Джэйн Лу
Джэйн Лу | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1963[1] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | астраном |
Навуковая сфера | астраномія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Джэйн Лу (англ.: Jane X. Luu; нар. 1963) — амерыканскі астраном в’етнамскага паходжання.
Нарадзілася ў Паўднёвым В’етнаме ў сям’і перакладчыка, які працаваў на амерыканскае войска. Пасля падзення праамерыканскага ўрада ў сярэдзіне 1970-х гадоў сям’я Лу перабралася ў ЗША, дзе ў яе ў штаце Кентукі былі сваякі, у якасці бежанцаў. У 1984 годзе яна скончыла Стэнфардскі ўніверсітэт.
Джэйн Лу была прафесарам, але пакінула акадэмію і на дадзены момант не працуе ў астраноміі. Пасля працы ў Лейдэнскім універсітэце ў Нідэрландах Лу вярнулася ў ЗША і працуе ў Лабараторыі імя Лінкальна Масачусецкага тэхналагічнага інстытута штатным тэхнічным супрацоўнікам.
У 1992 годзе Лу разам з Дэвідам Джуітам адкрыла першы аб’ект пояса Койпера (15760) 1992 QB1. За гэтае адкрыццё была ўзнагароджана ў 2012 годзе прэстыжнымі прэміямі Шаа і Каўлі.
Зноскі
- ↑ Jane X. Luu // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Стэнфарда
- Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
- Выпускнікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
- Лаўрэаты прэміі Каўлі
- Лаўрэаты прэміі Шаа
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў В’етнаме
- Астраномы ЗША
- Астраномы XX стагоддзя
- Астраномы XXI стагоддзя
- Жанчыны-астраномы
- Першаадкрывальнікі астэроідаў
- Першаадкрывальнікі ТНА