Перайсці да зместу

Стывен Балбус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стывен Балбус
Дата нараджэння 23 лістапада 1953(1953-11-23) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці астрафізік, выкладчык універсітэта, прафесар астраноміі Салівана
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Сайт www2.physics.ox.ac.uk/co…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стывен Балбус (англ.: Steven Andrew Balbus; нар. 23 лістапада 1953, Філадэльфія, Пенсільванія) — амерыканска-брытанскі астрафізік. Savilian Professor of Astronomy Оксфарда (з 2012), раней прафесар парыжскай Вышэйшай нармальнай школы, член НАН ЗША (2015) і Лонданскага каралеўскага таварыства (2016). Лаўрэат прэміі Шаа (2013, сумесна з Джонам Хоўлі).

У 1971 годзе паступіў у Масачусецкі тэхналагічны інстытут, які скончыў як бакалаўр матэматыкі і фізікі. Ступень доктара філасофіі па тэарэтычнай астрафізіцы атрымаў у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі ў 1981 годзе. З’яўляўся постдокам у Прынстанскім універсітэце і Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. З 1985 года выкладаў у Віргінскім універсітэце. З 2004 года на працягу дзевяці гадоў — прафесар кафедры фізікі парыжскай Вышэйшай нармальнай школы. Затым у Оксфардзе — з 2012 года Savilian Professor of Astronomy і адначасова прафесарскі фэла тамтэйшага Нью-Каледжа, цяпер таксама ўзначальвае оксфардскі субдэпартамент астрафізікі. У 2017 годзе адзначаны MPLS Teaching Award.

Зноскі