З 29 красавіка 1950 года сельсавет у складзе Жлобінскага раёна[1]. 9 жніўня 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Бабоўскага сельсавета (вёска Піцераўка)[2]. 18 кастрычніка 1967 года скасаваны пасёлак Ленінскі[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Кіраўскага сельсавета 4 населеныя пункты[4]. 4 студзеня 2002 года ў склад сельсавета з Майскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Асінаўка, Бабоўка, Баршчоўка, Даліна, Лугавая Вірня і Падлессе).

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2216 чалавек[5], з іх 84,9 % — беларусы, 10,2 % — рускія, 3,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 2146 чалавек[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 29 апреля 1950 г. О перечислении Кировского сельского Совета, Рогачевского района, Гомельской области, в состав Жлобинского района, Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 кастрычніка 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 33 (1191).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 85. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.