Смаленскі Псалтыр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Смаленскі псалтыр — Цар Давід.jpg
Лука Смалянін
Смаленскі псалтыр. 1395
Матэрыял пергамент
Тэхніка рукапіс
Сцяг Расіі Дзяржаўны гістарычны музей, Масква
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Смале́нскі псалты́р, таксама Ане́жскі псалтыр — рукапісны помнік беларускага пісьменства[1] канца XIV ст. Створаны манахам Лукой Смалянінам у Пустынскім Успенскім манастыры пад Амсціславам у 1395 г. па заказе манаха Аляксея.

Твор напісаны на пергаменце. Уключае псалтыр «з даследаваннем», урыўкі з апостала і евангелле ад Іаана. Змяшчае 3 мініяцюры, 22 застаўкі, 150 ініцыялаў з мудрагелістым плеценым арнаментам, выявамі людзей, жывёл і пачвар, а таксама сімвалічнага малюнка (леў з арлінымі крыламі, заяц, мядзведзь, крылаты барс, пачвара з чалавечай галавой паміж рагоў. Пры аздабленні выкарыстаныя фарбы сіняга, зялёнага, чырвонага колераў і золата. На 72 і 129 аркушах перапісчык скарыстаў тайнапіс[2].

У 1657 г. па загаду патрыярха Нікана псалтыр вывезены на востраў Кій(руск.) бел. Анежскай затокі Белага мора. Смаленскі краязнавец Г. К. Бугаслаўскі адшукаў рукапіс у манастыры ў Анежскім павеце Архангельскай губерні, адсюль і паходзіць другая назва псалтыра — Анежскі[3].

Цяпер захоўваецца ў маскоўскім гістарычным музеі (Расія).

Зноскі

  1. Леанід Лыч. Беларусь вядуць шляхам Смаленшчыны?. Беларуская Смаленшчына. Праверана 23 ліпеня 2013.
  2. М.Н.Сперанский. Тайнопись в юго-славянских и русских памятниках письма — Л., 1929.
  3. А. Трофимов. Священное место - Смядынь (руск.) . Культурное наследие земли Смоленской. Праверана 23 ліпеня 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • А.Л. Лифшиц. К вопросу о происхождении «Онежской» псалтири 1395 г. // Художественная культура Москвы и Подмосковья XIV – начала ХХ веков. Сборник статей в честь Г.В. Попова. — М.: 2002. — С. 78—84.
  • Нікалаеў, М. Смаленскі Псалтыр / Мікола Нікалаеў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 360. — ISBN 985-11-0214-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]