Сяргей Мікалаевіч Вайцяхоўскі
Сяргей Мікалаевіч Вайцяхоўскі | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Сяргей Вайцэхоўскі | |||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||
Дата нараджэння | 16 (28) кастрычніка 1883[1] ці 29 кастрычніка 1883[2][3] | ||||||||||||||||
Месца нараджэння | |||||||||||||||||
Дата смерці | 7 красавіка 1951[2][1] (67 гадоў) | ||||||||||||||||
Месца смерці | |||||||||||||||||
Альма-матар | |||||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||||
Прыналежнасць |
![]() ![]() ![]() |
||||||||||||||||
Род войскаў | Руская імператарская армія і Чэхаславацкія легіёны[d][4] | ||||||||||||||||
Гады службы | 1902—1939 | ||||||||||||||||
Званне |
![]() ![]() генерал арміі Чэхаславакіі |
||||||||||||||||
Камандаваў | Галоўнакамандуючы Усходнім фронтам Рускай арміі | ||||||||||||||||
Бітвы/войны | |||||||||||||||||
Узнагароды і званні |
Расійская імперыя
Замежныя ордэны
|
||||||||||||||||
![]() |
Сяргей Мікалаевіч Вайцяхоўскі (16 кастрычніка 1883, Віцебск — 7 красавіка 1951, Іркуцкая вобласць) — расійскі і чэхаславацкі ваенны. Адзін з кіраўнікоў Белага руху.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 16 кастрычніка 1883 года ў шляхецкай сям’і ў Віцебску ў Расійскай імперыі. Паходзіў з абруселай польска-літвінскай шляхты.[5] Скончыў рэальнае, потым — з адзнакай — артылерыйскае вучылішча ў Санкт-Пецярбургу ў 1904 г. Удзельнічаў у руска-японскай вайне у 1905 годзе, але непасрэдна ў баявых дзеянных не ўдзельнічаў. Працягнуў навучанне ў Акадэміі Генеральнага штаба. У 1913 г. скончыў лётную школу. Служыў на Каўказе, Далёкім Усходзе, у Беластоку, у Маскоўскай вайсковай акрузе.
У час Першай сусветнай вайны ваяваў на тэрыторыі Беларусі, дзе на лініі фронту «Вілейка — Маладзечна» атрымаў раненне. У 1917 годзе быў прызначаны начальнікам штаба 1-й Чэхаславацкай стралковай дэвізіі, якая была сфарміравана ў складзе расійскай арміі на Паўднёва-Заходнім фронце. Атрымаў ранг падпалкоўніка.
Ад снежня 1917 года — камандзір 3-га стралковага палка ім. Яна Жыжкі, які быў сфармаваны з ліку ваеннапалонных аўстра-венгерскай арміі — чэхаў і славакаў. Удзельнічаў у так званым «паўстанні чэхаславацкага корпуса» — узброеным выступленні супраць бальшавікоў. Атрымаў ранг генерал-маёра ад чэхаславацкай нацыянальнай рады.
Быў галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі Белага руху на Усходзе, а затым — камандуючым войскам на Далёкім Усходзе. Ваяваў з Чапаевым і будучым савецкім маршалам Тухачэўскім. У кастрычніку 1918 года згодна з рашэннем Чэхаславацкай нацыянальнай рады 35-гадовы Вайцэхоўскі стаў генералам. На пачатку 1919 года папрасіў адстаўку ў чэхаславакаў і далучыўся да арміі Аляксандра Калчака. Удзельнік «Вялікага Сібірскага ледзянога паходу». Быў узнагароджаны вышэйшай расійскай ваеннай узнагародай — ордэнам святога Георгія.
З 1920 года на эміграцыі — выехаў у Канстанцінопаль, а потым у Чэхаславакію. У 1921 г. пагадзіўся на запрашэнне чэхаславацкага ўрада працягнуць ваенную службу. У маі 1921 года атрымаў чэхаславацкае грамадзянства і пацверджанне яго чыну генерал-маёра. З гэтага часу служыў у арміі Чэхаславакіі. Камандаваў ваеннымі акругамі і 1-й Чэхаславацкай арміяй, фактычна стаўшыся бацькам чэхаславацкай нацыянальнай арміі.
Падчас Мюнхенскага крызісу 1938 г. выступіў супраць Мюнхенскага пагаднення і з’яўляўся актыўным прыхільнікам узброенага супрацьстаяння агрэсіі Германіі, што паслужыла падставай для адпраўкі яго ў адстаўку 1 красавіка 1939 г. Неўзабаве Чэхаславакія была падзелена і часткова акупаваная Германіяй. У тым жа годзе стварыў і ўзначаліў падпольную арганізацыю «Абарона народа», пазней адышоў ад яе. Уваходзіў у падпольны чэхаславацкі ўрад. У 1943 г. не прыняў прапанову немцаў узначаліць Рускае вызваленчае войска замест генерала Уласава, заявіўшы, што хоць ненавідзіць камуністычны лад, але не будзе ваяваць супраць рускіх. У маі 1945 г. арыштаваны савецкай контрвыведкай «СМЕРШ» як удзельнік Белага руху, асуджаны на 10 год зняволення савецкіх канцлагераў.
Памёр у красавіку 1951 г. у лагернай бальніцы Азерлага паблізу горада Тайшэт Іркуцкай вобласці.
У 1996 г. рэабілітаваны. У 1997 г. указам прэзідэнта Вацлава Гавела ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай Чэшскай Рэспублікі — ордэнам Белага Льва 3-й ступені.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У 2003 годзе ў чэшскім горадзе Брно ў будынку электратэхнічнага інстытута, у якім у 1920—1930-х гадах размяшчаўся штаб ваеннага кіравання, была адкрыта мемарыяльная дошка генералу Вайцяхоўскаму.
- З 11 верасня да 7 кастрычніка 2012 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь праходзіла выстава «Сяргей Вайцяхоўскі. Генерал дзвюх армій». Ініцыятарам і арганізатарам выстаўкі пра Сяргея Вайцяхоўскага, пры непасрэдным удзеле Нацыянальнага гістарычнага музея, стала сям’я Радаевых. Выстава была арганізаваная сумесна з Пасольствам Чэшскай Рэспублікі і Пасольствам Славацкай Рэспублікі. На выставе былі паказаныя гістарычныя артэфакты: фатаграфіі, дакументы, кнігі, значкі, узнагароды. Частку экспанатаў прадставілі нашчадкі Вайцяхоўскага, якія жывуць у ЗША.
- Беларускі дакументальны фільм «Сяргей Вайцяхоўскі. Генерал без Айчыны» перамог у катэгорыі Дакументальнага гістарычнага кіно на варшаўскім VI Міжнародным фестывалі гістарычных і ваенных фільмаў.
Зноскі
- ↑ а б Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- ↑ а б Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Legie 100 Праверана 25 снежня 2022.
- ↑ https://www.radio.cz/ru/rubrika/progulki/general-dvux-armij-tragicheskaya-sudba-sergeya-vojcexovskogo Генерал двух армий. Трагическая судьба Сергея Войцеховского
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чырвінскі Ю. Сяргей Вайцяхоўскі, генерал без айчыны // Наша гісторыя, № 2, 2019, с. 35-39. ISBN 2617—2305
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Польскае радыё. Генэрал Вайцяхоўскі — афіцэр гонару
- Выстава «Сяргей Вайцэхоўскі. Генерал дзвюх армій» Архівавана 22 кастрычніка 2021.
- Выстава «Сяргей Вайцэхоўскі. Генерал дзвюх армій» (Біяграфія Сяргея Вайцэхоўскага)
- Партрэтны «экшан» (Біяграфія Сяргея Вайцяхоўскага) Архівавана 12 кастрычніка 2022.
- Войцеховский Сергей Николаевич на сайте Белая Гвардия [1]
- http://www.belrussia.ru/page-id-537.html
- Генерал двух армий. Трагическая судьба Сергея Войцеховского [2](недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 28 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1883 годзе
- Нарадзіліся 29 кастрычніка
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Памерлі 7 красавіка
- Памерлі ў 1951 годзе
- Памерлі ў Іркуцкай вобласці
- Выпускнікі Канстанцінаўскага артылерыйскага вучылішча
- Палкоўнікі (Расійская імперыя)
- Генерал-маёры (Белы рух)
- Кавалеры ордэна Святога Георгія III класа
- Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 4 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Святога Савы
- Кавалеры чэхаславацкага ордэна Сокала
- Кавалеры чэхаславацкага Ваеннага крыжа 1918
- Кавалеры ордэна Белага льва (ЧССР)
- Кавалеры Ордэны Зоркі Румыніі
- Асобы
- Памерлі ад туберкулёзу
- Военачальнікі Расіі
- Военачальнікі Чэхаславакіі
- Выпускнікі Мікалаеўскай ваеннай акадэміі
- Удзельнікі руска-японскай вайны
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Постаці Белага руху
- Рускія эмігранты першай хвалі ў Чэхаславакіі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Гісторыя Далёкага Усходу
- Памерлі ў месцах пазбаўлення волі